Віктар Шымук



Спяць жаўрукі ў небе...

Спяць жаўрукі ў небе...
Калі накрые вёску надвячорак,
Калі паснуць у небе жаўрукі,
Люблю глядзець на кроплі першых зорак
На ласкавым крыле тваёй рукі.
Змітрок Марозаў



Наўсцяж мяне...

Наўсцяж мяне...
А тут наўкол саснова,
Бярозава наскрозь...
Уладзімір Мазго



Пад прымусам

Прайдуся па шумнай парошы.
Прымушу смяяцца душу.
Алесь Каско



Балотца

Было яшчэ балотца, дзе лавілі
Мы за хвасты цяжкіх цецерукоў,
Кашамі выграбалі журавіны,
Знаходзілі пазіцыі грыбоў.
Уладзімір Карызгіа



На ўзбярэжжы...

Мільгаў паміж хваляў там-сям
Рукі загарэлае злепак.
Галіна Каржанеўская



Падарункі...

Так і не прыдумаю,
Што табе дарыць...
Ці адвечнасць вір-крыніцы,
Ці святло начной зарніцы,
Ці ракі магутнай плынь,
Ці румяны цвет калін...
Ніна Загорская



Што каму сніцца...

Мурняўкае на печы рыжы кот,
Уздрыгвае —
Сніць цёплых птушанятак.
Людміла Забалоцкая



Хочма хочацца...

А скрычуся ў тайзе грыбной,
Дзе развеснена рэху рэхчацца...
Кастусь Жук



Ці лес там, ці кусты...

А што там за Ашмяны,
А што там за Смаргонь..
Не дзеля моды-паказухі
Імчуся лугам на кані...
Мар'ян Дукса



Гасцяванне ў цёткі Насты

Густа крэсіць' над нагоркам
Вечар зоркі на мароз.
Цётка Наста самагонку
Ціха варыць — чуе нос.
Хведар Гурыновіч