Віктар Шымук



Я вітаю цябе

Дарагая, дзень добры!
Нібы ў родны свой дом,
Я прыйшоў да цябе
Сёння ў госці, праведаць.



Ленінская праўда

Тады ўсяго было мне шэсць гадоў,
Мяцеліцы за вокнамі гулі.
Мне бацька гаварыў пра двух братоў,
Якія ў горы, ў галыцьбе жылі.



Вечны агонь

Раніцай, днём і ўвечары,
Заўсёды, калі ні зірну,—
Постаці чалавечыя
Схіляюцца ля агню.



Балада аб маці

Вясною і летам матуля
ідзе за сяло,
Асенняю слотай і ў сцюжу
ідзе на дарогу.
Чакае матуля, чакае так доўга сыноў,
Яны ж не прыйшлі
святкаваць з ёю
Дзень Перамогі.



Ціт на ўлонні

Ля рэчкі Вяча — бор густы,
Ля Вячы — луг мурожны.
Магчыма, сябар, быў і ты
У тым кутку прыгожым.



Як верабей дом будаваў

Казка для дарослых

Нейк уздумаў верабейка
Новы дом пабудаваць.
Ўсё ж вялікая сямейка —
Ён ды птушанятак пяць.



Малады бюракрат

Гэта ж і смех і гора...
Кнопка. Ў прыёмнай званок:
— Нора, завесь мне штору,
Ну, ну, мацней за шнурок!



Ад хаты да хаты

На дасвецці, раным-рана
Сёння ўстала цётка Ганна.
Чым жа ёй, браткі, заняцца?
Не прывыкла Ганна к працы.
Крочыць цётка да Хвядоры
I суседцы так гаворыць:
— Ой, Хвядорачка, Хвядора,
На цябе напала гора.
Маю я такую вестку,
Што змяя твая нявестка.
Каб ты ведала, каб знала,
Што яна мне расказала!..
Яна хоча гэтым летам
Зжыць цябе, сястра, са свету:
Сцеражыся ты, Хвядора,
Прэч гані ліхое гора!



Пасаг

— Сыночак мой, харошы мой,
Каго ж ты ўзяў за жонку?
Ў яе ж — нічога за душой:
Ні грошай, ні кароўкі.



Сустрэча

Сустрэліся неяк
Ў райцэнтры даяркі:
3 Залесся — Аўдоцця,
3 Парэчча — Адарка.