2013



Ю. ЗАЛЕЎСКІ: “ХТО БУДУЕ - ЗА ТЫМ БУДУЧЫНЯ”

- Юрый Пятровіч, якія праграмы будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай ажыццяўляюцца сёлета ў раёне?
- Па праграме будаўніцтва жылля ў вёсцы з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі сёлета пабудаваны два дамы ў СВК "Граніт-Агра" плошчай 150 квадратных метраў, у СВК “Дварэц-Агра" цяпер будуецца васьмікватэрны жылы дом (611 квадратных метраў). У гэтым годзе мы завяршылі будаўніцтва малочнатаварнай фермы “Парэчча" на 777 кароў (СВК “Хвінявічы”). Згодна з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2014 год, у Дзятлаве сёлета будуецца двухпавярховы дом для шматдзетнай сям’і, якая будзе выхоўваць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Сёлета будуюцца два такія дамы па вобласці - у гарадскім пасёлку Воранава і ў нашым райцэнтры. Спецыяльна для гэтага падабраны ўчастак у мікрараёне вуліцы Навагрудскай. Гэты дом будзе здавацца з поўнай аддзелкай, абсталяваны мэбляй, ля дома будзе дзіцячая пляцоўка. Будаўніцтва дома завершыцца да канца гэтага года, а сям’ю, якая будзе ў ім жыць, аддзел адукацыі спорту і турызму падбірае ўжо цяпер.



ПЫТАЛІСЯ ПРА ХЛЕБ, ДАР0ГІ, МЕДЫЦЫНУ

У ліпені 2014 года ў Дзятлаўскім раёне праводзіўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у час якога паступіў шэраг пытанняў.

1. Жыхары аграгарадка Круцілавічы цікавіліся якасцю хлеба, які пастаўляецца праз аўтамагазін у Данілавіцкі сельскі савет, і тым, як кантралюецца якасць выпускаемых Дзятлаўскім цэхам хлебабулачных вырабаў і іх рэалізацыя праз аўтамагазіны.

Адказ начальніка сектара якасці Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства М. М. Чайкоўскага: якасць хлебабулачных вырабаў правяраецца штодзень тэхнолагам і сектарам якасці згодна са схемай лабараторнага кантролю, ацэньваецца арганалептычна (па знешнім выглядзе, стане мякіша, смаку і паху) і па фізіка-хімічных паказчыках (вільготнасці мякіша, кіслотнасці, утрыманні цукру і тлушчу, порыстасці). Прадукцыя, якая адпавядае патрабаванням нарматыўнай дакументацыі, дапускаецца да рэалізацыі ў рознічным гандлі, а таксама праз аўтамагазіны.



МЕДАЛІ - ВОІНАМ-ІНТЗРНАЦЫЯНАЛІСТАМ

Сёлета ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсіх краінах СНД, адзначаюць 25-ю гадавіну вываду войск з зоны баявых дзеянняў на тэрыторыі Афганістана. Згодна з указам кіраўніка краіны №60 ад 4 лютага, да гэтай даты быў прымеркаваны выпуск юбілейных медалёў.

На Дзятлаўшчыне ўручэнне памятных узнагарод прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы ў раённым Доме культуры. Распачаў цырымонію старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык, звярнуўшыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў Дзятлаўшчыны:



“ШАШАЧНАЯ СКАРБОНКА-2014”

Два дні Дзятлаўскі яслі-сад №1 гасцінна прымаў удзельнікаў першынства раёна па шашках “Шашачная шкатулка-2014” – тут спаборнічалі выхаванцы гарадскіх і вясковых установаў дашкольнага выхавання.
У першы дзень адбыліся асабіста-камандныя спаборніцтвы юных шашыстаў з Дзятлава, Наваельні, Казлоўшчыны. Кожную каманду складалі тры ўдзельнікі, якія гулялі на першай, другой і трэцяй дошках па кругавой сістэме.

Старт турніра дадзены, і градус хвалявання непасрэдных удзельнікаў, іх выхавальнікаў адчувальна ўзрос – як-ніяк гэта першыя ў жыцці дзяцей афіцыйныя спаборніцтвы.



ПРАВЕРКА ВЕДАЎ ПА ПЫТАННЯХ АХОВЫ ПРАЦЫ

З мэтай рэалізацыі артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2008 года “Аб ахове працы” камісія Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы кожны квартал (апошні месяц квартала) арганізоўвае ва ўстаноўленым парадку навучанне і праверку ведаў па пытаннях аховы працы кіраўнікоў, спецыялістаў арганізацый, зарэгістраваных у Адзіным дзяржаўным рэестры ў Дзятлаўскім райвыканкаме і якія не маюць вышэйстаячых органаў кіраванняў.

Навучанне праводзіцца згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 года №175 “Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы” са змяненнямі і дапаўненнямі ад 27 чэрвеня 2011 года №50 і ад 24 снежня 2013 года №131.



"ЧАМАДАН СЯМЕЙНЫХ ТРАДЫЦЫЙ І КАШТОЎНАСЦЯЎ"

У адной з выставачных залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прайшла прэзентацыя міні-праекта "Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў", над якім некалькі месяцаў працавалі школьнікі раёна. Гэта другі па ліку этап раённага доўгатэрміновага сумеснага праекта "Музей у чамадане", распрацаванага ў межах раённай праграмы выхавання школьнікаў. Яго на працягу 2012-2015 гадоў рэалізуюць музей і аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

Першы міні-праект "Чамадан памяці" быў прадстаўлены жыхарам раёна сёлета вясной. Яго прэзентацыя таксама праходзіла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Над астатнімі этапамі праекта школьнікам яшчэ давядзецца папрацаваць. Справаздачныя выставы плануецца ладзіць кожныя паўгода. Апошняя з іх -- "Трафеі вайны" -- будзе прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі.



ПРАЗ КНІГУ -- ДА ДУХОЎНАГА АДРАДЖЭННЯ

Духоўна-маральнае выхаванне чытачоў -- важная задача ў рабоце бібліятэкі. Спрыяюць гэтаму кнігі.

У Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы ёсць шэраг выданняў духоўнай накіраванасці. У ліку іх -- кніга "Прападобная Ефрасіння Полацкая". Без гэтага імя немагчыма ўявіць гісторыю нашай Беларусі. У кнізе чытач бліжэй азнаёміцца з жыццёвым шляхам вядомай асветніцы, яе духоўнай спадчынай, даведаецца аб полацкім летапісанні, аб збіранні бібліятэкі Сафійскага сабора.

Зацікавіць юных чытачоў кніга Р. Балакшына "Выбраныя жыціі святыя для дзяцей". У ёй змешчаны жыціі найбольш вядомых святых -- ад прападобнай Марыі Егіпецкай да свяціцеля Мікалая Японскага, ад вялікамучаніцы Кацярыны да прападобнага Серафіма.



ЯК ПРАВІЛЬНА ВЫБРАЦЬ ДОБРЫ НАВАГОДНІ ПАДАРУНАК

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў мы ўсе, як дзеці, так і дарослыя, з нецярпеннем чакаем незвычайных, карысных і, вядома, крэатыўных падарункаў. Праўда, таксама ламаем галаву над тым, чым пацешыць блізкіх і знаёмых. І калі фантазія зусім вычарпана -- звяртаемся да простага і праверанага спосабу: дорым грошы. Але "канверцік" з грашыма сёння ўжо перажытак мінулага. Дзякуючы "Беларусбанку", у вас ёсць магчымасць падарыць тыя ж самыя грашовыя знакі, але вельмі незвычайным спосабам. І галоўнае -- быць упэўненым, што з сюрпрызам вы ў любым выпадку адгадаеце.

Кожны можа стаць чараўніком

Для гэтага вам трэба зрабіць два простыя крокі: першы -- купіць падарачную картку Maestro ў банку, другі -- тут жа папоўніць яе на суму, якую збіраліся падарыць. Універсальны падарунак гатовы. А вы -- наблізіліся да таго, каб выканаць таемную мару дарагога чалавека. Ці не чарадзейства?
Перавагі падарачнай карткі ад "Беларусбанка"



ДА ВЯРШЫНЯЎ МАЙСТЭРСТВА

У ліку сёлетніх пераможцаў абласнога этапу конкурсу "Малады спецыяліст 21 стагоддзя" ёсць прадстаўніца Дзятлаўшчыны. Другое месца заняла настаўніца Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Калодка.

Таццяна выкладае ў класе фартэпіяна. Некалі гэты інструмент яна асвойвала, з'яўляючыся вучаніцай Дзятлаўскай школы мастацтваў. Установа стала той адпраўной кропкай, якая падштурхнула Таццяну пазней стаць навучэнкай Лідскага вучылішча мастацтваў. Тут дзяўчына засвоіла яшчэ і валторну -- музычны інструмент з роду духавых.



РАЗ, ДВА, ТРЫ -- ЁЛАЧКА, ГАРЫ!

Акцыя "Нашы дзеці"

Раённы ранішнік для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праходзіў у актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава. За столікамі з салодкімі пачастункамі ад раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" свята сустракалі 57 дзяцей з усяго раёна. Сярод іх былі выхаванцы раённых установаў адукацыі, Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, іх бацькі і госці, якіх сюды запрасілі дырэктар Цэнтра, яна ж вядучая святочнай праграмы, Марына Гуговіч і калектыў установы.

Таксама на навагоднюю сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі спонсарскіх арганізацый, якія ў межах акцыі "Нашы дзеці" сабралі сродкі на прызы і падарункі да свята: А. Паўлоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Л. Ермантовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі, А. Бургун, прадстаўнік раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў". У якасці гасцей на свяце прысутнічалі І. Крахмальчык, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, П. Чырко, намеснік старшыні райвыканкама, І. Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.