Змітрэвіч К.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Аб стане законнасці і правапарадку ў раёне ў 2011 годзе

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце распрацаваны комплексный планы прафілактычных мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў Дзяржаўнай праграмы па барацьбе са злачыннасцю, Дзяржаўных праграм нацыянальных дзеянняў па папярэджанні п'янства і алкагалізму на 2011-2015 гады і Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў". Пракуратурай раёна прааналізавана эфектыўнасць работы ў дадзеным накірунку, у тым ліку, у асобных сельскіх і пасялковых выканаўчых камітэтах.

Былі установлены парушэнні, якія сведчаць аб неналежным узроўні арганізацыі прафілактычнай дзейнасці кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, пассельвыканкамаў, грамадскіх пунктаў аховы парадку, іншых суб'ектаў прафілактыкі.



Правапарушальнікаў - да законапаслухмянага ладу жыцця

3 мэтай прывіцця духоўных і маральных каштоўнасцяў грамадзянам, якія маюць судзімасць, і недапушчэння ўчынення імі злачынстваў і правапарушэнняў, у актавай зале міліцыі адбылася акцыя "Благавесць".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор Дзятлаўскага раёна К. Змітрэвіч, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Сачык, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна I. Іванашка, псіхолаг цэнтра Н. Бранкоўская.



Не ўпусці свой шанс

У зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці, працаўладкавання грамадзян з незнятай і непагашанай судзімасцю прайшла акцыя "Не ўпусці свой шанц", у якой прынялі ўдзел пракурор Дзятлаўскага раёна К. Змітрэвіч, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Жалнерчык, намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А. Юрчык, начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце райвыканкама М. Мацюкевіч, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Ж. Ерамейчык, прадстаўнікі арганізацый раёна.

У акцыі прынялі ўдзел 12 непрацоўных грамадзян з незнятай і непагашанай судзімасцю, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі. Пракурор раёна, начальнік аддзела ўнутраных спраў патлумачылі прысутным адказнасць за парушэнне парадку і ўмоваў адбывання пакарання, злоўжыванне спіртнымі напіткамі.



Райспажыўтаварыства - на шлях барацьбы с крадзяжамі з гандлёвых кропак

У 2010 годзе ў раёне зарэгістраваны 109 крадзяжоў, 46 з іх засталіся нераскрытымі. У бягучым годзе ўчынены 19 крадзяжоў, па 9 фактах злачынцы не ўстаноўлены. Занепакоенасць выклікаюць крадзяжы з аб'ектаў райспажыўтаварыства. Летась на Дзятлаўшчыне "пацярпелі" тры магазіны.