Віктар Шымук



Возера Свіцязь

Сінявокае і празрыстае,
Як расінка ў лузе, чыстае
Возера Свіцязь.



Адзіны мой

Яшчэ над Нёманам
Лугі не скошаны,
Яшчэ над Нёманам
Трава, як шоўк.



Правадніца

Мне ў вагоне не сядзіцца
I так сумна, сумна мне:
Закахаўся ў правадніцу
Нечакана па вясне.



У дзень нараджэння

Мне і не спіцца
I не ляжыцца —
Дзень нараджэння
Сустрэў у бальніцы.



Спатканне

Доўга я дома
Ужо не была.
Ціхай сцяжынкай
Іду да сяла.



Гэта не забываецца

Ведаеш,
Гэта не забываецца.
У мяне такое сэрца.



На Свіслачы

Праз Гомель цячэ імклівы Сож,
У Віцебску ёсць гаманкая Дзвіна.
А горад Барысаў жартуе:
— Ну, што ж, Мая не горшая Беразіна.



Мінчанка

Ой, зара-зараначка
Гасне за ракой.
Мілая мінчаначка,
Я навек з табой.



Край малады

Міншчына, Міншчына мілая,
Я зачарован табой.
Вербы гамоняць пахілыя
Па-над Бярозай-ракой.



Ты не злуйся, мяцеліца

Ты не злуйся, мяцеліца,
Белым снегам не вей.
Бачыш, сонейка свеціцца,
Каб прабіцца к траве.