Зінчанка І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН У ЖЫРОВІЧАХ

У ноч на 1 студзеня ў Нікольскім храме Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прайшоў навагодні малебен.



НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН У ЖЫРОВІЧАХ

У ноч на 1 студзеня ў Нікольскім храме Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прайшоў навагодні малебен.
Згодна з традыцыяй, малебен на Новы год ажыццяўляецца за тых, для каго галоўным атрыбутам гэтай ночы з’яўляюцца спіртныя напоі. Другая (афіцыйная) назва гэтай службы -- малебен святому Ваніфацыю. Нагадаю, што 1 студзеня, у першы дзень новага года царква шануе памяць святога, які сам да звароту да хрысціянства пакутаваў на п’янства. Яму моляцца аб збаўленні ад гэтай згубнай страсці.

Упершыню малебен на Новы год быў здзейснены ў 1993 годзе. У надышоўшым 2013 годзе ў яго своеасаблівы юбілей – 20-годдзе. Як сведчаць старэйшыя жыхары манастыра, ініцыятарам першага навагодняга малебна быў архімандрыт Гурый (цяпер -- архіепіскап Навагрудскі і Лідскі).



ПРЫГАДАЕМ ПАДЗЕІ ДУХОЎНАГА ЖЫЦЦЯ

Вось і надышло галоўнае свята года – навалецце – падзея, якае з аднаго боку падводзіць вынікі адышоўшага года, пакінуўшы ў мінулым дасягненні і адкрыцці, поспехі і няўдачы, з іншага – дае пачатак новым, не менш значным і ад таго чаканым момантам нашага жыцця. Кожны чакае надыходу новага года з хваляваннем і надзеяй на светлую будучыню. Але якім запомніўся адышоўшы год для веруючага чалавека? Што значнага адбылося ў 2012 годзе ў царкоўнай сферы? Не ці выпусцілі мы чаго важнага з увагі, стаміўшыся ад патоку навін? Успомнім яшчэ раз найбольш важныя падзеі мінулага года.

Яркім момантам пачатку года стала ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", якая праходзіла ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі. У ліку пяці лаўрэатаў высокай прэміяй ўшанаваны быў і архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. За 16 гадоў архіпастырскага служэння стараннямі Уладыкі было наладжана царкоўнае жыццё, адчынена мноства новых храмаў, пачалося выдавецтва епархіяльнай газеты і дзіцячага часопіса "Колыбель". Бацькоўскі клопат і разуменне знаходзіць у яго кожны, ніхто не застаецца сам-насам са сваёй бядой.



УВЯДЗЕННЕ Ў ХРАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Увядзенне Найсвяцейшай Багародзіцы ў храм Гасподні, якое святкуецца ў аўторак, 4 снежня, з'яўляецца вялікай падзеяй для Праваслаўнай царквы. У гэты дзень упершыню была паказана свету веліч Маці Божай і яе роля ў лёсе кожнага чалавека, быў пакладзены пачатак збавення кожнага веруючага чалавека, надыходзіць час спраўджвання прароцтваў старазапаветнага перыяду.

Нідзе з кананічных кніг Свяшчэннага Пісання Новага Запавету мы не сустрэнем апісання моманту прывядзення ў Іерусалімскі храм Найсвяцейшай Дзевы. Сюжэт святкавання ўзяты з пазнейшых, апакрыфічных (не напісаных асабіста апосталамі, але якія захаваліся як паданне) гістарычных помнікаў: Пратаевангелля Іакава, што адносіцца да другога стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым, і лацінскага Евангелля Псеўда-Матфея 9 стагоддзя. Вось аб чым яны апавядаюць.



АПОСТАЛ ПІЛІП – ВУЧАНЬ ХРЫСТА

28 лістапада ў царкоўным жыцці пачынаецца асаблівы перыяд – час Каляднага посту. Другая назва гэтага саракадзённага адрэзка часу – Піліпаў пост (па-народнаму Піліпаўка), у гонар аднаго з апосталаў, вучняў Збаўцы Піліпа, памяць якога царква шанавала напярэдадні, 27 лістапада.

Святы апостал паходзіў з багатай сям'і, якая жыла ў Віфсаідзе Галілейскай, што знаходзілася ў паўночнай частцы Палесціны, каля гарадоў Капернаума і Харазіна. Святы апостал Піліп -- адзін з нямногіх вучняў Госпада, хто з ранняга дзяцінства атрымаў добрую адукацыю.

Навучаны Святому Пісанню і ведаючы шматлікія прароцтвы аб хуткім прышэсці Месіі, Піліп усім сэрцам пажадаў убачыць Збаўцу, а калі гэта адбылося, паверыў і пайшоў услед за Боскім Настаўнікам, адгукнуўся на заклік: «ідзі за Мною» (Ін. 1,43). Больш таго, ён прывёў да Госпада свайго сябра Нафанаіла. «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісалі Маісей у законе і прарокі, Ісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта» – тады ён першы раз засведчыў сваю веру (Ін.1,45).



ЛІСТАПАД: МЕСЯЦ ЦІШЫНІ І СМУТКУ

Сёлета восень не перастае цешыць нас цёплымі днямі. Нават тады, калі ў канцы кастрычніка нечакана тэмпература паветра апусцілася ніжэй нуля, шмат хто з нас не паверыў таму, што зіма адабрала ў восені першынство і пратрымаецца доўгіх паўгода. І сапраўды, лістапад -- вяршыня восеньскага цыклу, папярэднік зімовага часу -- падарыў кожнаму з нас магчымасць зноў адчуць дыханне цеплыні і папесціцца ў сонных промнях лістападаўскага сонца.

Але надвор'е перад зімовым спакоем непрадказальнае. Таму невыпадкова адзінаццаты месяц гадавога круга спалучаў назвы, якія адносяцца як да восені, так і да зімы. Да першых можна аднесці такія назвы, як “лісцёвы”, “лісцявей” (асацыіруецца з тым, як вецер развявае, мяце па паветры ападаючую лістоту, а пасля, нацешыўшыся гэтай гульнёй, нядбайна кідае іх пад ногі чалавека), лістагной (з апаўшым, зачахлым лісцем), лістападнік (час, калі нашы продкі назіралі чароўную пару ападання лістоты). Апошняя назва захавалася ў беларускай, чэшскай, славацкай мовах. У Літве адзінаццаты месяц завуць "lapkritis" (ад "lapas" - "ліст" і "kritis" - "падаць"), гэтая назва, як бачым, таксама прывязана да працэсу лістапада.



ХВАРОБА – АБЫЯКАВАСЦЬ

Ці часта мы, заклапочаныя бясконцымі справамі, прыпыняемся ў сваёй гонцы за куском хлеба і заўважаем людзей, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе, у добрым слове, што падбадзёрвае і ратуе?

Ці часта мы задумваемся (пакуль, не дай Божа, не здарыцца ў сям’і няшчасце), што камусьці цяпер вельмі нялёгка і ён, магчыма, шукае нашага разумення і дапамогі?

Ці часта мы, жывучы далёка ад сваіх бацькоў у шыкоўных гарадскіх кватэрах з усімі выгодамі, праведваем састарэлых, тэлефануем, цікавімся, як яны жывуць?

Як многа гэтых “ці часта…“! Рэальныя малюнкі нашага жыцця прымушаюць задумацца: а ці правільна мы жывём, а ці правільна я жыву?



БЫВАЙ, ВЕРАСОВЫ МЕСЯЦ

“Лета, ах, лета” -- уздыхаем мы следам за вядомай спявачкай, сумна гледзячы на каляндар. І сапраўды, як бы ні імкнуліся мы ўтрымаць гэты любімы многімі час года, усё мае ўласцівасць хутка заканчвацца. Але сумаваць не трэба, бо ёсць жа так званае “бабіна лета”, а значыць, дадатковая порцыя цёплых дзён.

Звычайна з другой дэкады верасня пачынаецца залатая пара восені. Але ці многія з нас ведаюць таямніцу паходжання гэтай назвы?

Назву першага месяца некаторыя звязваюць з верасам – асноўным асеннім меданосам, які цвіце ў гэты перыяд. Гэтая сувязь сёння заўважная толькі ў трох мовах: беларускай (верасень), украінскай (вересень), польскай (wrzesien). Усе гэтыя назвы ўтвораны ад агульных каранёў “wrzoc” і “врес”, якія і абазначаюць назвы гэтай расліны. А ці ведаеце вы, што гэта адно са старажытнейшых найменняў гэтага адрэзка года, якое дайшло да нас з Сярэднявечча. Ужо ў творах першадрукара Францыска Скарыны мы знаходзім яго ўжыванне.



НАРАДЖЭННЕ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

21 верасня праваслаўныя веруючыя ўслаўляюць Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень ва ўсіх цэрквах адбываюцца Боскія Літургіі. Само свята адносіцца да дванаццаці найвялікшых святаў гадавога Богаслужэбнага кола. Яно з’яўляецца першым пасля пачатку царкоўнага года, і тут ёсць свая сімволіка: нараджэнне Маці чалавечага роду – гэта пачатак спаўненне адкрыцця аб нараджэнні Выратавальніка і распаўсюджанне Яго выратавальных заслуг на кожнага веруючага чалавека, увасабленне ў жыццё запаветаў, дадзеных некалі прабацькам, прароцтваў, адкрытых Святым Духам старазапаветным праведным мужам.

Падзея Нараджэння Прасвятой Багародзіцы адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму ў далёкай іерусалімскай зямлі. Месца, дзе жыла святая і праведная пара, называлася Назарэтам. Пра малавядомасць і нязначнасць гэтага населенага пункта ўказваюць нам першыя словы Нафанаіла, аднаго з будучых вучняў Выратавальніка, пасля таго, як яго сябар Піліп загаварыў пра Месію: “З Назарэта ці можа быць што добрае?” (Ін. 1,46).



НОВЫ ГОД ЦАРКОЎНАГА КАЛЕНДАРА

Навалецце, або Новы год – заўсёды чаканае свята. Але пра новы год, які адзначае царква, ведае далёка не кожны. 14 верасня пачаўся новы цыкл царкоўнага календара, а значыць – аднаўляецца гадавы Богаслужбовы круг, цыкл непераходзячых царкоўных святаў.

Па рашэнні епіскапаў першага Усяленскага сабора (Нікея, 325 год), царкоўнае навалецце было прынята адзначаць 14 верасня. Падставай стала рашаючая бітва Канстанціна, першага хрысціянскага імператара Рымскай імперыі, і Ліцынія, імператара Ўсходняй часткі Рымскай імперыі, ганіцеля хрысціян. У 323 годзе была атрымана перамога Канстанціна, якая азнаменавала сабой канчатковую перамогу хрысціянства, пачатак якой быў пакладзены Міланскім эдыктам (313 год).