Віктар Шымук



Цярушыць снег

Цярушыць снег на паплавы, палі.
Здаецца, хтосьці кінуў з неба пер'е.
Учора на палетках мы былі,
А сёння трактары вядзём к майстэрням.



Лісце дуба

Восень лісце развеяла
3 таполяў, асін і бярозак.
Недзе яно, сапрэлае.
Загіне зімой ад марозу.



Слухаючы хор Пятніцкага

Ах, песні, песні,
Маё сзрца
Запаланілі вы здаўна.
Калі звініце вы,
Здаецца,
Шугае квеценню вясна.



Ой, лянок валакністы

Прысвячаецца звеннявой калгаса
«Ленінскія дні» Бярэзінскага раёна
Марыі Аўтуховіч

Ой, лянок сінявокі,
Даўгунец залаты.
Ля Бярозы шырокай
Калыхаешся ты.



Наша вуліца

Алесю Матусевічу

Ідзём па вуліцы імя Якуба Коласа.
Ен — бялюткі як лунь, а я яшчэ малады.
І ен гаворыць мне ціхім, дрыготкім голасам,
Як выглядала гэтая вуліца у былыя гады:



У жніво

Як заходзіла сонца,
Дахаты
Ішлі з песняю
Нашы дзяўчаты.



Там, ля Нёмана

Там, ля Нёмана, пад гаем,
Зелянее луг шырокі.
Луг раздольны, луг калгасны,
Нават вокам не акінеш.
— Добры дзень, мой луг! —гукаю,



Волат

Шырокай кронаю
Заняў паўнеба дуб.
Яму, зялёнаму,
Вятрыска чэша чуб.



Песня жаўрука

Дзесьці ў вёсцы, над полем
Жаўрукі, жаўрукі.
I да рэк, на прыволле
Паплылі ручайкі.



Мае Наднямонне

Чую — сосны гамоняць,
Шэпчуць вербы пахілыя.
То маё Наднямонне —
Дарагое і мілае.