Зінчанка І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВЯЛІКІ ПАКУТНІК ПАНЦЕЛЯЙМОН

Імя святога Панцеляймона ведае, бадай, кожны. Здаецца, няма на свеце чалавека, які аднойчы не звярнуўся б да яго па дапамогу ў хвіліны цяжкай хваробы. А між тым, аб жыцці гэтага святога, вялікапакутніка, лекара ведае далёка не кожны. 9 жніўня хрысціянская царква ўрачыста ўшанавала яго памяць.

Святы Панцеляймон нарадзіўся ў сям’і знатнага і багатага чалавека Яўсторгія, язычніка па душэўным складзе, і хрысціянкі Явулы ў горадзе Нікамідзіі, які знаходзіўся ў Віфініі – паўночна-заходняй вобласці Малой Азіі.

Час жыцця святога вялікапакутніка супаў з перыядам праўлення бязбожнага імператара Максіміяна, апошняга жорсткага правіцеля Рымскай імперыі, актыўнага ўдзельніка працэсу вялікага ганення на хрысціян. У гісторыю царквы ён таксама ўвайшоў як кіраўнік, які ажыццявіў найжорсткае ў гісторыі злачынства – у царкве былі спалены 20000 хрысціян.



ХРЫШЧЭННЕ РУСІ: ГАРТАЮЧЫ СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Сёлета спаўняецца 1025 гадоў з часу прыняцця на Русі Хрышчэння і далучэння народа да хрысціянскай культуры і яе каштоўнасцяў. На ўрачыстасці ў Мінску разам з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі прыязджалі прадстаўнікі Александрыйскай, Іерусалімскай, Грузінскай, Сербскай, Кіпрскай, Варшаўскай і Амерыканскай памесных Праваслаўных цэркваў, каля 80 архіерэяў і 50 тысяч чалавек. Да гэтай даты была прымеркавана дастаўка на пакланенне ўсім веруючым Крыжа святога апостала Андрэя Першазванага.

Натуральна ўзнікае пытанне: “Чаму 1025-годдзе Хрышчэння Русі атрымала такі рэзананс у грамадстве і святкуецца маштабна не толькі вярхамі царкоўнай улады, але і прадстаўнікамі дзяржаўнага кіравання, веруючымі людзьмі і людзьмі, далёкімі ад веры?” Для таго, каб усвядоміць веліч гэтай падзеі, гэтай даты, паспрабуем віртуальна перанесціся на дзесяць з чвэрцю стагоддзяў назад.



КРОК ДА ПЕРАМОГІ НАД “ЗЯЛЁНЫМ ЗМЕЕМ”

Не так даўно праводзіўся Дзень прафілактыкі алкагалізму. У шматлікіх установах нашай рэспублікі адбыліся семінары, сустрэчы, гутаркі. Сродкі масавай інфармацыі таксама адводзілі нямала месца тэме, што даўно страціла сваю навізну, але так і не перастала быць злабадзённай. Здаецца, столькі сказана, пра што яшчэ можна сказаць…

Упершыню аб няўмелым абыходжанні з вінаградным прадуктам браджэння згадваецца яшчэ ў Кнізе кніг – Бібліі. Сказана: “Ной начал возделывать землю и насадил виноградник; и выпил он вина, и опьянел, и лежал обнаженным в шатре своем” (Быт. 9, 20-21). З той пары мінула шмат часу, многія ведаюць аб згубным уплыве алкаголю на арганізм чалавека, але тым не менш, колькасць залежных ад “зялёнага змея” з кожным годам не памяншаецца.



КРЫЖ СВЯТОГА АНДРЭЯ

28 ліпеня позна ноччу на ліцейным цягніку ў Мінск прыбудзе крыж святога апостала Андрэя Першапакліканага. Прывязуць святыню для пакланення вернікам у рамках праграмы мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўрачыстай даты, якая шырока адзначаецца як на дзяржаўным, так і царкоўным узроўні – 1025-годдзя прыняцця Хрышчэння святым роўнаапостальным князем Уладзімірам. Да гэтага Крыж святога Андрэя пабываў у Санкт-Пецярбургу, Падмаскоўі, Маскве, Кіеве. І вось, нарэшце, святыню даставяць і на нашу зямлю.

Святы апостал Андрэй быў першы з дванаццаці вучняў Госпада, які адчуў Боскую сілу вучэння Ісуса Хрыста і адгукнуўся на яе усім сваім сэрцам. Менавіта таму яго і называюць Першапакліканым. Пасля таго, як на вучняў Збаўцы ў дзень Пяцідзясятніцы сышоў Святы Дух, і апосталы, асвечаныя Боскім святлом, разышліся, прапаведуючы дабравесце, святы Андрэй адправіўся ў Парфію, Узбекістан, Афганістан, Пакістан, Іран, Індыю, Македонію.



СЕМІНАР ЗБІРАЕ МОЛАДЗЬ

З 5 па 25 чэрвеня ў Мінскай духоўнай Акадэміі і Семінарыі (п. Жыровічы Слонімскага раёна) па благаславенні Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Гурыя, Кіраўніка справамі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага, праводзіцца набор удзельнікаў на навучальны семінар "Місія і міласэрнасць", які адбудзецца вось ужо ў трэці раз.

Мэтай семінара з'яўляецца згуртаванне праваслаўнай моладзі, стварэнне ўмоваў для іх знаёмства, стасункаў, а таксама набыццё імі неабходных ведаў і навыкаў па ажыццяўленні місіянерскага і сацыяльнага служэння. Упершыню семінар такога тыпу быў праведзены ў 2011 годзе. З першай сустрэчы на яго сталі з'язджацца прадстаўнікі маладога пакалення не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны.

Адметна, што семінар аб'ядноўвае не толькі моладзь. Дух хрысціянскага братэрства і агульная ідэя актыўнага праваслаўнага місіянерства згуртоўвае людзей розных узростаў і прафесій. Так, напрыклад, у мінулым, 2012 годзе, у мерапрыемстве прыняў удзел чалавек, якому было на той момант 72 гады, а сярод удзельнікаў семінара былі і прадпрымальнікі, і музыкі, і журналісты.



БУДЗЕМ АБЕРАГАЦЬ ДЗЯЦІНСТВА!

1 чэрвеня разам з усім светам Беларусь адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Кожны дарослы, думаю, са мной пагодзіцца, што дзяцінства -- гэта самая незабыўная, светлая, напоўненая яркімі фарбамі пара жыцця. Усё ў гэты час здаецца інакшым: лета бясконцым, свет, які бярэ нас у свае абдымкі, незвычайна ветлівым, добрым, а неба блакітным-блакітным. Тут ты з'яўляешся цэнтрам увагі для ўсіх -- бацькоў, бабуляў і дзядуляў, якія няспынна акружаюць цябе цяплом, пяшчотай, клопатам. Нашы свавольствы, такія нявінныя і смешныя, спісваюцца на малы ўзрост. Крыўды і расчараванні ад някупленай бацькамі чарговай цацкі, якая спадабалася нам, ужо хутка праходзяць, не пакідаючы следу.

Дзяцінства -- дзіўная пара, паўтарыць якую ніхто і нішто не ў сілах. Шкада толькі, што мы разумеем гэта, назаўсёды адпусціўшы яго. Аднойчы хтосьці сказаў: "Людзям надакучвае дзяцінства. Яны хочуць пасталець. А потым мараць стаць дзецьмі зноў. Яны так многа думаюць аб будучыні, што забываюць цяперашняе настолькі, што не жывуць ні ў сённяшнім, ні ў будучыні". І сапраўды. Часам здаецца, што сённяшнія дзеці, якія з малога ўзросту валодаюць айпадамі і ведаюць адкуль бяруцца немаўляты (зразумела, не з капусты) прапусцілі нешта, што было для нас чароўным, таямнічым, незвычайным.



АДМЕТНЫЯ ПАДЗЕІ ДУХОЎНАГА І СВЕЦКАГА ЖЫЦЦЯ

Трыумф Перамогі.

Май быў багаты на святы. Тры з іх – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, Дзень Перамогі і Радаўніца – прышліся на першую палову апошняга месяца вясны. Але іх аб'ядноўвае не толькі гэта. Галоўная тэма названых святаў – перамога святла над цемрай, жыцця над смерцю, дабра над злом. Светлае Хрыстова Уваскрэсенне і Радаўніца – гэта абвяшчэнне ўрачыстай падзеі жывым і тым, хто адышоў у іншы свет, што смерць страціла сваю моц, пекла падавілася, прыняўшы Хрыста, жыццё перамагло. Дзень Перамогі – гэта адданне пашаны нашым ветэранам, памяць пра тых, хто даў нам мірнае неба над галавой, знішчыў "карычневую чуму" 20-га стагоддзя. Для кожнага чалавека нашай краіны гэтыя дні павінны стаць не толькі агульнадзяржаўнымі выхаднымі днямі. Гэтыя вялікія святы павінны нагадваць беларусам аб тым, што кожны чалавек нясе адказнасць за захаванне багатай спадчыны, здабытай крывёй і потам нашых папярэднікаў, прымнажэнне гэтага скарбу і перадачу яго нашым дзецям, унукам, нашчадкам.



ЖЫРОВІЧЫ ЗАПРАШАЮЦЬ НА “ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ”

Не ведаеце, чым заняць сябе на выхадныя? Любіце актыўны адпачынак, але не ведаеце куды пайсці? Толькі для вас, у суботу 25 мая, у невялікім пасёлку Жыровічы Слонімскага раёна будзе арганізавана яркае відовішча, напоўненае незабыўнымі момантамі і прыемнымі падарункамі.

Мерапрыемства пад агульнай назвай “Дзень здароўя” праводзіцца па благаславенні кіруючага архіерэя архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага, кіраўніка справамі Беларускага Экзархата Гурыя, пры ўдзеле каманд са Смаргоні (благачынны пратаіерэй Анатоль Разановіч), Ліды (благачынны пратаіерэй Расціслаў Салаўёў), навучэнцаў Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, а таксама студэнтаў Жыровіцкага аграрнага каледжа.



ПАКЛАНІЦЕСЯ ДЗЯСНІЦЫ СВЯТОГА СПІРЫДОНА

9 мая ў нашу краіну з Корфу, самага вялікага і самага паўночнага з Іанічных астравоў, што належаць Грэцыі, у Мінскі аэрапорт па благаславенні Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, будзе дастаўлены сярэбраны каўчэжац з дзясніцай (правай рукой) вялікага святога, свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.

Праз некалькі дзён падарожжа па населеных пунктах Беларусі, практычна перад самы адбыццём на сваю гістарычную радзіму, мошчы будуць дастаўлены ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр Слонімскага раёна. Адбудзецца гэта 14 мая ў 14 гадзін. Мошчы будуць знаходзіцца ў Жыровіцкім манастыры да 14 гадзін 15 мая.

Святы Спірыдон Трыміфунцкі жыў на мяжы 3-4 стагоддзяў і ўвайшоў у гісторыю хрысціянскай царквы (яго памяць аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і католікі) як сапраўдны свяціцель веры і вучэння Госпада нашага Ісуса Хрыста. У 325 годзе разам са свяціцелем Мікалаем Мірлікійскім Цудатворцам ён прысутнічаў на першым Усяленскім Саборы, у час якога выклаў ісціну хрысціянскага вучэння.



БЫВАЙ, ВЯСНОВЫ МЕСЯЦ КРАСАВІК!

Красавік… Сама назва месяца як быццам указвае, што прайшоў час бязлітасных траскучых марозаў і паўночных вятроў. Надыходзіць новы этап жыццёвага цыкла. Усё ў гэты перыяд года актыўна набірае моц, пачынае квітнець. Дарэчы, ад працэсу цвіцення, якое паўсюль назіраецца ў гэты час у прыродзе, утвораны назвы другога месяца вясны ва ўкраінскай (“квитень”), польскай, старабеларускай (“kwiecien”), а таксама ў сучаснай беларускай (“красавік”) мовах.

Вывучаючы гісторыю паходжання назвы чацвёртага месяца года, можна заўважыць, што яго корань (“краса”) прысутнічае ў многіх славянскіх мовах. Яго значэнне – “красота, цвет жизни, великолепие”, а таксама больш вузкае – “украшение” (у царкоўнаславянскай мове). Славенскі прыметнік “krasovit”, які яшчэ больш нагадвае беларускі назоўнік “красавік”, азначае “пышны, раскошны”.