Мікола Грышан



Пратупаў за жыццё па свеце...

Пратупаў за жыццё па свеце
Не надта мала і не шмат,
I, не трымаючы ў сакрэце,
Скажу, што мне за 60.



Пусцеюць хаты, душы нібыта...

Каму на страты, каму на прыбытак
Пусцеюць хаты, душы нібыта.
Каму на гора, каму на ўцехі
Не чутна болей ні крыку, ні смеху.



Ападаюць зжоўклыя лісты...

Ападаюць зжоўклыя лісты,
Зіхацяць то золатам, то меддзю,
I няўмольна восеньская стынь
У душу нявідным ценем лезе.



Францішку Скарыну (праз 500 гадоў)

Радзіме з сівізны вякоў
Прынёс ты ў дар жыццё-сумленне,
Твой розум тысячай агнёў
Ярчэй гарыць на аддаленні.



Аўтаматы

(ахвярам 13 студзеня ў Вільні прысвячаецца)

Чуецца танкаў крок.
Грудзі раскройваюць кулі.
Льецца нявінная кроў.
Плачуць няўсцешна матулі.
Смерці патрэбная смерць.



Зорка пырхнула з нябёсаў...

Зорка пырхнула з нябёсаў,
След прашыў прастор,
Яе стрэў мнагагалосы
3 лужын жабін хор.



Хачу я ўсё зрабіць...

Хачу я ўсё зрабіць, хоць і не ўмею,
Хачу ўсё ведаць я, хоць не магу,
Зірну навокал - сэрца ледзянее,
I ў галаве крутня ад цяжкіх дум.



У мяне ўсё неяк неўпапад...

Так. У мяне ўсё неяк неўпапад,
Бо робіцца, што хочацца, не тое.
I, пэўна, не такі ў ім склад і лад,
Але ж усё яно мне дарагое.



Зямля - наш боль

Вось новы год пачаў кругазварот.
Ты хоць гарлай, хоць ты натужвай жылы,
Ён ані трохі не паскорыць ход,
Штодня растуць, растуць, растуць магілы.



Жыву для горкай праўды і надзей...

Жыву для горкай праўды і надзей,
I на душы, што неба сінь, празрыстасць.
Я не чакаю ласкі ад людзей -
Такі закон для нас дыктуе існасць.