Ігнат Дварчанін



Пад небам Лацвіі

Пад небам Лацвіі лагоднай
Так добра чуецца, свабодна;
У твар аж лепей вецер вее
I абуджае зноў надзеі.



Безработны

Э, невясёлыя весці!
Зноў мне сказалі там: не!
Есці мне хочацца, есці...
Божа! дай есці ты мне!



"Асвабадзіцелям" (з таго і другога боку)

Маўчаць ня трэба, свет увесь хай чуе,
Адкрыта трэба ўсім сказаць,
Сябе хай сэрца моўчкі не бічуе,
Цішком усіх нам слёз не паглыкаць...



З новым шчасцем?

3 Новым годам, з новым шчасцем! –
Чуем гэта кожны год.
Што ж ты меў і што ты бачыў
Ад тых слоў, о мой народ?



Гудок

Гу-гу, гу-гу! Гудзе гудок,
Гой, не на работу...
Уставай, ўставай хутчэй, браток,
Трывогі гуд - грымота!



Думка

Край мой родны, дарагенькі,
Што з табою будзе?
3 твайго боку чутны енкі –
Грук гарматаў гудзе.



Мусі трэба так

Беларус, ты цёмны!
Гэта зная ўсяк!
Пяе гора ў комні —
Муся трэба так?



Песня сэрца

Не пакінуў бацька родны
Мне палацаў, ні дабра.
Сам быў бедны, век галодны,
Толькі-толькі ня жабрак.



Да беларусаў-інтэлігентаў

Да вас, браты-інтэлігенты
3 сваёй гарачаю душой,
Са шчырым сэрцам беларуса
Да вас звяртаю покліч мой.



Покліч

Каля нас бушуе мора,
Хвалі хлешчуць цераз край:
Разам усё заварушылась
I крычыць: маё мне дай!