Ігнат Дварчанін



IV-5. Скарына як пісьменнік: любоў да роднай мовы

Як любоў да радзімы і роднага народу, гэтаксама выразна праяўляецца ў Скарыны і любоў да роднай мовы.

Пра гэта ўжо сведчыць уся агромністая праца, якая была з'явай надзвычайнай на беларускай глебе і падстаў для свайго ўзнікнення тут, як гаварылася ў раздзеле аб стымулах дзейнасці, не мела.
Назва ўсёй працы — "Библия руска".



IV-4. Скарына як пісьменнік: Дэмакратызм

У Скарыны часта сустракаецца выраз "люд посполиты" ці "людем посполитым к доброму научению". На падставе таго факту, што ў 1553 годзе вядомыя нам з біяграфіі Еська Скарына і Гаўрыла Аляксеевіч прадстаўляюць у Рызе Полацкае гарадское зямляцтва, называючы яго "братия своя посполитая", Уладзіміраў бачыць у гэтым як быццам бы дакументальнае тлумачэнне паняцця "посполиты". На яго думку, яно атаясамлівалася са словам "гарадскі" (75, 32).

Пад словам "поспольство" разумее гарадское саслоўе і Даніловіч (129, 240).



IV-3. Скарына як пісьменнік: Патрыятызм Скарыны

Другой рысай сучасных Скарыне пісьменнікаў, што збліжае іх між сабой і рашуча аддзяляе ад Скарыны, з'яўляецца універсальны дух царкоўнага касмапалітызму, характэрны не толькі для заходняй царквы, але і для праваслаўнай.



IV-2. Скарына як пісьменнік: Свецкія погляды Скарыны

Рыса, адзначаная намі як тыповая для беларускіх пісьменнікаў, сучаснікаў Скарыны, а менавіта -- недаацэнка свайго "я" - не была, безумоўна, выпадковай. Наадварот, яна самым непасрэдным чынам звязана з трансцэндэнтальнымі поглядамі ўсяго сярэдневяковага хрысціянства, як р.-каталіцкага, так і праваслаўнага. Жыццё для яго з'яўляецца толькі часовым, мінучым, нечым накшталт ранішняй расы, кветкі, якая сёння ёсць, а заутра няма. Наша зямля - месца пакуты, куды Бог паслаў чалавека, каб выпрабаваць яго душу на годнасць належаць таму сапраўднаму і вечнаму жыццю, якое наступіць пасля смерці і дзе ён будзе ўзнагароджаны згодна з тым, як паводзіў сябе ў жыцці цяперашнім. I чым больш ён тут трываў пакут, тым большую ён атрымае плату. "Civitas Dei" на Захадзе i ісіхаізм на Усходзе цалкам адпавядалі сутнасці развітога хрысціянскага светасузірання перыяду сярэднявечча і былі яго прадуктам.



IV-1. Скарына як пісьменнік: Самасвядомасць Скарыны

Пяройдзем да разгляду пісьменніцкай дзейнасці Скарыны. Улічваючы адрозненні пражскіх і віленскіх выданняў, а таксама праблематыку наступнага раздзела працы, мы будзем аналізаваць толькі пражскія выданні.



III. Стымулы дзейнасці Францішка Скарыны. Скарына як чалавек.

Перш чым разгледзець пытанне пра Скарыну як культурнага дзеяча, звернемся да праблемы стымулаў яго дзейнасці. Тут трэба выдзеліць чатыры галоўныя моманты: матэрыяльны інтарэс, рэлігійнае падзвіжніцтва, дасягненні айчыннай культуры і ўплыў культуры замежнай.

Як інспіруючы фактар бок матэрыяльных інтарэсаў амаль не быў уведзены ў існуючыя да гэтага часу працы пра Скарыну. Мы павінны гэта зрабіць, паколькі Скарына быў не толькі пісьменнікам, але і кнігадрукаром, а залежнасць гэтай працы ад матэрыяльных магчымасцей відавочная. Камерцыйны характар кнігадрукавання бачны ўжо ад пачатку яго заснавання. Фольман, ацэньваючы факт пашырэння друку, прыходзіць да вываду, што галоўным стымулам у гэтым быў інтарэс матэрыяльны. "Усё рухаецца інтарэсам!"- гаворыць ен у сваёй працы (134, 130).



БІБЛІЯГРАФІЯ

1.Бакмейстер. Опыт о библиотеке Императорской Академии Наук. Спб., 1779.
2.Bakmejster. Essai sur la bibliotheque de l`Academie des Scientes a Sl.-Petersbourg.
3.Штриттер. Артыкул у час. "Опыт трудов вольного Российского собрания", Москва, 1783, № VI.
4.Алексеев. Артыкул "Рассмотрение славенской старопечатной книги "Апостола", которая справлена доктором Ф. Скориною из Полоцка, напечатана в Вильне в 1525 году" у час. "Опыт трудов вольного...", 1783, № VII.
5.*Dobrovsky. "Literarische Nachrichten von ciner auf Veranlassung der k. bohm. Geschelschaft der Wissenschaften im F. 1792 unternommen Reise nach Schweden" v "Neuere Abhandlungen der k. bohm. Geselschaft von Wissenschaften", 1795, st. 183-187.



II. Біяграфія Скарыны

Біяграфія любога дзеяча важная не толькі сама па сабе, але і як магчымасць зразумець яго дзейнасць праз асяроддзе, у якім ён жыў і працаваў.

Першынства ў вывучэнні жыццяпісу Скарыны належыць італьянскаму абату Дарыгелу, які выявіў матэрыялы аб экзамене Скарыны на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце. Але яго праца "Laureati nella universita di Padova" заставалася невядомай шырокаму вучонаму свету больш за сто гадоў, пакуль Шляпкін не ўспомніў пра яе (65, 382--385).



I. Уступ

Кожны, хто нанава бярэцца за вывучэнне Скарыны, першага беларускага кнігадрукара і перакладчыка Свяшчэннага пісання на народную мову, і пры гэтым абмежаваны ў сваёй працы адным горадам — сутыкнецца з вялікімі цяжкасцямі. Гэтыя цяжкасці вынікаюць найперш з недахопу саміх твораў Скарыны, дзе можна было б чэрпаць сабе матэрыял і рабіць нейкія пэўныя вывады. Кнігі Скарыны, хоць не з'яўляюцца зараз такой ужо бібліяграфічнай рэдкасцю, як творы многіх іншых пісьменнікаў яго часу, але іх мы нідзе не знойдзем сабранымі разам. Нават там, дзе існавала магчымасць і непасрэдная зацікаўленасць у іх зборы.



Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве

Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве (файл в pdf-формате)

Диссертация Игната Дварчанина (1895-1937), защищенная в 1926 г. в стенах Карлова университета в Праге, является первым в белорусском литературоведении исследованием о Ф. Скорине. Деятельность Ф. Скорины рассматривается с гуманистических позиций в общеевропейском контексте. Рассчитана на филологов, историков, обществоведов, всех интересующихся историей белорусской культуры. Рецензент канд. истор. наук А.К. Кавка.

* Пераклад з чэшскай мовы Тамары Кароткай.