Зінчанка І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗАКАНЧВАЕЦЦА ВЯЛІКІ ПОСТ

Засталіся лічаныя дні да таго моманту, калі праваслаўныя хрысціяне ўсяго свету сустрэнуць Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, пачнуць вітаць адзін аднаго жыццёсцвярджальнымі словамі. Але перш чым гэта адбудзецца, Праваслаўная Царква прапануе ў сваіх богаслужбовых тэкстах успомніць апошнія дні зямнога жыцця Госпада нашага Ісуса Хрыста.

У суботу, 27 красавіка, Царква прыгадвае падзею, якая паслужыла апошняй кропляй цярпення іудзейскіх першасвятароў, а таксама непасрэднай нагодай да асуджэння Госпада нашага Ісуса Хрыста на смерць. Ісус Хрыстос уваскрашае Лазара, які, па сцвярджэнні святога апостала евангеліста Іаана Багаслова, ужо чатыры дні знаходзіўся ў труне. Небывалы да гэтага моманту цуд, здзейснены ў прысутнасці мноства людзей, далучэнне да веры многіх, хто знаходзіўся пры гэтым, паслужыла пачаткам да прыняцця мераў, што прывялі да аддання Невінаватага самым ганебным і страшным пакутам на крыжы. Адметна, што ўжо ў чацвёртым стагоддзі паўсюдна падзея ўваскрэшання Лазара стала агульнацаркоўным і ўрачыстым святам, якое папярэднічае падзеям Перадвелікоднага тыдня.



ПАКЛАПОЦІМСЯ ПРА ПАРАДАК

Прыйшла вясна. Пад цёплымі промнямі красавіцкага сонца сышоў снег, вызваленая ад беласнежнага покрыва зямля агаліла непрывабнасць перапрэлай, счарнелай лістоты. Зусім хутка зазелянее маладая трава, наваколле зменіць сваё аблічча. Але перш чым гэта адбудзецца, ад кожнага з нас патрабуецца прыкласці сілы да навядзення парадку на прысядзібных участках, дварах і месцах, дзе назаўжды знайшлі свой апошні спачын нашы блізкія сваякі. Да таго ж, для гэтага ёсць выдатная падстава: 22 красавіка – Міжнародны дзень зямлі.

Прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя, выхаваць у свядомасці чалавека адказнае і асцярожнае стаўленне да нашага агульнага дома – прыроды, захаваць яе багацці для будучых пакаленняў – мэта правядзення Дня зямлі ва ўсім свеце. Дарэчы сказаць, што ў нашай краіне мерапрыемства праводзіцца ў пятнаццаты раз. Упершыню яго ажыццявілі ў 1997 годзе. І ўжо сёння яно набыло сабе нямала прыхільнікаў.



Адметныя падзеі духоўнага жыцця

СУСТРЭЧА ТЫСЯЧАГОДДЗЯ

Адметная падзея адбылася ў гісторыі ўзаемаадносін дзвюх канфесій, якія адносяцца да хрысціянскай галіны рэлігій. Упершыню за амаль тысячу гадоў з моманту падзелу Цэркваў (1054) у інтранізацыі Папы Рымскага Францыска, якая адбылася 19 сакавіка ў Сікстынскай капэле Ватыкана, прыняў удзел Найсвяцейшы Архіепіскап Канстанцінопаля -- Новага Рыма і Сусветны Патрыярх Варфаламей. Характэрна тое, што пасля Вялікага расколу ва ўзаемаадносінах дзвюх канфесій прысутнічала вельмі вялікая напружанасць. Узаемныя анафемы (адлучэнне ад царкоўных зносін), накладзеныя Усходняй і Заходняй Цэрквамі, былі знятыя толькі Папам Паўлам VI і Патрыярхам Афінагорам у 1964 годзе. Сам Патрыярх Канстанцінопаля Варфаламей не выключае ў будучыні ўз'яднанне Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў.



КУРЭННЕ – МАЎКЛІВАЕ ЗАБОЙСТВА

Кожнаму знаёмы выраз: "Курэнне – небяспечна для вашага здароўя". І гэта сапраўды так. Ва ўсім свеце ад ужывання тытунёвага дыму штогод памірае каля 5 мільёнаў людзей. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя" кожны трэці анкалагічны хворы атрымаў захворванне ад няздольнасці своечасова кінуць гэтую згубную звычку.

Выкураная цыгарэта – гэта велізарная колькасць атрутных рэчываў, прынятых унутр курцом. Сярод іх – сінільная кіслата, мыш'як, фармальдэгід, свінец, вокіс азоту, чадны газ, аміяк… Гэта далёка не поўны пералік таго, што ўтрымліваецца ў складзе дыму і ўваходзіць, з лёгкага дазволу курца, унутр. Тым не менш ужо са сказанага можна зрабіць выснову аб тым, якая небяспечная адна зацяжка звычайнай цыгарэты. Але не толькі ў гэтым яе шкода.

У народзе кажуць: "Курыць – бесам кадзіць". У Праваслаўі каджэнне здзяйсняецца за богаслужэннем. Пры праходжанні дыякана з кадзілам у строга адведзеныя моманты царкоўных службаў, пах, які сыходзіць ад ладана, разносіцца па ўсім храме. Яшчэ доўга пасля таго, як скончыцца служба ў храме, вопратка захоўвае водар, які ўвабраўся за час знаходжання там. Зусім іншы малюнак паўстае перад намі, калі мы кажам аб курэнні цыгарэты.



ШТО ТАКОЕ КОЛІВА?

У першую пятніцу Вялікага посту -- 22 сакавіка -- Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць святога пакутніка Феадора Цірона. Яго імя праслаўлена Царквой за цуд выратавання, які святы здзейсніў ужо пасля свайго пакутніцкага скону. Здарылася гэта ў сярэдзіне IV стагоддзя, у час валадарання Юліяна Адступніка, які з нянавісці да хрысціянаў таемна загадаў акрапіць усё ядомае крывёй ад язычніцкіх ахвярапрынашэнняў.

Варта адзначыць, што першая сядміца Вялікага посту адмысловая. Старажытныя хрысціяне, уступаючы ў гэты перыяд, устрымліваліся ад прыняцця "жывёльнай" ежы на працягу сямі тыдняў, асабліва -- у першы і апошні тыдні. Некаторыя з паслядоўнікаў хрысціянскага вучэння ўстрымліваліся ад спажывання ежы на працягу ўсіх тыдняў. Нязначнае паслабленне дапускалася толькі з надыходам суботы і нядзелі.

Загад нечысцівага валадара павінен быў падарваць сілы хрысціян, выклікаць збянтэжанасць, а галоўнае -- даць магчымасць самому Юліяну Адступніку і іншым язычнікам насміхацца над верай у Адзінага Сапраўднага Бога. Аднак Гасподзь не дапусціў ажыццяўлення каварных планаў.



КАБ ПАКУПКА БЫЛА Ў РАДАСЦЬ

Напярэдадні Новага года мы з жонкай вырашылі зрабіць сабе невялікі падарунак – набыць тумбачку пад тэлевізар. Здавалася б, усё проста – пайшлі і купілі. Але – не. На самой справе атрымалася не зусім так. Калі зайшлі ў краму і агледзелі прапанаваны асартымент, мы ўжо было падабралі патрэбны варыянт. Але… нас не задаволіў колер мадэлі. Спыталіся аб іншым варыянце. Хутка ён знайшоўся, вось толькі прапанаваны асобнік апынуўся не складзены...

Для тых, хто не жадае паўтарыць нашы памылкі пры набыцці доўгачаканай і запланаванай рэчы і хоча, каб пакупка нарэшце стала ў радасць, прапаную гэты артыкул.

Перш за ўсё хачу адзначыць тое, што пры куплі трэба папрасіць скласці прапанаваны тавар. Гэтым вы пераканаецеся, што пакупка цэлая і не мае ніякіх вонкавых пашкоджанняў. У адваротным выпадку, у час вяртання набытай вамі рэчы ў краму, у вас могуць узнікнуць цяжкасці (перш-наперш, у яе дастаўцы). На гэта вы змарнуеце не толькі фізічныя і псіхалагічныя сілы, але і час, які, як вядома, вельмі каштоўная рэч. Памятайце: гарантаваць высокую якасць тавара можа толькі добрасумленнасць вытворцы (што не заўсёды бывае на практыцы) і чэк, які выдаецца на касе.



ЛЮБОЎ – ШЛЯХ АД СМЕРЦІ Ў ЖЫЦЦЁ

Чалавек атрымлівае навыкі любові з ранняга дзяцінства. Напачатку выхавальнікамі гэтага высокага пачуцця з’яўляюцца бацькі, якія, яшчэ чакаючы прыходу ў свет немаўляці ўжо любяць і берагуць яго. Пазней, пасталеўшы, чалавек ужо сам праяўляе свае адносіны да аб’екта пазнання або практычнай дзейнасці. Ён любіць доўга паспаць, смачна паесці. У чалавека з’яўляюцца любімыя цацкі, стравы, любімыя сябры. У апошні час для многіх у гэтым пераліку далучылася і знаходжанне ў сетцы Інтэрнэт.

У пэўным узросце, ужо калі канчаткова сфарміраваўся чалавек, ён набывае яшчэ адну, раней невядомую для яго любоў да чалавека. Гэты від любові – пачуццё ўзаемнай сімпатыі і сяброўства розных паміж сабой па паходжанні, выхаванні, полу, адукацыі людзей і замацаваны за паняццем “любоў”. Такое яго сённяшняе значэнне.



СУСТРЭЧА НЕБА НА ЗЯМЛІ

15 лютага праваслаўныя вернікі адзначылі свята Стрэчанне Гасподне. На працягу ўсяго тыдня Царква ў сваіх малітоўных тэкстах славіць гэтую ўрачыстую падзею.

Пра свята Стрэчанне Гасподне мы ўпершыню даведваемся з Евангельскага аповеду паводле Лукі. Святы апостал і евангеліст сведчыць, што пасля таго, як мінулі 40 дзён з моманту нараджэння Ісуса Хрыста, Найсвяцейшая Дзева Марыя разам са святым Іосіфам прынеслі немаўля з Віфліема ў храм Божы Іерусаліма. Зроблена гэта было згодна з законам, які патрабаваў: “Калі жанчына зачне і народзіць немаўля мужчынскага полу, дык яна нячыстая будзе сем дзён;… на восьмы дзень абрэжацца крайняя плоць ягоная; і 33 дні павінна яна сядзець, ачышчаючыся…; ні да чаго свяшчэннага не павінна дакранацца і да свяцілішча не павінна падыходзіць, пакуль не мінуцца дні ачышчэння яе.



АСВЯЧАЕМ ДАМЫ НАШЫЯ

Адразу пасля свята Хрышчэння Гасподня і асвячэння Богаяўленскай вады ў храмах і крыніцах па прыходах пачынаецца ўрачыстае мерапрыемства – асвячэнне дамоў. Звычайна яго здзяйсняе свяшчэннік. Часам у гэтай справе яму дапамагаюць некаторыя з пеўчых. І няхай традыцыю асвячаць дамы нельга назваць новай, усё роўна знаходзяцца людзі, якія не ведаюць пра гэты абрад нічога.

Яшчэ дзясятак гадоў таму, калі я ўпершыню даведаўся ад матулі, што чакаем візіт святара да нас у дом, у мяне ўзнікла мноства пытанняў, галоўным з якіх было – якая мэта яго прыходу? І хоць матуля пастаралася даступна растлумачыць, хваляванне ў чаканні прыходу ўсё роўна было вялікае.



ХРЫШЧЭНСКАЯ ВАДА

Напярэдадні і ў сам дзень Богаяўлення (іншая назва свята Хрышчэнне Гасподне) -- 18-19 студзеня -- ва ўсіх праваслаўных храмах краіны будзе здзяйсняцца адзіны раз у годзе чын Вялікага асвячэння вады. Многія з нас прыйдуць у царкву назапасіцца святой вадой. Але адкуль пайшоў абрад асвячаць ваду і водныя крыніцы, ведае далёка не кожны. Паміж тым, быць у курсе гісторыі гэтага дзеяння неабходна кожнаму, хоць бы для таго, каб ставіцца да яго здзяйснення не на пасіўна-паганскім, а свядомым узроўні нашай веры.

Дакладна невядома, з якога часу сталі ўпершыню асвячаць ваду. Але паданне абвяшчае, што пачатак фарміравання чыну асвячэння вады заклаў адзін з дванаццаці вучняў Госпада Ісуса Хрыста святы апостал і евангеліст Матфей. Працягнуў фарміраванне абраду святы Прокл, вучань свяціцеля Іаана Залатавуста, які дапоўніў ранейшы чын некалькімі малітвамі.