Ігнат Дварчанін



Навагодні падарунак

Года, годы за гадамі
Выступаюць у чарод --
I "Маланка" з перунамі
Спатыкае Новы год.



Сланечнікі

Спакон вякоў, ды з году ў год
Хадзіла сонца на заход,
Але ня ў сонца тутка дзела.



Самі багі

Уперад, гэй, багі мы самі
Бо мы з нічога ўсё тварым
3 дарогі прэч, ці ўсе за намі
Тварыць прагненьнем мы гарым.



Вечнасць

Годы за гадамі
У вечнасць бягуць,
Доўгімі радамі
Адзначаюць пуць.



Лятуць гусі

Лятуць, лятуць гусі
У далёкі вырай
Усё хавацца мусі
Ад нядолі шчырай.



Не спі!

Не спі, мой браце, не чакае
Ідучы ўперад хутка час!
Цяпер мінута дарагая,
Мінута важная для нас.



Маўчы

Маўчы, мой браце, хай другія
Гавораць свету аб табе, -
Табе нічога не патрэбна,
Ты спі, замкнуўшыся ў сабе.



Студэнт

Ахвярую пражскім і вілейскім калегам

Веды прагненнем за душу праняты,
3 студыі ў студыю зрана ўвесь дзень,
Быццам запомніўшы будні і святы,
Ежу... Ён стаў, як нябожнік, як цень.



Дзвіна

Цячэ Дзвіна шырокая
Да сіняга да мора...
I думкамі далёка я
Лячу ў старыя поры.



Ля мора

Мора шырокае, чорнае мора,
Хвалі нясуцца адна за другой.
Там разбіваюцца з трэскам аб горы –
Рэха ж ідзе па пустыне глухой.