2014

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БІБЛІЯТЭКА: ЦЭНТР АГУЛЬНАДАСТУПНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Пасля рэарганізацыі і аб’яднання дзвюх бібліятэк— дарослай і дзіцячай — Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка атрымала новую назву — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі. Ці змянілася пры гэтым спецыфіка работы? На гэтае і іншыя пытанні карэспандэнтцы газеты "Перамога" адказала загадчыца Казлоўшчынскай бібліятэкі Людміла Іванаўна Хілімончык, якая, дарэчы, сёлета адзначана Ганаровай граматай Галоўнага
ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

- Кніжнае абслугоўванне чытачоў, прапаганда кнігі сярод насельніцтва — усё гэта складае спецыфіку нашай работы. Даведачна-пошукавы апарат і арганізаваны кніжны фонд, існаванне пры бібліятэцы публічнага цэнтра прававой інфармацыі — усё гэта дазваляе задаволіць розныя інфармацыйныя запыты карыстальнікаў бібліятэкі.



НА ПОШЦЕ БУДУЧЫНІ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ ЛЮДЗІ

Пошта нябачнай ніткай злучае людзей, гарады, краіны і кантыненты. Ёсць такія месцы на Зямлі, дзе няма сувязі з навакольным светам, адсутнічае інтэрнэт, тэлебачанне і нават звычайны тэлефон. Менавіта у такія недаступныя куткі заусёды дойдзе пошта. Эвалюцыя паштовай сувязі налічвае не адзін дзясятак год, за час яе доўгага існавання змянялася многае ды і цяпер мяняецца.

Сёння Дзятлаўскі раённы вузел паштовай сувязі РУП “Белпошта" - гэта 107 работнікаў: паштальёны, аператары, вадзіцелі, сартыроўшчыкі і кіраўнікі - людзі, дзякуючы якім звесткі з усяго свету знаходзяць свайго атрымальніка. Пошта - вялікі канвеер па апрацоўцы і дастаўцы пісьмаў. Нават каб усяго адно пісьмо дайшло да атрымальніка, патрэбен клопат некалькіх дзясяткаў работнікаў пошты.



МАЛАДЫМ БУДАВАЦЬ БУДУЧЫНЮ

Так, праблема бацькоў і дзяцей - вечная: мы заўсёды імкнёмся перадаць свой вопыт і засцерагчы ад памылак дзяцей. Але наша моладзь няўрымслівая і крэатыўная, яна не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, увесь час прыдумваючы новыя ідэі і праекты, назапашваючы той самы дарослы вопыт і нярэдка ў многім абганяючы нас, дарослых.

А колькі карысных справаў штодзённа праводзіць БРСМ, нягледзячы на тое, што знаходзіцца шмат тых, хто крытыкуе гэтую арганізацыю. Вельмі добра, што маладых суайчыннікаў хвалюе, як зрабіць сваё жыццё яшчэ больш духоўна разнастайным і насычаным, накіраваным на здаровы лад і карысць краіны, развіццё творчага патэнцыялу.



УМЕЕМ ПРАЦАВАЦЬ I АДПАЧЫВАЦЬ

Нездарма ў народзе кажуць: хто не ўмее адпачываць, той не можа добра працаваць. Эра машын, магчыма, яшчэ наперадзе, сёння ж на прадпрыемствах і ў арганізацыях працуюць жывыя людзі. Азначыць прыярытэтным для кожнага мудрага кіраўніка з’яўляецца не толькі прафесійны рост і эфектыўнасць работніка, a і камфортныя ўмовы яго працы, адпачынку. Аб працоўных буднях і баўленні вольнага часу работнікаў Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм карэспандэнту распавёў яго дырэктар Віктар Адамчык.

— На базе Дзятлаўскага ПМС прайшоў семінар аб’яднання Гроднамеліявадгас, на якім прысутнічаў першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, а таксама госці з 15 прадпрыемстваў меліярацыйных сістэмаў нашага аб'яднання. Семінар прысвячаўся падвядзенню вынікаў працы за трэці квартал гэтага года і пытанням навядзення парадку на зямлі. Па выніках семінара арганізацыя атрымала высокую ацэнку.



ШТО ПАПРОСІЦЕ Ў ДЗЕДА МАРОЗА?

Новы год — гэта заўжды радасны настрой, шмат пазітыўных эмоцый, падарункі. Згодна з традыцыямі, у Новы год можна загадваць жаданні і абавязкова папрасіць у Дзеда Мароза, каб яны спраўдзіліся. А што папросіце вы? На гэтае пытанне карэспандэнтка газеты папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Іван Каско, дырэктар раённага Дома культуры:
- Аўтобус для раённага Дома культуры, каб можна было часцей выязджаць на гастролі. Таксама шчасця, здароўя, поспехаў. А для ўсіх жыхароў Дзятлаўшчыны - радасці і фінансавага дабрабыту.

Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:
- Перш за ўсё, узаемаразумення паміж людзьмі. Калі мы будзем разумець адзін аднаго, то ўсё ў нас будзе ладзіцца.
Таксама папрашу любові. Калі чалавек любіць сябе, любіць іншых, то ён прыцягвае да сябе і любоў з боку іншых. Калі будзе любоў у сям'і, то і дзеці вырастуць шчаслівымі. Любоў да работы дазволіць чалавеку прыходзіць на яе з радасцю, добра выконваць свае абавязкі. Важная і любоў да краіны, у якой ты жывеш. I ў дасягненні ўсяго вышэйпералічанага кожнаму варта пачынаць з сябе.



НА КУРСАХ ПА КАМП’ЮТАРНАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ

Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца. Дэвіз, актуальны для любога часу і для любога ўзросту. Нядаўна гэтыя словы ўзялі на заметку людзі,
якія ў перыяд другой маладосці — так нярэдка называюць пенсійны узрост, вырашылі дасягнуць новых мэтаў у сваім жыцці. У прыватнасці, асвоіць камп’ютар: сёння тэта няўмольнае патрабаванне часу, якое, аднак, адкрывае новыя магчымасці і перспектывы.

Камп'ютарныя курсы для пажылых людзей арганізаваны пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. А вось непасрэдным настаўнікам урокаў па камп'ютарнай пісьменнасці з'яўляецца Людміла Васільеўна Саванец, былы метадыст аддзела адукацыі. Заняткі яна праводзіць у трох групах.



Калядныя валейбольныя турніры ў Дзятлаве

Перамогамі камандаў з Хвінявічаў завяршыліся калядныя валейбольныя турніры.

У Дзятлаве прайшлі традыцыйныя раённыя калядныя валейбольныя турніры. У жаночым турніры (адбыўся 14 снежня) спаборнічалі каманды ЦРБ, гімназіі, Гезгалаўскай школы, СВК "Хвінявічы”. Хвінявіцкія валейбалісткі перамаглі ўcix саперніц i сталі чэмпіёнкамі турніру. Гезгалаускія дзяўчаты з дзвюма nepaмoraмi занялі другое месца.
Tpэцімі пасля адной nepaмori фінішавалі валейбалісткі ЦРБ.

Чэмпіён - каманда СВК “Хвінявічы” - выступіла наступным складам: Наталля Абрамчык, Ала Лапатэй, Анастасія Рагойжа, Bepaнiкa Арцюх (Шэўка), Кацярына Варабей, Кацярына Шалев!ч.

У турніры мужчынскіх камандаў (адбыўся 20-21 снежня) удзельнічалі 6 камандаў: ЦРБ, КХП, СВК "Слава працы", СВК "Хвінявічы”, сырзавода, гаргаза.



ЗАВІТАЛА СВЯТА Ў НАШУ ШКОЛУ

Актыўна ўключыліся ў акцыю “Нашы дзеці” навучэнцы i педагогі Горкаўскай базавай школы.

Снежань у нашай установе быў самы яркі і запамінальны месяц зімы. Адкрылася майстэрня Дзеда Мароза, i кожны клас старанна рыхтаваў навагоднія цацкі. У школе быў аб'яўлены конкурс “Самы прыгожы клас". Упрыгажэнні выраблялі самі з каляровай i гафрыраванай паперы, прыроднага матэрыялу. У 5-6 класах прайшоу конкурс на самую прыгожую сняжынку, перамаглі дзяўчынкі-пяцікласніцы.

26 снежня навагодні ранішнік сабраў дзяцей каля ёлкі. Усе атрымалі падарункі ад Дзядулі Мароза. Для навучэнцаў пачатковых класаў падарункі былі набыты за кошт бюджэтных сродкаў, для 5-8 класаў - за кошт спонсарскай дапамогі. Вучні нашай школы, якія паказалі выдатныя веды па предметах, актыўна удзельнічалі ў школьных i раённых конкурсах і спаборніцтвах, а таксама дзеці з апякунскіх сем'яў наведалі раённыя навагоднія ранішнікі.



"Сырная страна" парадуе спажыўцоў

24 снежня на ААТ “Дзятлаускі сыраробны завод” быў запушчаны у эксплуатацию новы цэх па вытворчасці мяккіх сыроў тыпу “Рыкота” па італьянскіх тэхналопях.

3 гэтай нагоды прадпрыемства наведалі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Ў. Краўцоў, член Савета Рэспублкі Нацыянальнага сходу Рэспублкі Беларусь А. Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнiкoў Нацыянальнага сходу Рэспублкі Беларусь Л. Ермантовіч, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. Крахмальчык, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама А. Сангін, генеральны дырэктар абласнога унітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд” Г. Залога, прадстаўнікі раённай улады. Ix сустракалі дырэктар i калектыву прадпрыемства.



НАВАСЕЛЛЕ Ў ДЗІЦЯЧЫМ ДОМЕ

24 снежня ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзіцячага дома сямейнага тыпу.

У iм прынялі удзел прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама I. Крахмальчыкам i ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Ў. Краўцоў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. Ермантовіч, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама А. Сангін, генеральны дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд" Г. Залога.

На будаўніцтва дома былі патрачаны 4 мільярды 230 мільёнаў бюджэтных сродкаў, у тым ліку з абласнога i рэспубліканскага бюджэтаў. Выкарыстоўвалася спонсарская дапамога — 58 мільёнау рублёу (48 з ix паступілі ад прадпрыемстваў i арганізацый Дзятлаўшчыны, 10 - ад абласных грамадскіх арганізацый). У будаўніцтве Дзіцячага дома сямейнага тыпу прымалі ўдзел абласное ўнітарнае прадпрыемства "Гроднааблсельбуд", Дзятлаўскае МПМК-147, Будкомплекс, ДСПМК-72 горада Ліды, Слонімскае ПМК-64.