Леанарда Юргілевіч



Алкагольная пятля

У яе няма свайго нічога: ні жылля, ні ежы. Але п’е штодзень. Людзі здзіўляюцца: за што? Па-ўсякаму бывае. То пачастуе хто-небудзь з такіх жа апойкаў якой шклянкай віна, то бутэлек збярэ па сметніцах. Яна іх ведае ва ўсім сваім маленькім гарадку і раненька робіць абход, каб іншыя не перахапілі. А нядаўна надарыўся заробак.



Горкі хлеб Iвана Афанасіка

Яго добра ведаюць не толькі ў вёсцы Малая Сваротва, але і ва ўсім Баранавіцкім раёне. Ведаюць як прынцыповага і працавітага чалавека. Праўда, прынцыповасць гэтая не зусім падабаецца. Некалі, перад прэзідэнцкімі выбарамі, ён збіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча, з-за чаго ўвайшоў у няміласць у мясцовага кіраўніцтва.



Куды ляцім?

Жыхары вуліцы Гагарына, што ў Дзятлаве, павыскоквалі з хат хто ў чым: на раніцы іх разбудзіў страшэнны грукат і гул аўтамабіля. Аказваецца, у металічны плот, якім абнесена сядзіба Станіслава Шумейкі, на вялікай хуткасці ўрэзаўся легкавік. Плот ды дрэва, што расце побач, утрымалі яго, бо інакш аўтамабіль урэзаўся б у сцяну дома.



У вёску прыехала аўталаўка...

З цывілізацыі ў Плябанавічах толькі асфальт. І то не па ўсёй вуліцы, а ўсяго да паловы. У другой палове — выбіты брук, што клалі яшчэ за польскім часам.

— Чаму ж усё не заасфальтавалі? — пытаюся ў мясцовых жыхароў.

 

Апошні след

Сну не было. Аліна Язерская ціхенька, каб не разбудзіць мужа, кішэнным ліхтарыкам пасвяціла на гадзіннік. Было дзве гадзіны ночы...



Адарка

Ранняй вясной галоднага пасляваеннага года вёску Сіняўшчына абляцела вестка: вярнуўся Раман Захарэўскі. Ды не адзін: з маленькай дзяўчынкай на руках, якую называюць дзіўным імем — Адарка. Гэта была не абы-якая навіна, бо бацькі Рамана былі раскулачаны і вывезены разам з дзецьмі ў халодную Сібір.



Нескаронасць

Ён, як і ўсе равеснікі, у свой час быў і піянерам, і камсамольцам. І калі служыў у арміі, у Эстоніі, і калі пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў адной з дзятлаўскіх школ, нават быў камсамольскім актывістам. Неўзабаве Валерыя Петрыкевіча паклікалі ў рады КПСС.



Каму патрэбны пустыя душы?

Што ідзе вынішчэнне роднай мовы, даўно ні для каго не сакрэт. Не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў маленькіх — такіх, як наша Дзятлава. Узяць, да прыкладу, кнігі на беларускай мове. Іх на працягу доўгага часу не атрымліваюць ні ў раённай бібліятэцы, ні ў кнігарні, а калі і атрымліваюць, то вельмі мала.



Бізнес-лэдзі з Дзятлава

Ніна Ганчар пачала свой узыход на гандлёвы Алімп даўно, калі ўсе, што называецца, жук і жаба цягалі ў Польшчу торбы з таварамі. Працавала яна тады поварам у Дзятлаўскай сталовай і, назарабляўшы адгулаў і ўзяўшы з сабой старэйшага сына, імчалася за бугор, па шчасце.