Віктар Шымук



Здаецца

Адсюль, ад стромкіх гор каўказскіх,
3 паўдзённай спёкі і смугі,
Здаецца, бачу вельмі ясна
Край Беларусі дарагі.



Ты мая зорка

Песня

Ты мая зорка-зараначка,
Песня мая салаўіная.
Ой ты, дзяўчына-мінчаначка,
Ты ў маім сэрцы адзіная.



Домік ля таполі

А. П. Сацэвічу

Гасцінны домік ля таполі,
Дзе ўецца дзікі вінаград,
Мне не забыць, сябры, ніколі,
Хоць тут я дзён правёў не шмат.



Едзе хлопец з Украіны

Па сяле пайшла навіна,
Паляцела вестка:
Едзе хлопец з Украіны,
Не адзін — з нявестай.



Цябе я не ведаў

Чаго не было — таго не было,
Табе не дарыў пры спатканні я ружы.
Прыёхаў калісьці я ў ваша сяло,
Як падала лісце у цёмныя лужы.



А яе няма...

Каля Нёмана блукаю,
Любую сваю чакаю.
А яе няма.



Нашае спатканне

Пра нашае спатканне
Ніхто, ніхто не знае,
Мо толькі на змярканні
Сасёнка каля гаю,



Аленка

Ты мне снішся бярозкай тонкай
Па-над Свіслаччу, ціхай ракой.
Ой, Алёнка, мая Алёнка,
Я ўсім сэрцам навек з табой.



Вішня

Да акна прытулілася вішня,
Перакінула голле праз тын.
Глянь, пупышкі пяшчотныя выйшлі,
Ружавеюць, нібыта бурштын.



Іду я сцяжынкай

Іду я сцяжынкай,
Сасновымі ўзлескамі,
Вясёлы барвінец
Сям-там зелянее.