Жыццё пражыць — не поле перайсці,
Былі і завірухі і спякоты.
Але заўсёды лепш было ў жыцці
3 тваёй любоўю і з тваёй пяшчотай.
Зязюля кукуе і ціха і ветла.
А ластаўка мкне ў вышыні.
Зязюля прыносіць нам вестку пра лета.
А ластаўка — цёплыя дні.
Кажуць, лічба трынаццаць
Нешчаслівая нейкая.
А яна мне, прызнацца,
У жыцці стала лекарам.
Пачатак лютага пагодны —
Дык будзе ранняя вясна,—
Такою мудрасцю народнай
Прырода кажа сёння нам.
3 народнага
Ой у полі дубочкі
Сталі роўна ў радочкі.
Мы іх з мілым садзілі
У мінулым гадочку.
Зелянеюць дубочкі,
Шалясцяць сабе лісцем.
Як жа ў поле да іх мне
Адвячоркам не выйсці?
3 Міхасём жа ды з любым
Параднілі дубочкі,
Бо растуць, як грыбочкі,
Ў нас блізняты-сыночкі.