2011



ПРЫВУЧАЕМ ДЗІЦЯ ДА ХАТНІХ АБАВЯЗКАЎ

Для пачатку варта сказаць, што ніколі не трэба сварыцца на сваё дзіця, калі, выконваючы хатнія абавязкі, яно што-небудзь зробіць не так. Напрыклад, калі ваша дачка захацела прыгатаваць абед і прыгатавала так, што абед апынуўся не толькі ў каструлі, але і на падлозе, і на сценах, -- гэта не нагода для таго, каб сварыцца.



Мелодыі кахання

Такую назву мае традыцыйны раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці. Сёлета ён сабраў 57 удзельнікаў ва ўзросце да 17 гадоў. Госцяй фестывалю стала Ірына Гапоненка — пераможца
рэспубліканскага конкурсу "Звонкая раніца" ў 2011 годзе.

Па выніках конкурсу сярод 5-8-гадовых выканаўцаў перамагла Паліна Сівава з Наваельнянскага ГДК. Другое месца заняла Ганна Дудкіна з Жукоўшчынскага СДК. Трэцяе — Насця Жэмайтук з Гезгалаўскага СДК.



Пакінуў сынам годную спадчыну

Не бывае былых вайскоўцаў. Да такіх людзей належыць і Пётр Пятровіч Самасейка — палкоўнік запасу, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў". I цяпер гэты мужчына да дробязяў памятае ўсё тое, чаму прысвяціў шмат гадоў свайго жыцця. А быў ён не простым вайскоўцам, а вайскоўцам-выпрабавальнікам, які выпрабоўваў новыя супрацьпаветраныя сістэмы, у прыватнасці — ракеты, якія цяпер стаяць на ахове межаў розных краінаў.

УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА 3 СЯМ'І

Бацька Пятра Пятровіча, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, славіўся на ўсю ваколіцу пасёлка Гезгалы сваёй працавітасцю і непаседлівасцю, таму пасялкоўцы пра яго іначай, як "майстар на ўсе рукі", не казалі.



Завод нарошчвае эскпарт

Канец года — гэта час, калі ўсе гаспадаркі, установы і прадпрыемствы падводзяць вынікі працы, ацэньваюць свае дасягненні, намячаюць планы. 2011 быў Годам прадпрымальнасці і творчай ініцыятывы. Што новага прынёс ён АСП "Парэцкі спіртзавод", карэспандэнтка газеты цікавілася ў дырэктара гэтага прадпрыемства В. Даўгача.

— Сёлета на пачатковай стадыі вытворчасці мы пачалі выкарыстоўваць новую тэхналогію па разварванні крухмалаўтрымліваючай сыравіны пры нізкай тэмпературы. Гэта дапамагае заводу эканоміць паліўна-энергетычныя рэсурсы. Ужо сэканомлены 330 тон умоўнага паліва і 120 тысяч кілават электраэнергіі. Разам з гэтым, палепшыліся ўмовы працы нашых работнікаў, бо працэс стаў поўнасцю аўтаматызаваным і кіруецца з камп'ютара.



Ёсць што ўзгадаць, ёсць чаму цешыцца

Гадзіннікі адлічваюць апошнія гадзіны 2011 года. Якім ён быў для нас? Складаным, бо прывычнае жыццё мянялася, прымушаючы нас мяняцца ўслед за ім. Шкавым, бо мы многае спасціглі, многаму навучыліся. Светлым, бо падарыў шэраг прыемных успамінаў. Якая падзея сёлета стала для вас самай яркай? 3 гэтым пытаннем карэспандэнтка звярнулася да кіраўнікоў установаў адукацыі нашага раёна.

А. Лазоўская, загадчыца яслі-сада № 1:
— Самыя яркія падзеі 2011 года для нас — гэта перамогі нашых выхаванцаў у раённых конкурсах. Маша Макарчык заняла першае месца ў конкурсе "Дапытлівы-2011". Пераможцай раённага турніру па шашках для дзяцей "Шашачная шкатулка" стала Надзя Балькоўская.



Хай Новы год нам прынясе... Частка 2.

Чаго чакаеце ад новага года? На гэтае пытанне карэспандэнтцы газеты адказалі кіраўнікі, работнікі ўстановаў і арганізацый раёна.

Сяргей Лішык, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў:
— Спадзяюся, што нашы дзеці і далей будуць атрымліваць прызавыя месцы ў абласных, рэспубліканскіх конкурсах, школа атрымае новыя інструменты. Увогуле, ад новага года чакаю толькі пазітыву.

Сяргей Санюк, дырэктар ДП "Дзятлавакінавідэасетка":
— Паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы, рамонту залы, файе, фасаду кінатэатра. Зразумела, што ўсё гэта залежыць ад грашовых сродкаў. Таксама чакаем кінанавінак, як мага больш гледачоў.



"Совы" прымалі гасцей

У Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы напярэдадні зімовых канікулаў завіталі вучні 7 класаў Дзятлаўскай СШ №3. Падлеткі даведаліся пра гісторыю аддзела, які быў заснаваны ў 1967 годзе, складаўся з некалькіх брыгад вартаўнікоў, падпарадкоўваўся непасрэдна гарвыканкаму.

Сёння тут працуе вялікі калектыў, аддзел забяспечвае спакой жыхароў горада Дзятлава і гарпасёлка Наваельня ў любы час сутак і ў любой аператыўнай абстаноўцы.

Кіраўнік Дзятлаўскага аддзела аховы, маёр міліцыі Дзяніс Цумараў расказаў школьнікам наступнае:

— Галоўная задача нашых супрацоўнікаў — ахова аб'ектаў. Яна ажыццяўляецца рознымі спосабамі: з дапамогай тэхнічных сродкаў, міліцэйскай і вартавой аховы. Сэрцам аддзела з'яўляецца пульт цэнтралізаванага назірання.



Свята без праблем

Нярэдка ў час навагодніх святаў узгаранне адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання са свечкамі, петардамі, бенгальскімі агнямі. Пры іх выкарыстанні варта прытрымлівацца наступных правілаў. Перш за ўсё, яны тычацца ўстаноўкі навагодняй ёлкі. Яе галіны не павінны датыкацца да сценаў і мэблі, дываны з-пад ёлкі лепш адсунуць. Лясная прыгажуня не павінна стаяць побач з ацяпляльнымі прыборамі, тэлевізарам.

Лёгка ўзгараецца большасць штучных ёлак, якія пры гарант выдзяляюць таксічныя рэчывы. Гэта, у прыватнасці, датычыцца штучных ёлак старых мадэляў. Сучасныя штучныя ёлкі, як правіла замежныя і даволі дарагія, вырабляюць з матэрыялаў, якія не ўзгараюцца або апрацаваны спецы-яльным саставам, які абараняе ёлкі ад узгарання. Таму мэтазгодна навагоднюю штучную ёлку "не першай маладосці" замяніць жывой.



Канікулы інтэлектуалаў

28 снежня ў актавай зале Дзятлаўскай гімназіі №1 на навагодні ранішнік сабраліся лепшыя вучні школ раёна.

На мерапрыемстве прысутнічалі А. Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, М. Мацюкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама, I. Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, Н. Калодка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі.

Першым са словамі віншаван-няў з надыходзячым 2012 годам да юных інтэлектуалаў раёна звярнуўся А. Бараноўскі. Ён зазначыў:

— Мы маем усе падставы, каб ганарыцца школьнікамі, якія абаранялі гонар Дзятлаўскага раёна на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах. Сёлета значна палепшыліся вынікі іх выступленняў на абласным этапе. Вучнямі раёна ў 2011 годзе атрыманы 10 дыпломаў.



Кантроль: Былыя асуджаныя

На тэрыторыі раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы з грамадзянамі, у адносінах да якіх можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд (грамадзяне, якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і асуджаныя за цяжкія або асабліва цяжкія злачынствы), і паднагляднымі.

Мерапрыемствы праводзяцца з мэтай выяўлення адміністрацыйных правапарушэнняў, якія ўчыняюць вышэйазначаныя жыхары нашага раёна.