ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ГАСЦІННАСЦЬ ПА-ДЗЯТЛАЎСКУ: ПІРАГІ, ДАРОГІ I ДАБРЫНЯ

У доўгіх чэргах у разліковыя косы аддзяленняў банкаў Дзятлаўшчыны не-не ды і сустрэнеш людзей, якія аплачваюць часовую рэгістрацыю ў нашай краіне. Прыязджаюць на месяц, два, а хтосьці і на ўсё лета. Хутчэй за ўсё, да родных, найчасцей суседзі - расіяне або ўкраінцы. Што вабіць гасцей на белорускай зямлі, запытаемся ва ўраджэнкі вёскі Колкі, а сёння - жыхаркі паўночнай сталіцы Расіі Тамары Ульяновой.

- Сёлета будзе трыццаць пяць гадоў, як я жыву ў Санкт-Пецярбургу. Калісьці паехала паступаць туды ў медыцынскае вучылішча, так і засталася там жыць. Выйшла замуж, маю дваіх сыноў, любімую работу. Атрымалася так, што ў сям’і я беларуска, а муж - расіянін. Але ўсе мы любім бываць тут, на Дзятлаўшчыне. Прыязджаю штогод, а апошнім часам і некалькі разоў на год, калі ёсць магчымасць. Найперш - наведаць матулю.



70 ГАДОЎ НА АБАРОНЕ АЙЧЫНЫ

12 ліпеня споўнілася 70 гадоў з той пары, як распараджэннем Баранавіцкага абласнога ваеннага камісарыята быу сфарміраваны Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят Баранавіцкай вобласці. Ушанаваць гэту знакавую падзею сабраліся у фае абноуленага пасля рамонту будынка ваенкамата сённяшнія яго работнікі, тыя, хто калісьці служыу і працавау на абароне Аичыны, і запрошаныя госці урачыстасці.

Сямідзесяцігадовая гісторыя Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята помніць мноства важных гістарычных паваротаў, сярод якіх часовае расфарміраванне, рэарганізацыя, пераход да новай штатнай структуры. Аднак у любой сітуацыі арганізацыя заставалася вернай свайму галоўнаму абавязку - абароне Радзімы. Плённай працы і годнаму выкананню функцый ваеннага камісарыята заўжды спрыялі тыя, хто паспяхова і адказна кіраваў установай на працягу сямі дзесяцігоддзяў. А гэта 14 ваенных камісараў, першы з якіх, І.І. Панамароў, узначальваў арганізацыю ў першыя гады пасля вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



САКРЭТ ДАЎГАЛЕЦЦЯ -- ДАБРЫНЯ

Час бяжыць непрыкметна, гартаючы старонкі календара, пакідае ў душы ўспаміны, жыццёвы вопыт, надзею на заўтрашні дзень. Чым больш сівеюць скроні, тым больш зразумелым і каштоўным уяўляецца жыццё, мудрэйшым становіцца чалавек. Нездарма ў многіх краінах доўгажыхароў называюць мудрацамі, а пра сям'ю, дзе яны жывуць, кажуць, што ёй падаравана Божая міласць.

Але не кожная сям'я можа пахваліцца стогадовым юбілярам, а вось родныя ўраджэнца вёскі Краглі Івана Іосіфавіча Юргілевіча маюць такую магчымасць. Нядаўна іх дзядуля Іван адсвяткаваў свой 100-гадовы юбілей.

З нагоды свята ў вясковай хаце, якую ў свой час юбіляр пабудаваў уласнымі рукамі, сабралася вялікая сям'я -- дачка з мужам, пяцёра ўнукаў і сямёра праўнукаў. Усе яны прыехалі ў Краглі, каб у родным куточку, сярод людзей, якія ведаюць і памятаюць Івана Іосіфавіча, адсвяткаваць яго соты Дзень нараджэння.



СТАЦЬ ЛЕЙТЭНАНТАМ У 20 ГАДОЎ – РЭАЛЬНА

Яшчэ заканчваецца сёлетняя ўступная кампанія, а абітурыентам наступнага года ўжо цяпер варта паклапаціцца аб паступленні. Прынамсі тым, хто збіраецца асвоіць не проста вайсковую спецыяльнасць, а стаць лётчыкам або інжынерам ваеннай авіяцыі. Пра тое, калі рыхтавацца быць лётчыкам і як праходзіць набор у навучальную ўстанову, даведаемся ў намесніка дэкана ваеннага факультэта Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа палкоўніка Анатоля Ермаловіча.

-- Анатоль Віктаравіч, калі трэба пачынаць рыхтавацца да паступлення на ваш факультэт, каб не спазніцца?
-- Хлопцы, якія хочуць у наступным годзе паступаць на ваенны факультэт Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа, да 1 красавіка 2015-га павінны падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна па месцы жыхарства. Канчатковы адбор кандыдатаў на паступленне праводзіцца з 10 красавіка па 30 мая, прыём дакументаў у прыёмную камісію – з 16 па 23 ліпеня. Залічэнне абітурыентаў на ваенны факультэт па вышэйшым ўзроўні адукацыі праводзіцца да 1 жніўня, па сярэднім – да 13 жніўня.



ВЕТЭРАНУ ПАШТОВАЙ СУВЯЗІ

У межах акцыі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці работнікі раённага аддзялення РУП “Белпошта” наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Юльянавіча Ляха. 43 гады ён прарабіў паштальёнам на вузле паштовай сувязі ў Дзятлаве.

Шмат добрых словаў ветэран пачуў ад начальніка Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі Наталлі Цітовай і старшыні прафсаюзнага камітэта Людмілы Радчанка. Яны перадалі Уладзіміру Юльянавічу віншавальную паштоўку ад дырэктара Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Івана Іванавіча Пратасевіча.



Крымінальная хроніка - 53

ВІНАВАТА РЭЎНАСЦЬ

Паход у госці закончыўся для жыхара горада Дзятлава, 1970 года нараджэння, сумна. Прыйшоўшы да былой сужыцельніцы і застаўшы яе з іншым мужчынам, ён пад уплывам рэўнасці падпаліў маёмасць ў кватэры. У адносінах да раўніўца ўзбуджана крымінальная справа.

ПАСПЯШАЎСЯ ЕХАЦЬ

Жыхар Наваельні, не маючы правоў і знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кіраваў аўтамашынай ВАЗ 2101. Няправільна выбраўшы хуткасць, мужчына выехаў на абочыну і перакуліўся. Побач з ім ехала маці. З адкрытым пераломам локцевай косці жанчына была дастаўлена ў раённую бальніцу, пасля медыцынскай дапамогі адпушчана. І маці, і сын нідзе не працуюць.



ПАСЛЯ СВАРКІ -- ПАЖАР

Пасля бытавой сваркі адбыўся пажар ў г.п. Наваельня. Паведамляючы аб здарэнні, жанчына патлумачыла, што да яго магла прывесці цыгарэта. Пасля сваркі маці жанчыны хадзіла па доме з прыкуранай цыгарэтай. Пасля таго, як маці пайшла з дому, дачка заўважыла, што гарыць пасцельная бялізна. Невялікае ўзгаранне жанчына патушыла сама, а пра здарэнне паведаміла па нумары 102. Прычыны і абставіны пажару высвятляць супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў.



ПАДПАЛІЎ КВАТЭРУ

Аб тым, што ў кватэры на першым паверсе ў доме па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве адбыўся пажар, паведамілі суседзі. На момант паведамлення аб здарэння ў кватэры ўжо нікога не было. Пазней высветлілася, што гэта быў наўмысны падпал, які ўчыніў былы сужыцель гаспадыні кватэры.



І. ГІРЫК: “МЫ ІМКНЁМСЯ ДА ТАГО, КАБ КОЖНЫ ГРАМАДЗЯНІН ПЛАЦІЎ ПАДАТКІ ДОБРААХВОТНА, СВЯДОМА І Ў ПОЎНЫМ АБ’ЁМЕ”

Кожны год у другую нядзелю ліпеня падатковая служба Рэспублікі Беларусь адзначае сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў падатковых органаў. Прафесійнае свята – гэта не толькі нагода падвесці вынікі зробленага і вызначыць задачы на будучыню. Гэта яшчэ і магчымасць выказаць словы падзякі кожнаму работніку, паколькі менавіта прафесійная дзейнасць кожнага служыць умацаванню дабрабыту, гарантуе сацыяльную абароненасць насельніцтва.
Чым жыве сёння падатковая служба раёна, якія пытанні вырашае, з якімі праблемамі сутыкаецца, як іх пераадольвае, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне І. Гірыка.

-- Іван Баляслававіч, якой была для падатковай інспекцыі першая палова сёлетняга года? У якіх накірунках працавалі?
-- Сёлета за першае паўгоддзе мы правялі 121 праверку. Па іх выніках даналічана плацяжоў у бюджэт 576,7 мільёна рублёў. З гэтай колькасці даналічэнні па юрыдычных асобах склалі 406,5 мільёна рублёў, па індывідуальных прадпрымальніках – 89,3 мільёна рублёў, па фізічных асобах – 80,8 мільёна рублёў. Асноўныя парушэнні, якія выявілі падатковыя інспектары пры правядзеннрі праверак – гэта парушэнні ў частцы падатковага ўліку, незахаванне парадку вядзення ўліку прадпрымальніцкай дзейнасці, парушэнні дзеючага заканадаўства ў сферы перавозкі пасажыраў, здачы жылля ў наём, занятак незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Таксама мы праводзілі значную растлумачальную работу сярод суб’ектаў гаспадарання і фізічных асобаў для папярэджання правапарушэнняў.



ПАПЯРЭДЖАНЫ - ЗНАЧЫЦЬ УЗБРОЕНЫ

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама наведаў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі У. Козыраў. Карэспандэнтка газеты сустрэлася з ім, каб пацікавіцца аб мэце візіту ў наш раён і аб ролі інфармацыі ў паўсядзённай рабоце міліцыі.

-- Уладзімір Уладзіміравіч, якую мэту вы ставілі перад сабой, плануючы паездку на Дзятлаўшчыну?
-- У кожным раённым аддзеле міліцыі функцыянуе пазаштатны карэспандэнцкі пункт, які ўзначальвае намеснік начальніка міліцыі па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. Менавіта ён і адказвае за ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. На Дзятлаўшчыне за інфармацыю адказвае Ігар Валер'евіч Хітро. Як мы ўжо ўпэўніліся, ён чалавек мабільны, энергічны і выдатна спраўляецца з пастаўленымі задачамі. А наогул, кожны кіраўнік абласной прэсс-службы павінен хоць раз на год наведацца ў райаддзелы, сустрэцца з адказнымі за інфармацыю і карэспандэнтамі "раёнкі", даведацца, ці наладжана ў іх супрацоўніцтва, ці няма якіх-небудзь праблем. Бывае, што артыкулы, якія тычацца работы міліцыі, для газеты пішуць самі праваахоўнікі, іншым разам гэтай работай займаюцца толькі журналісты. Але для нас галоўнае, каб інфармацыя своечасова з'яўлялася на старонках газет, у радыёэфіры.