ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


WORLD HARMONY RUN - HA ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

Гасціннымі "хлебам-соллю" сустрэла Дзятлаўшчына 5 жніўня міжнародную лёгкаатлетычную эстафету “World Harmony Run” ("Бег Сяброўства").

Еўрапейская галіна “World Harmony Run” стартавала на паўднёва-заходнім ускрайку Еўропы - у Партугаліі 21 лютага 2014 года. Са сталіцы Партугаліі - Лісабона - інтэрнацыянальная каманда бегуноў нанесла эстафетны факел як сімвал гармоніі ў грамадскіх стасунках жыхароў розных краін на ўсход. Эстафета ўжо наведала Іспанію, Францыю, Італію, Албанію, Боснію і Герцагавіну, Харватыю, Славенію, Аўстрыю, Швейцарыю, Бельгію, Нідэрланды, Вялікабрытанію, Ірландыю, Славакію, Чэхію, Германію, Данію, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву.



БРАНХІЯЛЬНАЯ АСТМА: ПАПЯРЭДЖАННЕ I ПРАФІЛАКТЫКА

Існуе цэлы шэраг фактараў рызыкі, якія садзейнічаюць узнікненню і развіццю бранхіяльнай астмы: спадчыннасць, прафесійныя фактары, экалагічныя фактары, харчаванне, мыючыя сродкі, мікраарганізмы, алергены.

Першасная прафілактыка астмы. У першую чаргу, гэта папярэджанне развіцця алергіі і хранічных хваробаў дыхальных шляхоў. У развіцці алергіі ў дзяцей асноўную ролю іграе няправільнае харчаванне ў першыя гады жыцця і неспрыяльныя ўмовы жыцця. Дзеці, якія кантактуюць з тытунёвым дымам або раздражняльнымі хімічнымі рэчывамі, нашмат часцей пакутуюць ад алергіі і часцей хварэюць на бранхіяльную астму.



ШЧАСЦЕ I ПРЫГАЖОСЦЬ

Прыгожая і шчаслівая... Які з гэтых эпітэтаў найбольш важны, больш патрэбны ў жыцці?

У жанчын свой погляд на падобныя рэчы. Але і мы, мужчыны, можам падзяліцца меркаваннямі па дадзенай далікатнай праблеме. Як дзяўчыне, жанчыне падоўжыць шчаслівыя моманты? Што для яе важней за ўсё на свеце, а што толькі мішура, якая паблісквае на сонцы? Многія як жанчыны, так мужчыны штодня думаюць пра гэта.

Бясспрэчна, кожны павінен імкнуцца знайсці сваю ўласную ісціну, сваё шчасце. Дарыць іншым радасць — вось у чым заключаецца шчасце для многіх. Таямніца шчасця заключаецца і ў здольнасці выходзіць з кола свайго “я”.



ДЭКУПАЖ ЗНОЎ У МОДЗЕ

Гісторыя моднай сёння дэкаратыўнай тэхнікі дэкупаж бярэ пачатак ажно ў 15 стагоддзі, у Германіі.

Найбольшае распаўсюджанне гэтая тэхніка атрымала ў 17 стагоддзі, калі ў Еўропе ўвайшла ў моду мэбля, упрыгожаная інкрустацыямі у японскім або кітайскім стылі.

Сёння дэкупаж выкарыстоўваецца для дэкарыравання мэблі - з дапамогай гэтай тэхнікі яна атрымлівае новае жыццё, а таксама посуду: са звычайнага ён ператвараецца ў адметны прадмет інтэр'еру.



Крымінальная хроніка - 58

ПАКАРАНЫ ЗА ВЫРОШЧВАННЕ МАКУ

Па факце вырошчвання маку на прысядзібным участку грамадзянкі Т. з вёскі Касцюкі, грамадзянкі В. з вёскі Нагародавічы складзены адміністрацыйныя пратаколы. Мак агульнай вагай 6 кг і 5,4 кг знішчаны.

ЭВАКУАЦЫЯ 3-ЗА ДЫПЛАМАТА

У Дзятлаўскі раённы аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне ад міліцыянера Дзятлаўскага АДА, што ў фае разлікова-касавага цэнтра ААТ "Белаграпрамбанк" г. Дзятлава выяўлены безгаспадарчы дыпламат. 3 памяшкання былі эвакуіраваны ўсе супрацоўнікі, было ўстаноўлена, што дыпламат па ўласнай няўважлівасці пакінуў начальнік аховы участка.



ДЛЯ ЭКАНОМІІ ВАШАГА ЧАСУ

У аддзяленнях паштовай сувязі РУП “Белпошта", як і раней, з паштовымі паслугамі можна аплаціць паслугі аператараў мабільнай і стацыянарнай сувязі (РУП “Белтэлекам”), а таксама камунальныя паслугі, бюджэтныя і іншыя плацяжы. У сувязі з гэтым колькасць наведвальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі значна вырасла, асабліва ў перыяд з 15 па 25 чысло кожнага месяца. Таксама многія імкнуцца аплаціць паслугі ў апошнія дні, што і прыводзіць да ўзнікнення чэргаў.



РЭЙД ПА АБ’ЕКТАХ ЖНІВА-2014

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з карэспандэнтамі газеты "Перамога" правялі чарговы рэйд па аб'ектах сёлетняга жніва. Нагодай для яго стаў не толькі шчыльны графік планавых праверак па пажарнай бяспецы, але і надзвычайная сітуацыя ў Зэльвенскім раёне, дзе нядаўна на жніве згарэў камбайн.

Правяралі гэтым разам пажарную бяспеку ў дзвюх гаспадарках нашага раёна — СВК Жукоўшчына і СВК Вензавец .



ДЗЕНЬ ВОЙНЕВІЦКАГА СЕЛЬСABETA

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося ў Войневіцкім сельсавеце 23 ліпеня. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні і сакратары сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых службаў.

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Войневіцкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня В. Дула.



У ЦАРСТВЕ КВЕТАК І ЭКЗАТЫЧНЫХ ДРЭВАЎ

НА ЗЯМЛІ ПРОДКАЎ

Дзятлаўшчына багатая на маляўнічыя краявіды і асабліва прыгожая летам, калі ўсё “тоне" ў зеляніне дрэваў, стракацее ад рознакаляровых кветак. Адным з маляўнічых куточкаў нашага раёна з'яўляецца аграгарадок Дварэц, які размясціўся на берагах ракі Маўчадкі. У 1947 годзе з вёскі Старына сюды пераехала сям'я Аляксандра і Настассі Сямашкаў.

Збудавалі звычайную драўляную хату. На той час ніхто не мог і падумаць, што праз паўстагоддзя яна стане больш падобная на казачны церам, а ўчастак будзе нагадваць райскі сад з прыгожымі кветкамі і экзатычнымі раслінамі, назвы якіх наўрад ці ведаюць мясцовыя жыхары. А ўсё пачалося са з'яўлення на свет унучак, сясцёр Ірыны і Святланы.



ПЕСНЮ БЯРЫЦЕ 3 САБОЮ

Песня ва ўсе часы ідзе поруч з чалавекам - і ў будні, і ў святы, і ў працы, і ў адпачынку. Ёсць людзі, якія займаюцца спевамі прафесійна, але большасць з нас спявае проста для сябе і ад душы. 3 гэтым згодны ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец - спявак-аматар, добра вядомы дзятлаўчанам удзелам у раённых урачыстасцях і канцэртах. Сёлета ён стаў пераможцам раённага фестывалю мастацтваў, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Квітней, Зямля, пад мірным небам”. Карэспандэнт гутарыць з дыпламантам пра захапленне песняй, асабістыя перамогі і творчыя планы.

- Генадзь Тадэвушавіч, ці складана было перамагчы ў конкурсе?
- У конкурсе я ўдзельнічаў у складзе праграмы, падрыхтаванай нашым ваенным камісарыятам (усяго было пяць канцэртных нумароў). Шчыра кажучы, я не засяроджваўся на перамозе, проста спяваў, як заўжды гэта раблю. Канкурсантаў ацэньвала кампетэнтнае журы, а па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці нумароў-канкурсантаў магу меркаваць, што канкурэнцыя была нежартоўная. Па выніках конкурсу 3 ліпеня я атрымаў дыплом пераможцы і статуэтку, прыняў удзел у гала-канцэрце да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.