Золатава Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Гарэлка даражэй за дзяцей

БАЦЬКІ ЎЗЯЛІСЯ ЗА РО3УМ

Гэтая сям'я знаходзіцца на ўліку як ненадзейная. Дачка жыве з бацькам, бо маці пазбаўлена бацькоўскіх лравоў. За апошнія тры месяцы ў сям'і вызначыўся пэўны прагрэс: у час праверак у хаце і на падворку быў парадак. Псіхолаг сустра-калася з дзяўчынкай і даведалася, што дзіцяці камфортна ў школе і дома, сужыцелька таты ёй падабаецца. Камісія прыняла рашэнне пакінуць дзіця ў сям'і, а сям'ю — на кантролі.



Правілам жыцця павінны вучыць бацькі

УМОВЫ НЕ ДЛЯ ДЗЯЎЧЫНКІ

Беспарадак у доме, антысанітарыя — у такіх умовах жыве гэтая дзяўчынка. Да таго ж, нярэдка ў доме збіраюцца п'яныя кампаніі, ініцыятарам якіх з'яўляецца бабуля дзяўчынкі. Жанчына ўжо лячылася ад алкагольнай залежнасці, аднак па-ранейшаму працягвае весці няправільны лад жыцця.

Бацька дзяўчынкі з раніцы да вечара на рабоце. Дома знаходзіцца яго сужыцелька, якая нідзе не працуе. Аднак маладая жанчына не спяшаецца ўпраўляцца па хаце. Відаць, таксама не прывучана да працы. А вось да гарэлкі яна паступова прывыкае.



Дзеці бяруць прыклад з бацькоў

УМОВЫ НЕ ДЛЯ НАРМАЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ

У гэтай жанчыны чацвёра дзяцей. Дзве дзяўчынкі вучацца ў школе, сын — навучэнец сярэдне-спецыяльнай установы адукацыі. А вось старэйшая дачка — ужо сама маці.

Умовы, у якіх растуць дзеці, нельга назваць нармальнымі. Гэта пацвярджаюць неаднаразовыя рэйды-праверкі сям'і. На момант апошняга рэйда ў хаце панаваў беспарадак, пакоі былі напоўнены дымам, па падлозе валяліся акуркі. У гэтым беспарадку адпачывала кампанія на чале з маладой маці дзіцяці, якое было хворае.



Праблемы маралі, якія тычацца кожнага

ВЫБАР ЗАЛЕЖЫЦЬ АД МАЦІ

Гэтая жанчына выхоўвалася без бацькоў, у жыцці яна адчула недахоп цеплыні і падтрымкі. Такая ж гісторыя можа паўтарыцца і ў лёсе яе дзіцяці. Віной таму — несур'ёзнае стаўленне маці да выхавання роднай крывінкі, ужыванне алкаголю, скандалы з сужыцелем. Усё гэта чорнай плямай кладзецца на жыццё жанчыны, якая мае някепскую работу, забяспечана жыллём. База для нармальнага жыцця ёсць. А астатняе залежыць ад самой жанчыны. Ёй выбіраць, як жыць, каб застацца нармальным чалавекам, маці для свайго дзіцяці. Аб чым жанчына і была папярэджана на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.



КСН: Ад змен да лепшага да... неналежнага выхавання

ДЗЕЦІ ВЕРНУТЫ Ў СЯМ'Ю

3-за неналежнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў у гэтай маладой сямейнай пары дзеці былі на некаторы час забраны. Двое знаходзіліся ў сацыяльным прытулку, яшчэ адно — у доме малюткі. Адсутнасць дзяцей прымусіла іх бацькоў перагледзець стыль жыцця, пераацаніць яго каштоўнасці, зноў знайсці сябе. У прыватнасці, гэта датычыцца бацькі дзіцяці. Ён мае "залатыя" рукі, умее працаваць. Занятасць на рабоце, дома для яго стала своеасаблівымі лекамі ад алкаголю.
У час адсутнасці дзяцей бацькі спраўна наведвалі іх, тэлефанавалі.

Улічваючы ўсё гэта, камісія па справах непаўналетніх вырашыла вярнуць дзяцей у сям'ю, за якой пэўны тэрмін будзе весціся кантроль.



З пасяджэння камісіі по справах непаўналетніх - 84

АСАБЛІВАСЦІ ПАДЛЕТКАВАГА АДПАЧЫНКУ

Ці патрэбен школьнікам адпачынак у п'яных кампаніях? Што карыснага ён нясе? Гэтыя пытанні былі зададзены чатыром непаўналетнім дзяўчатам. Цяпер яны адмоўна адказваюць на гэтае пытанне, усведамляюць, што паступілі кепска, аб чым сведчылі слёзы на вачах. А вось месяц назад лічылі інакш.

Не папярэдзіўшы бацькоў, дзяўчаты паехалі на дзень нараджэння знаёмага юнака, старзйшага за іх. Толькі вось гэтае самастойнае неабдуманае рашэнне каштавала вельмі дорага. На траіх бацькоў дзяўчат складзены пратаколы за неналежнае выхаванне дзяцей: іх дочкі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Тое, што гэта было сапраўды так, дзяўчаты не адмаўляюць, прызнаюць сваю віну. Усведамляюць, што, так рабіць нельга, што адпачынак павінен быць карысным для душы, у ім не павінна быць месца п'янцы. Дарэчы, адну з дзяўчат адпачыць у такую кампанію паклікаў хлопец, з якім яна сябруе. Толькі ці можна давяраць таму хлопцу, ці карысна такое сяброўства? Дзяўчыне параілі аб гэтым задумацца.



Калі свет страчвае фарбы

Калісьці яны любілі жыццё, бачылі яго фарбы, пачыналі свой дзень са звычайных клопатаў па гаспадарцы, ішлі на работу. Усё гэта было ў іх, яны трымалі ў руках — да той пары, пакуль не ўзялі шклянку гарэлкі.

Напэўна, яны лічылі, што невялікая доза алкаголю нічога кепскага зрабіць не можа, а наадварот — палепшыць настрой, дапаможа забыць на некаторы час аб праблемах. Толькі ўкус гэтай "змяі" аказаўся мацнейшым за іх — некалі здаровых, прыгожых, працаздольных.

Паступова гарэлка забірала ў іх сілы, духоўныя каштоўнасці, маральныя прынцыпы. "Зялёны змій" паступова апутваў іх сваёй павуцінай, забіраў у свой палон. Тады жыццё страціла фарбы. Калі некалі дзень пачынаўся з работы, то цяпер ён пачынаецца з адной думкі — дзе выпіць? Страшна. Страшна і тое, што ў гэтым жаху жывуць і дзеці гэтай сямейнай пары. Іх старэйшы сын ужо стварыў сваю сям'ю. Цяпер ён хоча стаць апекуном для братоў, якія ў сваім жыцці ўжо паспрабавалі смак гора.

 

З пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх: жнівень

ПАРУШЫЛІ ДАРОЖНАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА

Гэты юнак мае станоўчую характарыстыку і з боку сям'і, і з боку школы. А вось на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх ён трапіў хутчэй з-за недарэчнасці. Хлопец кіраваў матацыклам, не маючы вадзіцельскай катэгорыі менавіта на гэты від матацыкла. Паколькі ўвогуле правы на кіраванне гэтым відам транспарту юнак мае.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх хлопец і яго маці былі папярэджаны.



№55: З пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх

ВАДЗІЦЬ МАШЫНУ ПАКУЛЬ РАНА

Штраф у дзве базавыя велічыні павінна заплаціць маці непаўналетняга Н. Яе сын быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за ваджэнне аўтамабіля, не маючы на гэта правоў. Юнак нідзе не вучыцца, ліцэй ён не наведвае на працягу некалькіх месяцаў. Хаця спецыяльнасць, якую абраў, яму падабаецца.

Хлопцу патлумачылі, як важна яму атрымаць адукацыю. I, каб яе прадоўжыць, юнаку варта вырашыць пытанне аб пераводзе ў іншую сярэднеспецыяльную ўстанову. Рашыць гэтую праблему ён павінен за два тыдні.