Віктар Шымук



Верасы па-над Шчараю

Памяці героя-партызана Яўгена Бакаўца

Дзень добры, луг,
Дзень добры, поле!
Дзень добры, рэчкі і лясы!
Дзень добры, слаўнае прыволле,
Дзе гэтак пахнуць верасы!



Каля Броннай гары

Светлай памяці партызана
Міколы Гойшыка прысвячаю

Восень стукала ў вокны
Праліўнымі дажджамі,
Над зямлёю прамоклай
Праплыла журавамі.



Размова з жонкай

— Цябе я на руках
Насіць гатоў.
Гатоў сагрэць
Цяплом свайго кахання.



Апанас

Узначальваў Апанас
У Наднёманні калгас.
Ох і лоўкі быў, браткі,
Проста падзівіцца.



Гнала цётка самагон

А чыя там з краю хата
У Зарэччы, пад гарой?
Цётка там жыве, Агата.
Будзе гутарка аб ёй.



Не плач, дачушка

Дрэнная навіна,
Горачка якое:
Не прайшла дзяўчына
У інстытут з-за двоек.



Цімох Балабон

— Мая дарагая,
Мая залатая,
Павер, без цябе
Я спакою не знаю.



Храбры заяц

Налізаўся касавокі,
На ўвесь лес пачаў крычаць,
Пасварыўся ён з сарокай,
Стаў к вавёрцы прыставаць.



Я па табе сумую

Харошая, я па табе сумую,
Ты — нібы кропля чыстае расы.
Здаецца, рукі я твае цалую,
Пяшчотна гладжу, гладжу валасы.



На праспекце Руставелі

На праспекце Руставелі
Мы з табою песні пелі.
Ціха, ціха голас ліўся —
Ты мне пела пра Тбілісі.