2012

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ГАДУЕМ ЗДАРОВАЕ ДЗІЦЯ

Кожны з бацькоў хоча бачыць сваіх дзяцей здаровымі і робяць для гэтага вельмі многае. Але не ўсе мамы і таты сапраўды разумеюць, што для гэтага неабходна.

Для таго, каб нейтралізаваць уплыў усіх негатыўных фактараў, якія акружаюць нашых дзяцей, патрэбна не проста час ад часу “папраўляць” здароўе, а стварыць рэжым, правіла здаровага жыцця. Гэта павінна ўключаць у сябе адразу некалькі элементаў.

Рэжым актыўнасці і сну. Для добрага самаадчування і бадзёрасці дзіцяці лепш за ўсё класціся спаць паміж 9 і 10 гадзінамі вечара, а ўставаць паміж 7 і 8 гадзінамі раніцы. Пад’ём не павінен быць стрэсавым, але да гэтага неабходна падысці сістэмна – з часам у дзяцей фарміруецца прывычка ўставаць рана.



УЗНАГАРОДЫ ДЛЯ САМЫХ АКТЫЎНЫХ

Напярэдадні летніх канікулаў самыя ініцыятыўныя і актыўныя школьнікі атрымалі граматы ад ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Гэта Л. Сайчык, В. Чыгір, Г. Нікіпорчык, Д. Васюхневіч, Л. Фіберг (СШ №1 г. Дзятлава), А. Мармыш, А. Барцэвіч, А. Юшкевіч (гімназія №1 г. Дзятлава), М. Рудзік, В. Міхалойць, К. Юргілевіч (Гезгалаўская гімназія), В. Палуносік, М. Лішык, Л. Яблачкіна, Д. Ерамейчык, А. Груша (Казлоўшчынская СШ), Л. Горбач, В. Ярмаловіч, М. Мілейка, К. Іода, А. Маленчык (Вензавецкі д/с-СШ), А. Будзевіч. І. Русін (Хвінявіцкі д/с-СШ), Т. Мацкевіч, А. Крупіца, Я. Лішык, В. Скіба (Рудаяварскі д/с-СШ), В. Жых, Н. Вінцукевіч, К. Цярэнцьева, Д. Лашкоўская, Т. Пажароўская (Круцілавіцкі д/с-СШ), М. Кашырэц, Ю. Сухецкая (Горкаўскі д/с-БШ), П. Канавалік, В. Каско, А. Ляўкевіч, Н. Юркевіч, А. Апанасік (Раготнаўскі д/с-СШ), Д. Шабалін, Ю Каско (Жукоўшчынскі д/с-СШ), Я. Лазовік (Таркачоўскі дс-СШ).



“ЗА АСЭНСАВАНАЕ І РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ!”

5 чэрвеня – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

У 2013 годзе Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя праходзіць пад дэвізам “Думай. Еш. Беражы”. Ён закліканы звярнуць увагу шырокай грамадскасці на пытанні харчовай бяспекі і на вялікую колькасць прадуктаў харчавання, якія становяцца адходамі.

З кожным годам усё складаней пракарміць насельніцтва планеты, якое расце (да 2050 года яго колькасць дасягне 9 мільярдаў чалавек). Пры гэтым штогод практычна трэцяя частка ўсіх прадуктаў харчавання прападае або згнівае. Праграма ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы адзначае, што аб’ём прадуктаў харчавання, якія становяцца адходамі, складае каля 1,3 мільярда тон кожны год. У той жа час кожны сёмы жыхар Зямлі галадае. Штодзень больш за 20000 дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў паміраюць ад голаду. Больш за тое, страта такога аб’ёму харчавання негатыўна адбіваецца на навакольным асяроддзі і падрывае і без гэтага спустошаныя прыродныя рэсурсы.



ЧЫГУНКА – ЗОНА ПАВЫШАНАЙ БЯСПЕКІ

Чыгунка – дарога для ўсіх, а для дзяцей асабліва – зона павышанай бяспекі. Але як ні дзіўна, менавіта яна прыцягвае дзяцей для гульняў, забавак. Аднак сумная статыстыка павінна насцярожыць як непаўналетніх, так і дарослых, напомніць ім, што толькі ад уважлівасці і выканання строгіх правілаў паводзінаў залежыць здароўе, а часам і жыццё. Пад коламі чыгуначнага транспарту штогод атрымліваюць цяжкія траўмы дзясяткі дзяцей і падлеткаў. Нямала выпадкаў траўматызму са смяротным зыходам. Кожны чалавек павінен не толькі сам няўхільна выконваць правілы паводзінаў на чыгунцы, прыслухоўвацца да сігналаў, але і перасцярагаць іншых, перш за ўсё дзяцей. Толькі за апошні год на тэрыторыі абслугоўвання Лідскага АУС на транспарце было зарэгістравана 7 выпадкаў траўмавання людзей, 5 з якіх загінулі, у тым ліку 1 непаўналетні.



НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН У ЖЫРОВІЧАХ

У ноч на 1 студзеня ў Нікольскім храме Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прайшоў навагодні малебен.
Згодна з традыцыяй, малебен на Новы год ажыццяўляецца за тых, для каго галоўным атрыбутам гэтай ночы з’яўляюцца спіртныя напоі. Другая (афіцыйная) назва гэтай службы -- малебен святому Ваніфацыю. Нагадаю, што 1 студзеня, у першы дзень новага года царква шануе памяць святога, які сам да звароту да хрысціянства пакутаваў на п’янства. Яму моляцца аб збаўленні ад гэтай згубнай страсці.

Упершыню малебен на Новы год быў здзейснены ў 1993 годзе. У надышоўшым 2013 годзе ў яго своеасаблівы юбілей – 20-годдзе. Як сведчаць старэйшыя жыхары манастыра, ініцыятарам першага навагодняга малебна быў архімандрыт Гурый (цяпер -- архіепіскап Навагрудскі і Лідскі).



АБ ЛІТАРАТУРНЫХ ГУСТАХ

Год кнігі наблізіўся да завяршэння. Год, багаты на цікавыя мерапрыемствы, сустрэчы і знаёмствы, год павышанай увагі да літаратуры. І ў першую чаргу -- роднай, беларускай. На ёй акцэнтавалі ўвагу шматлікія мерапрыемствы, выставы і віктарыны, літаратурныя вечарыны, прымеркаваныя да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка. Цікавыя мерапрыемствы рыхтавалі работнікі бібліятэк, ну, а чытачы, заўзятыя аматары кнігі сёлета папоўнілі культурны багаж, пазнаёміліся з дагэтуль яшчэ не прачытанымі кнігамі, якія чакалі сваёй чаргі.

Асабіста я ў Год кнігі нарэшце пазнаёмілася з некаторымі творамі беларускай класікі. Чытаючы іх, разам з мэтай атрымаць эстэтычнае задавальненне, пашырыць свой кругагляд, я стаўлю і даволі практычную мэту -- палепшыць веданне беларускай мовы. Усё ж такі, працуючы ў беларускамоўнай газеце, ведаць гэтую мову -- абавязковая ўмова. І кнігі класікаў -- найлепшы слоўнік і дарадца.



НА ПАМЕЖЖЫ ГАДОЎ

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. Крахмальчык расказвае пра зробленае ў 2012 годзе, пазначае арыентыры для работы ў 2013 годзе

-- Якая будзе ваша, Іван Іосіфавіч, агульная ацэнка здабыткаў раёна за 2012 год?
-- Увогуле адзначу, што мы мэтанакіравана працавалі над рэалізацыяй планаў і заданняў і паспяхова завяршаем год. Добрыя вынікі на рахунку аграпрамысловага комплексу раёна. Сёлета нашы сельгаспрадпрыемствы атрымалі валавой прадукцыі на суму больш за 270 мільярдаў рублёў. Забяспечаны прырост сельгаспрадукцыі ў параўнанні з мінулым годам на 9 працэнтаў, у тым ліку прырост прадукцыі земляробства – на 12,8, жывёлагадоўлі – на 4,5 працэнта.

Вырашчаны някепскі ўраджай асноўных сельгаскультур. Ураджайнасць збожжа і зернебабовых з улікам кукурузы склала 41 цэнтнер з гектара. Валавы збор зерня – 76,4 тысячы тон, што на 9,7 тысячы тон больш, чым у 2011 годзе. Гэта самы багаты ўраджай у раёне за апошнія два дзесяцігоддзі. Найбольшая валавая прыбаўка на рахунку СВК “Войневічы” – 2242 тоны. СВК “Вензавец” пераўзышоў мінулагодні ўзровень на 2038 тон, СВК “Хвінявічы” – на 2030 тон. Самую высокую ўраджайнасць збожжа і зернебабовых культур атрымаў СВК “Русь-Агра” – 58,8 цэнтнера з гектара. У тройцы лідараў – СВК “Граніт-Агра” (47,7 цэнтнера) і СВК “Жукоўшчына” (46,2).



ВОДАЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДНОЎЛЕНА

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар гарпасёлка Наваельня А. К. Анушкевіч. Ён скардзіўся на праблемы з водазабеспячэннем па вуліцы Чырвонаармейскай, слабы тэмпературны рэжым ацяплення.

Адказ старшыні Наваельнянскага пассавета І. Кунахавец:
-- 18 снежня камісіяй быў зроблены кантрольны замер тэмпературы ў кватэры А. К. Анушкевіча. Згодна са складзеным актам, тэмпературны рэжым у жыллі адпавядае санітарным нормам -- 18 градусаў.



ЗЛОДЗЕЙ, ЯКІ АБАКРАЎ ДВАРЭЦКІ КАСЁЛ, ЗАТРЫМАНЫ

9 снежня ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ад жыхара вёскі Дварэц паступіла паведамленне аб тым, што невядомыя пабылі ў мясцовым касцёле, адкуль скралі культавыя рэчы.

На месца злачынства тэрмінова выехала следча-аператыўная група, і праз нейкі час міліцыянеры ўжо ішлі па слядах злодзея. Аднак ён старанна "замятаў" след: выкінуў па дарозе маленькія іконкі. Некаторы час зламысніку ўдавалася заставацца невядомым.

Каб хутчэй раскрыць рэзананснае злачынства, да дзятлаўскіх міліцыянераў далучыліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. У час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў беспрацоўны жыхар гарпасёлка Наваельня, 1971 года нараджэння, які паспеў прадаць скрадзеныя рэчы ў Лідзе.



КАЛЯДНАЯ СУСТРЭЧА Ў “ПРАМЕНЬЧЫКУ”

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася калядная сустрэча з прадстаўнікамі місіі “Рука ў руцэ”. Падобныя мерапрыемствы праходзілі па ўсёй Беларусі з 1 па 19 снежня.

На працягу апошніх 6 гадоў прадстаўнікі місіі “Рука ў руцэ” прыязджаюць на Дзятлаўшчыну, каб дапамагчы дзецям-сіротам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Такія сустрэчы праходзяць два разы на год: летам і зімой, напярэдадні калядных святаў.

Для наведвальнікаў “Праменьчыка” госці падрыхтавалі цікавую тэатральную пастаноўку “Шлях да скарбу”, уручылі ўсім прысутным навагоднія падарункі.