Віктар Шымук



Бараўляны

Тыя сцежкі і паляны
Мне віднеюцца здалёк.
Бараўляны, Бараўляны,
Ціхі, сціплы гарадок.



Нашчадкі Гастэлы

Над Свіцяззю, у небе —
Стужка белая.
Над Свіцяззю —
Імклівы самалёт.



Пісьмо ад любай

Гэта ўсім нам вядома,
Колькі радасці ў тым,
Як з далёкага дому
Атрымаеш лісты —



Мішэні

На ўзлеску
Пазалочаным, асеннім,
Ля горкі,
Што жаўцеецца пяском,
Бягуць, бягуць,
Спяшаюцца мішэні
Схавацца
За купчастым хмызняком.



Мабыць так

Мабыць, так
Было яно ўвесь век -
Да ўсяго прывычны
Чалавек.



Лёгка нам нічога не даецца

Лёгка нам нічога не даецца,
Лёгка мы ніколі не жылі.
Лёгка не куецца і не жнецца,
Лёгка не бывае на зямлі.



Родная мова

Той-сёй гаворыць: аджывае
Ужо мова родная мая.
А я скажу: яна жывая,
Пакуль жывеш і ты і я!



Лёдавая стужка

На тратуары — лёдавая сцежка,
Маленькая, два метры даўжынёй.
Гарэзлівая ў кожнага усмешка,
Як паслізнецца ён на сцежцы той.



Крыніца

Лес інеем бялюткім
Серабрыцца.
Пад лыжамі спявае
Пругкі снег.
Лютуе люты...



У Зялёны Луг бягуць трамваі

Раніца харошая такая,
Першы іней дрэвы пабяліў.
У Зялёны Луг бягуць трамваі
Аж да самых паплавоў і ніў.