Леанарда Юргілевіч



Восеньскі сум

Вёска Белагурна — цэнтр калгаса. Некалі гэта быў ажыўлены куток нашага раёна з сярэдняй школай, дзіцячым садком, домам культуры, бібліятэкай. Памятаю, як далёка за межамі раёна славіўся Белагурнаўскі калектыў мастацкай самадзейнасці. На вялікі жаль, усё гэта ў мінулым.



Здагадлівы немец

Нядаўна сустрэлася з адной знаёмай на дзятлаўскай плошчы.

—Як тут цяпер у нас прыгожа! — кажу з хваляваннем. — Чысценька, утульна, шмат кветак. Проста душа радуецца.



Ты нам, маці, не патрэбна

Стаю ў банку ў чарзе, каб заплаціць за камунальныя паслугі. Наперадзе мяне дзве кабеты сталага веку, відаць, даўнія знаёмыя, якія даўно не бачыліся.

—Як жа ты, Кацярына, жывеш? — пытае высокая і мажная, з дробненькай хімічнай завіўкай на сівых валасах.



Якая там цвярозасць...

У апошні час стала модным праводзіць дні цвярозасці. Не абышла гэта мода і наш маленькі гарадок.

Тыя, хто прывык рэгулярна выпіваць, у такія дні проста мучацца. Затое назаўтра...

Я жыву каля аднаго з магазінаў і бачу, як раніцой народ, што называецца, адводзіць душу. Купляюць віно і п'юць проста за вуглом, з бутэлек.



Начныя госці

Халодны вецер не сціхаў ужо другія суткі. З наступленнем ночы ён, здавалася, памацнеў яшчэ больш. Тоненька дзінькала ў акне незакітаваная шыба. "Каб жа хата стаяла ў вёсцы, то, можа, не так дзьмула б з усіх бакоў, а то, вядома, наводшыбе: усім вятрам адкрытая", — падумала Марыя Пракопчык.



На бурыя лiсты калiны закапалi кропелькi крывi…

Хмурным ранкам, калi ўжо восень пастрасала з дрэў золата i з прыгажунi‑каралеўны ператварылася ў старую бабу ў шэрым аблезлым убраннi, Вiкця Аўцюшэўская пайшла на невялiчкi кiрмаш свайго раённага гарадка. Туды вясковыя кабеты пастаянна прывозiлi на продаж малако, тварог, смятану. Можна было купiць танней, чым у магазiне, ды i якасць не параўнаеш.



Замуж за алігарха

Аліна Кузюрчык выйшла на ганак з міскай камбікорму і пачала склікаць курэй.

— Суседка! — гукнула з-за плоту хударлявая, як мадэль, Зінка Ліхтарчык, ледзь віднеючыся за сцяблінай сланечніку. — Хадзі да нас, твая Вера да тэлефона кліча.

Высыпаўшы камбікорм проста пад ногі, Аліна раскормленай качкай павалюхалася да суседзяў. За ёй у хату шмыганула і Зінка, каб не прапусціць што цікавае.