Леанарда Юргілевіч



Хто любіць чорныя бананы?

У прыватным магазіне сабралася чарга: якраз прывезлі хлеб, і прадаўцы нейкі час былі занятыя. На вітрыне, на самым відным месцы, разам з іншымі заморскімі фруктамі ляжалі ­бананы. Асобнай горачкай — уцэненыя. Чорныя, як абгарэлыя сучкі з дрэў, толькі дзе-нідзе былі відаць жоўтыя праплешынкі натуральнай лупіны.



Белая здань у цёмнай пячоры

Лыпаючы вачамі, нібы аўтамашына фарамі, калі хоча папярэдзіць аб міліцыі на дарозе, Віцька Хамуцік кінуўся з абдымкамі да сябра і аднавяскоўца Міхася Дубінскага. Яго голас, моцны, як у спевака Рыгора Лепса, прымусіў абярнуцца ўсіх, хто ў гэты позні час адцягваўся па поўнай праграме ў закусачнай “Ветрык”.



Чырвоная хустка

Зіма выдалася ранняя. Ужо ў сярэдзіне лістапада на мёрзлую зямлю пачаў падаць снег. Дробненькі, але спорны, ён за некалькі гадзін добра-такі ўслаў наваколле. Старая Адэля Кушнер не абрадавалася гэтай змене ў прыродзе.



Пашкадуйце настаўніка

Нядаўна сустрэла знаёмую, якая працуе настаўніцай.

—Як жывеш? — пытаю.



Не было б шчасця...

Даўно гэта было. Яшчэ ніхто і падумаць не мог, што раскідаецца Саюз, што ўсё ў нас пераменіцца. А тады, скончыўшы школу-інтэрнат, куды мяне ўладкавала цётка пасля смерці бацькоў, я вучылася ў медыцынскім вучылішчы. Наш невялікі гарадок знаходзіцца ў глыбінцы Расіі. У мясцовай вайсковай часці служылі хлопцы з усіх куткоў Саюза.



Каменнае сэрца

Мы вярталіся з могілак ужо прыцемкам, бо лістападаўскі дзень кароткі, як чалавечае жыццё. Да сталовай, дзе я ладзіла памінальную вячэру па мужу, усе ішлі пешшу: было зусім блізка. Ужо ўзыходзячы на ганак, раптам пачула за сваёй спінай словы, якія вымусілі абярнуцца:



Дзіравы парасон

Восеньскі дождж, як пачаўся з раніцы, так і не пераставаў цэлы дзень. Вечарэла, але скрозь дзіравую посцілку дажджу яшчэ было відаць, як вада ў возеры пузырыцца, нібыта кіпіць. Ванда Раманцэвіч, якая пасвіла на беразе козаў, прамокла да ніткі. Не дапамагаў і парасон, бо быў стары, можа, яе равеснік, і ўвесь на дзірках.



Не называй мяне Венерай

У новым аграгарадку Ліпаўцы пахла хвояй. На Садовай вуліцы нядаўна засялілі шмат новых дамоў. Сем’і пераважна былі маладыя, і, зразумела, што ў кожнай падрасталі дзеці. А яны як ніхто чакалі Новага года, рыхтаваліся да яго. Бацькі стараліся прыдбаць жывыя ёлкі.



Простае шчасце маё

Цёплым жнівеньскім надвячоркам я сядзела на чыгуначнай станцыі невялікага раённага гарадка. Ехаць нікуды не збіралася, проста мне не было дзе падзецца. Празмерная цяга да спіртнога пазбавіла і работы, і дома. Пасля вучылішча я некалькі гадоў адпрацавала лабаранткай на спіртзаводзе. Там і прызвычаілася да Бахусава зелля.



Дзед Адам і “ўнучкі”

Ёсць у Дзятлаве вуліца Савецкая. Там, непадалёку ад скрыжавання, амаль заўсёды хто-небудзь галасуе ў напрамку Ліды. Нядаўна там стаялі дзве дзяўчыны. Яны курылі і брыдкасловілі. Не сварыліся. Проста размаўлялі так. У некаторых маладых брыдкаслоўе цяпер у модзе. Побач праязджаў на возе ветэран вайны і працы дзед Адам.