ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МАЯ РУКА Ў ТВАЁЙ РУЦЭ

Знаёмства з сям’ёй Нічыпаровічаў пачалося для мяне з фотаздымка у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Выпадковы прахожы выхапіў з жыцця адзін кадр: пажылыя жанчына з мужчынай ідуць поруч адзін з адным, трымаючыся за рукі. "Ёсць яшчэ ў Казлоўшчыне сапраўднае каханне", - распавядаў подпіс пад фота. I я зразумела: гэта тая самая гісторыя, якую абавязкова трэба пачуць дзятлаўчанам. Дом сям'і Нічыпаровічаў у Казлоўшчыне было знайсці нескладана. На ўездзе ў пасёлак з боку райцэнтра ён адразу кідаецца ў вочы: высокі, ладны, цагляны. Гаспадары распавялі, што такія "харомы" дабудаваў сын на месцы іх драўлянай хаты, якую калісьці ўзводзілі самі, дзе выраслі іх дзеці. Ужо на працягу трыццаці гадоў тут разам з Мікалаем Іванавічам і Марыяй Пятроўнай жыве іх сын са сваёй сям'ёй.



ДЫСПЕТЧАР ЧАСЦІ АНАТОЛЬ РАМАНЕНКА

Дабрыня, спагадлівасць, камунікабельнасць, уменне быць у пэунаи ступені псіхолагам — гэтыя якасці лічыць галоўнымі ў сваёй рабоце Анатоль Пятровіч Раманенка, дыспетчар пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №1 горада Дзятлава.

Працаваць у Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях Анатоль Пятровіч прыйшоў пасля службы ў арміі, якую праходзіў у Ленінградзе, у часцях супраць-паветранай абароны. Увогуле, ён марыў звязаць усё сваё жыццё з ваеннай справай, менавіта таму стаў ратаўніком. У гэтай прафесіі ён з 1998 года.



"ГАЛОЎНАЕ - ЛЮБІЦЬ СВАЮ ПРАФЕСІЮ"

Трыццаць гадоў у службе па надзвычайных сітуацыях адпрацаваў Сяргей Уладзіміравіч Малышчык, цяперашні начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаускага райвыканкама. Выбіраючы прафесію ратаўніка, Сяргей кіраваўся прыкладам бацькі — Уладзіміра Іванавіча, які сваё жыццё звязаў з пажарнай службай.



“ЗДАРОВЫ Я - 3ДАРОВАЯ КРАІНА!”

3 17 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі прайшоў абласны моладзевы турзлёт "Здаровы я - здаровая краіна!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у турзлёце прынялі 19 каманд з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Дзятлаўшчына ўпершыню прымала ўдзельнікаў падобнага мерапрыемства. На гасціннай дзятлаўскай зямлі моладзь вобласці павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык. Апроч яго, з прывітальным словам да ўдзельнікаў турзлёту звярнуліся першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Аляксандр Міхайлавіч Коўш, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, Васіль Кандрацьевіч Міхно, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Браніславаўна Сцепаненка, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Валер'евіч Мацюкевіч. Яны падкрэслілі важнасць падобных мерапрыемстваў, якія скіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця сярод моладзі рэспублікі. Менавіта ёй будаваць заўтрашні дзень нашай краіны.



ЧЫМ АДРОЗНІВАЕЦЦА ЗАВЯШЧАННЕ АД ДАРЭННЯ

Дарэнне або завяшчанне — што лепш?

Над гэтым пытаннем часта задумваюцца і спадчыннікі і спадчынадавальнікі. У кожнага з дакументаў ёсць свае вартасці і недахопы. Але важна вельмі выразна разбірацца ў іх, калі ёсць цвёрдае жаданне і намер пакінуць сваю маёмасць пэўнай асобе і нікому іншаму.

Сутнасць дзеяння, якое выконваюць абодва гэтыя дакументы, аднолькавая. I дарэнне, і завяшчанне маюць за мэту перадаць маёмасць аднаго чалавека ў карыстанне другога, выключыўшы трэціх асобаў. Аднак часам пры складанні таго або іншага дакумента можа вынікаць неразуменне як з боку кліента, так і з боку натарыуса, які афармляе дакумент. I каб гэтага пазбегнуць, лепш загадзя вызначыць для сябе, якую форму перадачы маёмасці вы жадаеце выбраць.



ЛЮДВІГ ВЕРАБЕЙ: "Я ІМКНУСЯ ПОМНІЦЬ ТОЛЬКІ ДОБРАЕ”

Свой 60-гадовы юбілей адзначыў настаўнік інфарматыкі СШ №3 горада Дзятлава Людвіг Генрыхавіч Верабей. Педагогам ён стаў невыпадкова. Вялікі плыў
на выбар прафесіі аказаў настаўнік фізікі Пётр Васільевіч Вілісаў, дзякуючы якому ў школьныя гады Людвіг удзельнічаў у абласных алімпіядах па фізіцы і хіміі, а пасля заканчэння школы стаўстудэнтам БДУ.

3 радасцю Людвіг Генрыхавіч ўзгадвае свае студэнцкія гады. Яны былі багатыя на розныя мерапрыемствы. Так, ён іграў на бас-гітары у аркестры народных інструментаў пры БДУ, разам з іншымі студэнтамі вандраваў па роднай Беларусі. Пашчасціла наведаць Кішынёў, Вільнюс, Кракаў, Ленінград, дзе студэнты выступал! з канцэртамі.



АДНЫ 3 ЛЕПШЫХ У ВОБЛАСЦІ

Каманда прафесіяналаў Дзятлаўскага дарожнага рамонтна-будаўнічага упраулення №119 заваявала другое каманднае месца ў конкурсе “Лепшы па прафесіі”, арганізаванага КУП “Гроднааблдарбуд”. Традыцыйны конкурс гэтым разам прайшоў у Навагрудскім раёне і сабраў 17 каманд-прадстаўнікоў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Камандны вынік складаўся з індывідуальных выступленняў, дзе кожны канкурсант павінен быў прадэманстраваць сваю тэарэтычныю падрыхтоўку і валоданне практычнымі прафесійнымі навыкамі. Канкурсанты спаборнічалі ў шасці індывідуальных намінацыях. Ад каманды дзятлаўскага ДРБУ №119 удзел прымалі Віктар Жыбарт ("Машыніст аўтагрэйдара"), Сяргей Загдай (“Машыніст пагрузчыка”), Пётр Бойка (“Вадзіцель аўтамабіля”), Мікалай Васюкевіч (“Машыніст колавага трактара”), Уладзімір Лабарэвіч (“Дарожны рабочы”) і Павел Сіневіч ("Дарожны майстар").



АЦЭНКА РАБОТЫ - ПРАЗ ПРАБЛЕМНЫ ДЫЯЛОГ

У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адбылася аператыўная нарада па выніках работы аддзела за першае паўгоддзе 2014 года. У ей, апроч асабовага саставу дзятлаўскай міліцыі, прынялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Заяц, старшыня Дзятлаўскага раённага суда Сяргей Сёмуха, выконваючая абавязкі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Пратаковіч, выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела Департамента аховы Дзмітрый Харошка.

Галоўным аб’ектам для абмеркавання стаў даклад начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Анатоля Жалнерчыка, якім ён не толькі акрэсліў сітуацыю па ахове правапарадку, але і закрануў шэраг праблемных момантаў, якія актыўна абмяркоўваліся ў час нарады.



ЭДВАРД КУЛЕШ: "ЖЫЦЦЁ ПРАЖЫЦЬ — НЕ ПОЛЕ ПЕРАЙСЦІ"

Эдвард Казіміравіч Кулеш належыць да ліку ганаровых жыхароў Дзятлава. Шмат гадоў ён працаваў у банкаўскай сістэме, амаль сорак гадоў з іх узначальваў раённае аддзяленне Дзяржбанка СССР, пасля — “Белаграпрамбанка”. У свой час Эдвард Казіміравіч з’яўляўся старшынёй Дзятлаўскага раённага аддзялення Фонду міру. Працоўная і грамадская дзейнасць гэтага чалавека адзначана шэрагам узнагародаў. У ліку іх тры граматы праўлення Дзяржаўнага банка СССР, грамата і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медаль “За працоўныя дасягненні”, Ганаровы медаль савецкага Фонду міру. У 1983 годзе за дасягнутыя высокія паказчыкі ў рабоце імя Эдварда Казіміравіча было занесена ў Кнігу пашаны абласной канторы Дзяржбанка. У 2004 годзе — у Кнігу пашаны Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. У 1985 годзе Эдвард Казіміравіч атрымаў званне лепшага прапагандыста раёна, яго імя было занесена на раённую Дошку гонару ідэалагічных работнікаў. Да гэтага пераліку варта дадаць і званні “Выдатнік Дзяржбанка” і “Выдатнік Белаграпрамбанка”.



ДЗЯТЛАЎСКІЯ ГАЗАВІКІ ПРЫЗНАНЫ ЛЕПШЫМІ Ў БЕЛАРУСІ

У Мазыры прайшоў заключны этап галіновага рэспубліканскага агляду-конкурсу на званне “Лепшая брыгада дзяржаўнага вытворчага аб'яднання “Белпалівагаз” патэхнічным абслугоўванні газарэгулятарных пунктаў — 2014". Гродзенскую вобласць на ім паспяхова прадставіла брыгада дзятлаўскіх газавікоў.

Удзельнікі вярнуліся дахаты з Ганаровай граматай за першае месца і двума дыпломамі “За лепшую рацыяналізатарскую прапанову" і “Лепшаму майстру па тэхабслугоўванні ГРП”.

Штогадовыя галіновыя спаборніцтвы брыгадаў па тэхабслугоўванні газарэгулятарных пунктаў з 2009 года праводзяць Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ДВА “Белпалівагаз". Традыцыйна яны праходзяць у два этапы - абласны і рэспубліканскі. На абласным сустракаюцца каманды ад рэгіёнаў, каб вызначыць лідара. На рэспубліканскім - абласныя пераможцы змагаюцца за лідарства ў рэспубліцы.