Віктар Шымук



Восеньскае

Стаяць у барвах пералескі,
Барвова свецяцца бары.
Гляджу, ля самага узлеску —
Касцёр задымлены гарыць.



На плошчы Якуба Коласа

Прыжыліся бярозкі
3 беларускага гаю,
Спадарожніцы вёскі,
Прыгажосць майго краю.



Крыніца

Яна бруіцца летам і зімой —
Блакітная, крыштальная крыніца.
Заўсёды можаш ты сустрэцца з ёй,
Вадой сцюдзёнай прагна прычасціцца.



Добрай ночы, людзі!

Слаўлю зямлю,
Што сокі дае сцяблінам,
Што песціла іх, калыхала.



Родны кут

Не першы год жыву ў сталіцы,
Не першы год я гарадскі...
Чаму ж мне часта поле сніцца,
Якім я крочу напрасткі?



Галінкі яблыні

На стале маім — яблынь галінкі,
Што зімой з Наднямоння прывёз,
3 той далёкай і блізкай мясцінкі,
Дзе калісь нарадзіўся і рос.



Тры рачулкі

Выйду сонечным ранкам
За ваколіцу я.
Як жывеш ты, Ятранка,
Рачулка мая?



Роздум пра Нёман

Абмялеў мой Нёман,
Абмялеў.
Добра, што яшчэ
Не абамлеў.



Чатыры бярозанькі

Чатыры бярозанькі
Я пасадзіў,
Растуць ля вакон яны
Дружна наўздзіў.



Жыта

Жыта красуе,
Жыта красуе.
Я гэта бачу,
Я гэта чую.