Ігнат Дамейка



IV. У Літве

9 жніўня. 3 кожным днём расло ў маім сэрцы нясцерпнае жаданне як найхутчэй убачыць наш родны дом у Літве, маю радню. На шумных банкетах і вечарах, што наладжваліся ў мой гонар, бывалі моманты, калі я адчуваў, як шыбае мне ў скроні кроў пры думцы, што я хутка буду дома, што я яшчэ не здзейсніў мэту свайго падарожжа.



Дамейка Ігнат

Ігнат Дамейка (1802 - 1889)

Яго імем названы гарады і горы...

25 студзеня 1889 года ў сталіцы далёкай паўднёваамерыканскай краіны Чылі Сант'яга амаль адначасова зазванілі званы ўсіх касцёлаў. Трывожныя, пералівістыя гукі запоўнілі ўсе вуліцы і завулкі горада. Людзі кідалі свае заняткі і спяшаліся да цэнтральнага пляца сталіцы. Яны ўжо ведалі: там пачыналася цырымонія пахавання вялікага грамадзяніна Чылі Ігната Дамейкі, вестка пра смерць якога хутка разляцелася ва ўсе канцы краіны.

Калі на шырокім пляцы перад урадавым палацам сабраўся агромністы людскі натоўп, каля ўстаноўленай там труны з целам славутага вучонага выступіў сам прэзідэнт рэспублікі Бальмакеда, які нагадаў пра вялікія заслугі памерлага перад краінай і аб'явіў аб наданні Ігнату Дамейку звання нацыянальнага героя Чылі.