Леанарда Юргілевіч



Гадзіннік з сінім цыферблатам

Нанач пахаладала. Адам Куніцкі цяплей апрануўся і, замкнуўшы хату, падаўся на другі канец сваёй вёскі Важнікі да замужняй дачкі Алены. Заўтра раненька ён меўся ехаць у райцэнтр класціся ў бальніцу, бо ў апошні час надта моцна балела левая нага.



Гаротны лёс чатырох дзятлаўскіх вёсак

У адным з нумароў дзятлаўскай раённай газеты прачытала аб'яву-заклік. Прыводжу даслоўна: "Да ведама грамадзян!



Светлячок

Голас акушэркі прыдаў змучанай жанчыне сілы. — Дачка ў цябе нарадзілася, — ласкава сказала яна. — А дома каго яшчэ маеш? — Сына і дачушку, — на стомленым твары маладзіцы засвяцілася шчаслівая ўсмешка. — Ну і няхай растуць здаровенькія, — пажадала добразычлівая акушэрка.



Лісток на павуціне

Дробны восеньскі дождж сеяў як праз сіта. Ветру не было, здавалася, што ў прыродзе няма ніякага руху, акрамя гэтага нуднага дажджу. Апанас Сымонавіч Талімоўскі сядзеў і курыў на зашклёным балконе свайго двухпавярховага асабняка, які некалькі гадоў таму ўзвёў на адной з ціхіх вуліц невялікага гарадка.



Чалавек з вуліцы Валькова

Ёсць у пасёлку Казлоўшчына такая вуліца. Даўно, яшчэ пры Саюзе, мне нехта расказаў, што жыве на ёй цікавы чалавек Уладзімір Уладзіміравіч Лішык. Ён, маўляў, кожны месяц пералічвае ў Фонд міру па сорак рублёў. На той час гэта былі немалыя грошы.



Пастушкі

У гэтым мікрараёне Дзятлава, дзе пераважае прыватны сектар, яшчэ некалькі гадоў таму назад быў вялікі статак кароў: галоў сорак з лішнім. Зменшыўся ён, як кажуць, на вачах, калі старыя гаспадары занемаглі, а маладыя не лічаць патрэбным займацца гэтай нялёгкай справай.



Так трэба

Кожны дзень на невялічкім кірмашы, што ў цэнтры Дзятлава, можна ўбачыць высокую худую бабулю. Яна гандлюе тут у любую пару года. Цяпер часнаком, фасоляю, пучкамі зялёнай пятрушкі і рознай іншай дробяззю. А летам — клубніцамі, вішнямі, восенню — яблыкамі, грушамі. У яе ўсё нядорага. А калі падыдзе хто знаёмы, то і пачастуе.



На цябе аднаго надзея

Я не буду называць яго імя, бо не хачу, каб, прачытаўшы, гэтае імя трапалі ўсе, хто толькі захоча. Сітуацыя, што называецца, неардынарная. Было ў адной маці чацвёра дзяцей: дачка і трое сыноў. Усе даўно дарослыя, ва ўсіх дзеці, унукі. Яна пахавала мужа, хутка і сама занемагла. І то сказаць: дзевяноста гадоў споўнілася.



Мама Люба і Валодзя

Была восень. Ішлі дажджы. З дрэў ападала апошняе лісце. А на душы ў Любові Дзмітрыеўны Луня цвіла вясна: яна стала мамай.



Нізкі паклон вам, жукоўшчынскія хлебаробы!

СВК “Жукоўшчына” размешчана непадалёку ад Дзятлава, ён з’ўляецца адным з найлепшых у раёне. Але справа не ў адлегласці, а ў тым, што гэтая гаспадарка на працягу многіх гадоў праяўляе вялікі клопат пра жыхароў райцэнтра, пастаўляючы ім за невялікую цану бульбу і цыбулю, моркву і капусту, яблыкі і грушы.