Мікола Грышан



Нічога мне не трэба ад нікога...

Нічога мне не трэба ад нікога,
Што я жыву - ніякі не сакрэт.
Не сорам мне, калі асудзіць строга
Мяне за штось патрабавальны свет.

А ўсё ж хвалюе час сваёй істотай,
Хоць перад ім не быў век у даўгу:
Нічога не рабіў сабе я ўпотай -
Усё аддаў, што мог і што магу.

Гады спадаюць, як ад дрэва лісце,
Мой час таксама, як другіх, міне,



Бацькаўшчына

Боль за цябе лунае да нябёс
I прымушае сэрца моцна біцца,
Для нас ты жыватворная крыніца,
Якую ў нашы сэрцы Бог прынёс.



Цень Чарнобыля

Плыло, яктрэба, сонца па арбіце,
I дзеці валаклі баравікі,
Ды конікі штось не трашчалі ў жыце,
А свет быў нейкі тлумны, трапяткі.

Гукнуў - нібы аглохлі далі,
Раптоўна ціш зрабілася нямой.
Зязюлі ля дарогі дзве ляжалі,
Памерлыя, адна супроць другой.

У вусцішы смяротны вее вецер.
Хто хоча жыць - трымайся як далей.



Надзея

Мы праходзім дарогай жыцця,
Неспакойнай, цяжкою,
Пакідаем надзеі працяг
Мы ледзь-ледзь за сабою.
Хоць не ведаем, дзе той спачын:
Тут ці - за небасхілам,
Калі выбраў кірунак адзін,
То нясуць туды крылы.



Перасцярога

Перакладаць другім на плечы
Не варта вам свой грэх і блуд.
Як вамі будзе свет знявечан,
Не думайце, што стане цуд.

На свеце ёсць святая сіла,
Што накіроўвае жыццё,
То не муціце сваім рылам
З гразёю чыстае піццё.

***

Сэрцам я не лаю, не кляну
Лёс свой за бяздушныя напасці
I сваіх намераў не таю,



Ад імя тых

Спрачацца сёння не бяруся
Аб чалавечнасці, любві,
Але тых шмат на Беларусі,
Што не адмылі з рук крыві.



Без адказу

Без цені жалю і віны
Сную, як ёсць, адзін па свеце,
I за гарою не відны
Абрысы даляў у суквеццях.



Адкуль нарадзілася рэха?

Адкуль нарадзілася рэха?
- Хтось выгукнуў жартам, са смехам,
А пушчы той выкрык пачулі
I пераказалі зязюлі,



Няшмат іх сёння, што не хлусяць...

Няшмат іх сёння, што не хлусяць,
Гавораць праўду шчыра ўсім,
Ды горкі лёс на Беларусі
Наканавала доля ім.



Мы для вас

Як ёсць, усе мы з мяса і касцей,
I ў жылах нашых кроў, а не вадзіца.
I мы не без пачуццяў і страсцей,
I нам на свет другі раз не з'явіцца.