Віктар Шымук



Мае дрэўцы

Калі іду, заўсёды прыпынюся,
Ля скверыка Купалы пастаю.
На ліпы кучаравыя дзіўлюся,
Гляджу на працу даўнюю сваю.



Цна

Ціхая ты і цнатлівая,
Светлая, нібы вясна.
Гойдаеш хвалі між нівамі,
Рэчка палеская Цна.



Пасею гурочкі...

3 дзяцінства знаёма,
Знаёма такое:
«Пасею гурочкі
Нізка над вадою...»



Восень

Лісце жоўтае на ўзлессях,
А над Прыпяццю — стагі.
Ходзіць восень па Палессі
Праз палеткі і лугі.



Над ракою Зяльвянкаю

Над ракою Зяльвянкаю — ціш,
Ты са мной на сцяжынцы
Стаіш.

I плыве, нібы той ручаёк,
Твой сібірскі такі
Гаварок.



Першы снег

Першы снег
На апошняе лісце таполяў
Прымасціўся, калматы,
Галінкі сагнуў.



Зялёны Луг

Зялёны Луг, зялёны друг,
Сняжынкі белыя, як пух.
На лыжах я лячу з гары,
А твар ад ветру аж гарыць.



Не знаюць яны...

А Матросаў не знае,
Што ён Матросаў,
А Гастэла не знае,
Што ён герой.



Роздум

Дачцэ Галіне

Дзе цяпер вы,
Сябры мае, хлопцы,
3 невялікае вёскі —
Змяёўцы?



Моўчадзь

Раку завуць
I Моўчадзь і Маўчадка.
Шмат год плыла
Яна маўкліва ўдаль.