2009

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Не толькі паэты - гонар Зачэпічаў

Далёкі ўжо 1967 год. У адзін з кабінетаў Новага замка ў Гродне, дзе размяшчаўся абкам партыі, прыйшоў тады новы работнік. Гэта быў чалавек, лічы, юнацкага ўзросту, яму не было і трыццаці. Так у юбілейным па кастрычніцкім каляндары годзе адказнае крэсла ў сельгасаддзеле абкама заняў сын з сялянскай сям'і Аляксей Яновіч. Ураджэнец дзятлаўскай вёскі Зачэпічы, ён перад гэтым станоўча паказаў сябе на пасадзе старшага, затым галоўнага агранома Гродзенскага аблсельдзяржпраўлення.

Мне выпала пазнаёміцца з А. Яновічам, калі ён як намеснік загадчыка сельгасаддзела курыраваў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны.



І зноў аб "Тяни-Толкай": "Нам любыя дорагі дарогі..."

Свой першы юны (дзесяцігадовы) юбілей удзельнікі гурта "Тяни-Толкай", як сапраўды народныя выканаўцы, сустракаюць "на колах" -гастрольным турам па гарадах які не мінуў і дзятлаўскую зямлю. 3 удзельнікамі гурта "Тяни-Толкай” - Паўлам Клышэўскім, Паўлам Тараймовічам, Андрэем Зайцам і Кірылам Клішэвічам гутарыла карэспандэнт "Перамогі”.

— Сёння гурт “Тяни-Толкай” лічыцца самым гастралюючым з беларускіх папулярных музычных калектываў. I сапраўды, з турыстычнай перадачай “Компас” і падчас неаднаразовых канцэртных тураў вы скалясілі ўздоўж і ўпоперак усю Беларусь, ды яшчэ блізкае і не вельмі замежжа. Ці адрозніваецца публіка "там" і "тут", на сваёй зямлі? Як вам у нас на Дзятлаўшчыне?



Гурт "Тяни-Толкай" наведаў Дзятлава з канцэртам

27 лістапада ў прахалоднай зале раённага Дома культуры было сапраўды горача: свае палымяныя сэрцы і жывыя галасы гледачам дарылі сталічныя музыкі - агульнавядомы і, пэўна, любімы беларусамі гурт "Тяни-Толкай".

Увесь канцэрт праходзіў на неверагодна пазітыўнай хвалі, жыва, інтэнсіўна, цікава і часам нечакана. Музыканты Павел Клышэўскі, Павел Тараймовіч, Андрэй Заяц і Кірыл Клішэвіч выконвалі як добра вядомыя ўсім кампазіцыі мінулых гадоў ("Даль-чужбинушка", "Снег", "Наши звучат имена"), так і прэм'еры ("07.08.09", "Банька", "Полоса приграничная" — кампазіцыя стваралася як саўндтрэк да серыяла пра мяжу), пастаянна падтрымлівалі цесны эмацыянальны кантакт з аўдыторыяй. Добры гук забяспечваў на працягу ўсяго канцэрта самы сціплы і непрыкметны, а яшчэ самы юны ўдзельнік калектыву — гукарэжысёр Аляксандр Каляда.



Попел на ветры


Рыта сядзела ў кватэры адна. Цішыню навокал парушаў толькі тэлевізар. Абыякава ўтаропіўшыся ў яго экран, жанчына націскала на пульт, пераключала каналы. Перад ёй адзін за адным, нібыта ў хроніцы, мільгалі чыесьці твары, з усмешкамі і не, сумныя і вясёлыя, надзіва прыгожыя і звычайныя.



Жанчына і кацяня

Жанчына вярталася з вакзала. Толькі што яна праводзіла ў далёкую камандзіроўку каханага чалавека, і на душы ў яе было сумна і цяжка. Камандзіроўка абяцала быць доўгай і небяспечнай, і хоць каханы ў час развітання, як мог, падбадзёрваў яе: "Не хвалюйся, табе шкодна хвалявацца. Не ўсё там так страшна, як раздуваюць у тэлерэпартажах падкія да сенсацый журналісты", яна разумела, што ён проста шкадуе яе, а журналісты, наадварот, прымяншаюць ступень небяспекі. I хоць ёй сапраўды хвалявацца было непажадана, іголачкі трывогі і суму ад апанаваўшай адзіноты балюча паколвалі сэрца.



Хуткакрылы матылёк

Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык працуе выхавальніцай дзіцячага садка №2. Увайшоўшы ў яе пятую групу, адразу трапляеш у казку. Незвычайная аздоба пакоя, цацкі, зробленыя рукамі выхавальніцы, фотаздымкі, на якіх яна з дзецьмі, маленькія крэслы і столікі.

Чаго там толькі няма! Таццяну Сямёнаўну калегі называюць чалавекам з залатымі рукамі. I ў гэтым мы пераканаліся на свае вочы. Нам захацелася пагутарыць з гэтай няўрымслівай жанчынай, больш даведацца пра яе захапленні, яе творчасць, якую яна прысвячае сваім выхаванцам, пра яе характар і жыццё.



Крухмал - прадукт нацыянальны

Карэспандэнтка гутарыць з дырэктарам ААТ "Боркаўскі крухмальны завод" I. Рэгіневічам.

— Іван Вінцэнтавіч, якімі клопатамі жыў крухмальны завод на працягу гэтага года?

— Бягучы год для нашага завода, шчыра кажучы, выдаўся не з лёгкіх. Калі планавалася нарыхтаваць каля 8 тыс. тон бульбы, то рэальна за вясну і восень атрымалі ад гаспадарак менш за 4 з паловай тыс. тон. Не парадаваў і прыватны сектар: сёлета ад насельніцтва была атрымана толькі трэцяя частка ад штогадовага аб'ёму бульбы.



Марусіны прыгоды

У Марусіных планах на той жнівеньскі вечар нічога такога не было: вярталася з вёскі ад бацькоў. Ехала не з пустымі рукамі: з роднай вёскі "гуманітарку" вязла ў выглядзе масла, смятаны, тварагу... I ад шчырага сэрца, а гэта значыць, пакуль да аўтобуснага прыпынка данесла — рукі абарваліся.



Маленькая жанчына

Веру я не бачыла даўно. 3 апошняй нашай сустрэчы прайшло два гады. Зноў я сустрэла дзяўчыну вясной. Яна паволі ішла па вуліцы, трымаючы за руку маленькую дзяўчынку. Тая, ніколькі не саромеючыся, смяялася, па-дзіцячы радавалася цудоўнаму вясноваму дню, першым, яшчэ скупым, промням сонейка.



Руда Яварская: школьны музей

Даніна памяці

1965 год з'яўляецца пунктам адліку ў гісторыі музея Рудаяварскай школы. Ён быў заснаваны тагачасным дырэктарам гэтай установы адукацыі Сяргеем Іванавічам Клімко. Год за годам, крок за кро-кам ішла карпатлівая работа па стварэнні экспазіцыі музея, яго афармленні. Экспанаты збіралі настаўнікі і вучні, перадавалі жыхары навакольных вёсак. Разам з гэтым ішоў грунтоўны збор інфармацыі аб гісторыі родных мясцінаў. Важнае месца ў гэтым накірунку заняло вывучэнне тэмы Вялікай Айчыннай вайны.