Ігнат Дварчанін



У часы вайны

Вы ці ведаеце, людзі,
Што вайна зрабіла,
3 нашым краем гаратлівым
Што з ім учыніла.



3 чужой стараны

О, Беларусь, о, край мой мілы,
Старонка родная мая!
Тут расказаць не маю сілы,
Што адчуваю ў сэрцы я.



IX. Значэнне дзейнасці Скарыны

Па таму, якое месца займаў Скарына ў гісторыі айчыннай літаратуры, можна вытлумачыць і яго значэнне. Але паколькі ён як дзеяч заходнееўрапейскага напрамку паяднаў нацыянальную культуру перш за ўсе з культурай заходняга славянства і меў уплыў на славянства ўсходняе, мы не мо-жам абмінуць увагай і даны бок, пастаўленай праблемы. Таму па магчымасці мы будзем пашыраць рамкі даследаван-ня, каб высветліць, якое месца займаў Скарына ў развіцці ўсеагульнага культурнага руху.



VIII. Уплыў дзейнасці Скарыны

Як з'ява ўнікальная на роднай глебе амаль ва ўсіх адносінах дзейнасць Скарыны тым самым прадугледжвае надзвычай моцны ўплыў.

Мы будзем адрозніваць прамы ўплыў Скарыны па сучаснае яму асвечанае грамадства, уплыў на больш шырокія слаі насельніцтва і ўплыў у сэнсе прагрэсу культуры.



VII. Скарына як гуманіст

Мы ўжо не адзін раз выказваліся аб адносінах Скарыны да гэтага новага руху на Захадзе. Але на падставе некалькіх агульных момантаў нельга цвёрда гаварыць пра тое, што Скарына належаў да яго цалкам. У сваей працы мы якраз і ставім мэту сцвердзіць погляд на Скарыну як на гуманіста.



VI. Скарына як кнігадрукар

Мы не можам абмінуць увагай і даны, чыста тэхнічны бок дзейнасці Скарыны. Пашыраючыся з вялікай хуткасцю па ўсім свеце, кнігадрукаванне набывала ўсюды значэнне важнай культурнай з'явы. Дзякуючы сваёй магчымасці шырока тыражыраваць кнігі асаблівае значэнне набыло яно ў распаўсюджванні асветы сярод самых шырокіх слаёў насельніцтва, сягаючы нават да народных нізоў. Кнігадрукаванне выклікала да жыцця і шчырых прапагандыстаў яго самога, як мы гэта бачылі ў трэцім раздзеле працы. Скарына, праўда, разглядаў сваю кнігадрукарскую дзейнасць толькі як сродак для больш паспяховага ажыццяўлення ідэй, якія характарызуюць яго як пісьменніка ці, дакладней сказаць, публіцыста. Прызнаючы даны факт, мы павінны ўсё ж мець на ўвазе, што яго імкненне быць карысным для самых шырокіх колаў свайго народа магло быць ажыццёўлена толькі пры дапамозе друку. Значыць, можна лічыць, што і арганізацыя кнігадрукавання на роднай глебе была ў нейкай ступені самамэтай. Пацвярджэннем гэтага з'яўляецца віленская дзейнасць Скарыны, дзе ўжо сам друк іграў вядучую ролю.



V. Скарына ў віленскіх творах

Нам ужо не аднойчы прыходзілася гаварыць, што віленскія і пражскія творы мы адрозніваем не толькі па храналогіі, але і зыходзячы з самой іх сутнасці, з тых першаасноў, якія з'яўляюцца найбольш характэрнымі для працы Скарыны таго ці іншага перыяду. Тут мы павінны абгрунтаваць і паказаць узаемаадносіны тых і другіх. Безумоўна, вынікі, якія будуць зроблены, могуць пакуль што лічыцца здагадкамі, якія вынікаюць, па-першае, з нязгоды некаторых даследчыкаў лічыць усе творы з'явай аднароднай, а па-другое, з тых фактаў, якія мы мелі ў сваім распараджэнні. Канчатковыя ж вывады будуць зроблены пазней.



IV-8. Скарына як пісьменнік: Скарына як прадстаўнік новага грамадскага саслоўя ў літаратуры

Мы разгледзелі з розных бакоў прадмовы і пасляслоўі да пражскіх выданняў, імкнучыся вылучыць тыя элементы, якія там выяўляюцца найбольш яскрава, бачылі, што Скарына амаль усюды разыходзіўся з айчыннымі пісьменнікамі, таму адпаведнікі яму мусілі шукаць толькі па Захадзе. Пакідаючы канчатковы вывад на канец, мы павінны тут хаця б вызначыць і суаднесці з айчыннымі абставінамі тыя ўмовы, пры якіх развілася сама асоба Скарыны, што так рашуча выступіла на гістарычную арэну. Даныя ж умовы стварылі адпаведную глебу для таго, каб дзейнасць Скарыны была ўспрынята.



IV-7. Скарына як пісьменнік: Сляды схаластызму

Розніца паміж Скарынам і сучаснымі яму рэлігійнымі пісьменнікамі выяўляецца і ў тых падыходах, якімі яны карысталіся пры тлумачэнні Св. пісання. Калі ў апошніх мы бачым прыўнясенне ў свае творы веры, напоўненай пачуц-цём, сляпой веры без усялякага разважання, то ў Скарыны - тлумачэнне разважлівае, мы б нават сказалі, што яно ідзе не з сэрца, а з'яўляецца вынікам выключна інтэлектуальнага напружання, халоднага і цвярозага розуму.



IV-6. Скарына як пісьменнік: Скарына як настаўнік народа

У сваіх прадмовах і пасляслоўях Скарына выразна паўстае ў ролі пастаўніка народа. Часцей за ўсё мы бачым у іх тлумачэнне Св. пісання, павучанняў з яго.

Прадмову да "Псалтыра" Скарына пачынае словамі, што ўсялякае пісанне, натхнёнае богам, з'яўляецца карысным для навучання.