красавік



Аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Дзятлаўскім раёне ў 2016 годзе

Колькасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна на 1 студзеня 2017 года склала 24804 чалавекі і ў параўнанні з пачаткам 2016 года паменшылася на 532 чалавекі.

У 2016 годзе ў раёне нарадзіліся 267 дзяцей, што на 38 дзяцей менш, чым у 2015 годзе. Колькасць памерлых у параўнанні з 2015 годам зменшылася на 8 чалавек і склала 570 чалавек.



"Тыдзень лесу-2017"

3 1 па 8 красавіка на Дзятлаўшчыне прайшла добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", каардынатарам якой выступ іў Дзятлаўскі лясгас.



Хуткія шахматы ў Воранаве

Андрэй Лявончык - пераможца турніру да Міжна род нага дня спорту для развіцця дабрабыту і міру

23 жніўня 2013 года Генасамблея ААН прыняла рашэнне штогод 6 красавіка адзначаць Міжнародны дзень спорту. Афіцыйная яго назва — Міжнародны дзень спорту для развіцця дабрабыту і міру. 2 красавіка ў Воранаве да Міжнароднага дня спорту прайшоў турнір па хуткіх шахматах.

У турніры ўдзельнічалі 15 шахматыстаў з гарадскога пасёлка Воранава, з Ліды, Дзятлава, Слоніма, Іўя. Удзельнікі спаборнічалі па швейцарскай сістэме: кожны спартсмен згуляў 7 партый.



Андрэй Ражко і Наталля Сакалоўская - лепшыя плыўцы раёна

У асабістым заліку мужчын перамог Андрэй Ражко (сырзавод). Другое месца заняў Генрых Якубчык ("Белтэлекам ), трэцяе — Міхаіл Бельскі (ДРБУ № 119).

У асабістым заліку жанчын першынствавала Наталля Сакалоўская. Другое месца заняла Анастасія Скрабец (кінавідэасетка), трэцяе — Лізавета Буйніц-кая (сырзавод).

 

Вяртанні дзяцей і папярэджанні аб адказнасці

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны чатыры пытанні. Два — аб магчымасці вяртання дзяцей у сем'і пасля прызнання іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яшчэ два — хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі. Хадайніцтвы на адрас камісіі паступілі з Баранавіцкага ліцэя і адной з дзятлаўскіх школ.

Будуць гадаваць і бацька, і маці

Самым сур'ёзным пытаннем пасяджэння было вяртанне двух непаўналетніх дзяцей біялагічным бацькам. Задача ўскладнялася тым, што адабранне было не першае: старэйшага сына раней два разы прызнавалі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Для яго гэта было трэцяе, а для малодшага брата — першае адабранне. Да прызнання дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржабароне іх гадавала маці (бацькі ў хлопчыкаў розныя). Менавіта паводзіны жанчыны сталі прычынай таго, што дзеці трапілі ў сацыяльныя ўстановы.



ПАТРЫЯРХ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі - вядомы беларускі мастак, кераміст, жывапісец, скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў. Нарадзіўся ён 31 сакавіка 1931 года ў вёсцы Бацюты Беластоцкага ваяводства (Польшча). Любоў да сваёй малой радзімы Мікалай Лаўрэнцьевіч пранёс праз усё жыццё і прысвяціў сваёй роднай вёсцы паэму "Бацюты".

Мастак — з сям'і беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Бацька — Лаўрэн Маркавіч Несцярэўскі — хлебароб, маці — Настасся Лявонцьеўна — хатняя гаспадыня. У сям'і было трое дзяцей: Мікалай, Вольга і Галіна. На момант нараджэння малога Міколкі сям'я жыла заможна: мелі 25 гектараў зямлі (18 — ворнай, астатнія — паплавы і сенакосы), былі коні, каровы, свінні, куры, гусі.



ЧВЭРЦЬ СТАГОДДЗЯ З МУЗЫКАЙ

Сёлета спаўняецца дваццаць пяць гадоў, як Людміла Казіміраўна Раманава працуе настаўнікам Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Выкладае яна музычную тэорыю. На кожным з яе ўрокаў дзеці знаёмяцца з жыццём і творчасцю вядомых кампазітараў, гісторыяй напісання твораў,
асаблівасцю перыяду, калі яны былі створаны.

Найбольш паспяховыя і таленавітыя вучні пад кіраўніцтвам Людмілы Казіміраўны штогод рыхтуюцца да ўдзелу ў абласной музычна-тэарэтычнай алімпіядзе. Вынікі ў юных дзятлаўчан добрыя. Прыклад таму — Дар'я Волкава, цяперашняя навучэнка Лідскага музычнага каледжа, пераможца абласной музычна-тэарэтычнай алімпіяды. Паспяхова выступілі і цяперашнія навучэнцы школы мастацтваў.



Дзятлаўскі "Белтэрміз" выйшаў у паўфінал чэмпіянату вобласці

3 максімальным вынікам — шэсць перамог у шасці матчах — пры максімальным наборы ачкоў (18) дзятлаўская валейбольная жаночая каманда "Белтэрміз" завяршыла спаборніцтвы ў адборачным турніры групы "Б" чэмпіяната Гродзенскай вобласці. У апошнім матчы з лікам 3:0 (25:19, 25:10, 25:9) былі пераможаны канкурэнткі за перамогу ў групе — лідчанкі.

"Белтэрміз" у гэтым матчы гуляў без дзвюх валейбалістак асновы, расказаў трэнер каманды Васіль Русін, але і рэзерв не падвёў. Праўда, пачала матч дзятлаўская каманда не лепшым чынам. Не ставала дакладнага ўзаемадзеяння на пляцоўцы, бракавала страхоўкі. Давялося ўзяць тайм-аўт, каб адкарэктаваць дзеянні каманды. Дапамагло.



Аляўціна Янушкевіч бронзавы прызёр рэспубліканскага турніру

Першынство Беларусі па вольнай барацьбе з удзелам дзяўчат 1999-2001 гадоў нараджэння адбылося 22-24 красавіка ў Стайках пад Мінскам.

Паспяхова выступіла ў турніры вучаніца Дзятлаўскай СШ №3, якая займаецца барацьбой у мясцовай ДЮСШ, Аляўціна Янушкевіч — у вагавой катэгорыі 38 кілаграмаў дзятлаўчанка заняла трэцяе месца. Трэнер спартсменкі — Віктар Шалесны.