Віктар Шымук



Енісей

Сібіры прыгажосць і слава,
Плывеш ты ў велічнай красе.
А над табой — сівыя скалы
Здымаюць шапку, Енісей.



На Урангой

Гудуць машыны гулка,
Вітаюцца з тайгой,
Будуецца чыгунка
Ульт-Ягун — Урангой.



Сын Сібіры

Прысвячаю памяці Героя Савецкага Саюза М. П. Цеплякова

У Цюмені прыгадалася нанова
Вёска беларуская Дуброва,
Вёска, што стаіць ля Салігорска,
Дзе салдат загінуў па-геройску.



Гармонік

Ханты-Мансійск... Культмаг...
Ханты-музыка, нібы маг,
На маладзечанскім гармоніку
Выводзіць несню
Тонка-тоненька
Сваю, таежную,
Хантыйскую,
Такую родную
I блізкую.



Не злічыць кіламетраў

А за вокнамі — ветры,
А за вокнамі — час.
Не злічыць кіламетраў,
Што мільгаюць ля нас,



Сад братэрства

Па-над Волгаю — зелена-зелена,
Дрэўцы сталі за радам рад.
Тут у гонар любімага Леніна
Пасадзілі братэрства сад.



Паркалёвае вяселле

Песня

Белы іней, нібы вэлюм,
Навакол сняжынак рой.
Паркалёвае вяселле
Адзначаем мы з табой.



На дварэ мяцеліца...

Песня

На дварэ мяцеліца,
Коней шпаркі бег.
Верыцца не верыцца —
Еду да цябе.



Словы кахання

Словы кахання —
Старыя, як рэкі.
Словам кахання —
Мільёны гадоў.
Іх вымаўлялі
Людзі спрадвеку,
Іх вымаўляць
Я і сёння гатоў.



Пяцьсот трынаццаты пакой

Пяцьсот трынаццаты пакой —
Цяплынь і сонечны спакой.

А за акном — мароз і снег,
Аўтобусаў імклівы бег.