Мікола Грышан



Ірдзела сонцам паднябессе...

Ірдзела сонцам паднябессе,
Як з веку ў век, як з году ў год.
На крылах лёгкіх, нібы песня,
Узняўся голуб у палёт.



Не кляну я лёс свой і не лаю...

Не кляну я лёс свой і не лаю.
Што за толк ад лаянкі тае?
Але крок за крокам адкрываю,
Тое, што схавана ад мяне.



Гады сплятаюць нітку веку...

Гады сплятаюць нітку веку,
А мы ідзем, ідзем паўз іх.
Не ўсё клапоціць чалавека,
Не ўсё зачэпіць яго слых.



Над плынню часу безупыннай...

Над плынню часу безупыннай
Жыццё - хвіліна, міг, няма -
Ёсць чалавек адзін-адзіны
3 палётам дум, што ўзмах крыла



Грышан Мікола

Мікола Грышан
(Грышан Мікалай Паўлавіч)

[justify]Нарадзіўся 12 лютага 1933 года ў вёсцы Чэрніхава паблізу Баранавічаў.