Мікола Грышан



Сляды

За жыццё, як хадзіў я куды,
Пакідаў за сабою сляды:

На парозе роднае хаты,
На падворку, ля кусціка мяты,



Куды прыйшлі мы, хоць яшчэ ідзём?

Куды прыйшлі мы, хоць яшчэ ідзём?
Нібы зачараваў хтось ненарокам.
Жыццё перакулілася ўверх дном,
I ўсё страшней становіцца навокал.



Наказ

Маладая маці нясла сына на руках. Свяціла сонца. Навокал было светла.
Было прыгожа на душы і ў іх, і ў мяне таксама.

Нясе матуля сына на руках,
А твар малога, нібы сонца свеціць.
О, як шчаслівыя тады ўсе дзеці,
Як іх матулі носяць на руках.



Заліты сонцам даляглад...

Заліты сонцам даляглад,
Шумяць ад ветру дрэвы,
А думкі сыплюцца, як град,
Пад рытміку напеваў.



Ветэраны пяюць

Дзятлаўскаму народнаму хору ветэранаў прысвячаю

Пяюць сягоння ветэраны,
I гул нясецца па зямлі,
Якую за жыццё старанна
Крывёй і потам палілі.



Навошта жыць, калі не марыць...

Не збываюцца нашы задумы -
Нас саміх трэба ў гэтым вініць,
Разрываецца ў вэрхале, тлуме
Між мінулым і заўтрашнім ніць.



Ты, што завешся беларусам...

Ты, што завешся беларусам,
Што любіш шчыра родны край,
Не вешай голаў сваю ў скрусе,
Не падай з гора у адчай.



Стаю, стаю на перагоне...

Стаю, стаю на перагоне,
Паднята ўверх мая рука,
Ў апошнім не хачу вагоне,
І вось чакаю цягніка.



Заглядае мне ў вокны злінялая восень...

Заглядае мне ў вокны злінялая восень,
А туга ахінае душу і прастор,
За ваколіцай вецер як быццам што просіць
У гусей, што кранаюцца крыламі зор.



Мы рана пакідаем дом...

Мы рана пакідаем дом,
Як птушкі з гнёзд, што на суках,
Нясемся галавы на злом,
Нам не чуваць ні жаль, ні страх