Віктар Шымук



Родны кут

Край мой прынёманскі,
Родны мой край.
Ціха шапоча
Над Нёманам гай.



Неспакойна на сэрцы

Зноў я ўспомніў
Дзяцінства раны,
Зноў я ўспомніў
Крывавы ранак...



Добрай раніцы, май!

Першае лісцейка,
Першую квецень
Лашчыць пяшчотна
Вясенні вецер.
Добрай раніцы, май!



О як, прырода, ты пабудавана!

О як, прырода, ты пабудавана!
Не пазнаю зусім сакавіка:
Гром грымнуў над палямі гэтак рана,
Ад лёду абудзілася рака.



Вясенняе

Ля дому растуць таполі,
Ля дому — маленькі сквер.
Старое лісце паволі
Зграбае пенсіянер.



Люблю, як шуміць мора

Люблю, як шуміць мора
Вясною, летам і ўвосень,
Як хваля з хваляй гаворыць
Як пырскі ляцяць у просінь.



Наліваецца жыта

Наліваецца жыта,
Цвітуць ажыны,
Спеюць суніцы.
Неба смугой спавіта,
Пыл — з каляінаў,
Прахалода — з крыніцы.



Шымук Віктар

Шымук Віктар (Вікенцій) Мікалаевіч (1933 - 1998)