Зінчанка І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У ЖЫРОВІЦКІМ МАНАСТЫРЫ ПАБОЛЬШАЛА БРАЦІІ

Пасля вячэрняга богаслужэння ў Нікольскім храме Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра 29 лістапада архіепіскапам Гурыем, правячым архіерэем Навагрудскай епархіі, Кіраўніком справамі Беларускага Экзархата быў здзейснены манашаскі пострыг.

Таінства пострыгу Уладыка здзейсніў над выпускніком Мінскай духоўнай акадэміі Дзмітрыем Вежнаўцом. У прысутнасці браціі манастыра, студэнтаў, святароў манастыра і адміністрацыі духоўных школ выпускнік акадэміі, які прымаў пострыг, даў абеты няхцівасці і захавання роўнаангельскага ладу жыцця. Новае імя, якое атрымаў Дзмітрый Вежнавец, -- манах Закхей.



НАШЫ ЎЧЫНКІ АБАРОЧВАЮЦЦА БУМЕРАНГАМ

Кожны з нас памятае словы дзіцячай песенькі: "От улыбки хмурый день светлей, от улыбки в небе радуга проснётся, поделись улыбкою своей, и она к тебе не раз ещё вернётся..."

І сапраўды, што можа быць прыемней за дабразычлівую усмешку, добрае, пяшчотнае слова? Нават калі чалавек раз’юшаны, раззлаваны і ледзь стрымліваецца, каб не выплеснуць на цябе ўсё, што «кіпіць» унутры, а ты яго адорваеш сціплай усмешкай, то раптам заўважаеш, як чалавек адразу мяняецца, адтайвае і пачынае адказваць на твой добры настрой тым жа.

А бывае зусім наадварот. Не так даўно мне надарылася пабываць у чарговы раз у сваіх бацькоў. Бываю ў роднай хаце не часта, таму кожны мой прыезд для маіх маці і бацькі – сапраўднае свята. Але, на жаль, рух аўтобусаў крыху псуе мне настрой. Нярэдка прыходзіцца карэкціраваць свой выезд. Калі выедзеш крыху пазней, пасля дзевяці гадзін ранку, лічы, што толькі позна вечарам даедзеш да суседняй вёскі, а там яшчэ пяць кіламетраў трэба ісці пешшу.



ЖЫРОВІЧЫ НАВЕДАЎ АРХІМАНДРЫТ ІЛІЯ

Нядаўна ў Жыровічах знаходзіўся адзін са старэйшых насельнікаў і духоўнікаў Троіца-Сергіевай Лаўры горада Масквы архімандрыт Ілія (Рэйзмір). Старац сустрэўся з насельнікамі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, Слонімскага Свята-Благавешчанскага манастыра, сёстрамі сястрынстваў, студэнтамі і выкладчыкамі Мінскіх духоўных школ, выхаванцамі рэгенцкага аддзялення семінарыі і Слонімскага Духоўнага вучылішча. У час гутаркі архімандрыт Ілія падзяліўся ўспамінамі, вопытам, закрануў тэму духоўна-маральнага выхавання сённяшняй моладзі. Завяршыў сваё знаходжанне ў Беларусі маскоўскі госць гутаркай з духавенствам Навагрудскай епархіі.

Пакідаючы Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, архмандрыт Ілія падзякаваў за цёплы прыём, выказаў спадзяванні, што прыедзе сюды зноў.



МІЛАНСКАМУ ЭДЫКТУ -- 1700 ГАДОЎ

2013 год багаты на памятныя і юбілейныя даты. Зусім нядаўна завяршыліся ўрачыстасці з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі і 1150-годдзя стварэння братамі Кірылам і Мяфодзіем азбукі, з якой быў пакладзены пачатак славянскай пісьменнасці. Шмат цікавых мерапрыемстваў было прымеркавана да гэтых свят. Усе яны стануць адметнымі падзеямі года. Тым не менш, у календары памятных дат прысутнічаюць яшчэ некалькі падзей, якія увагай грамадскасці, на шчасце, не абдзеленыя. Да іх адносіцца 1700-годдзе прыняцця Міланскага эдыкта святым роўнаапостальным Канстанцінам, першым імператарам Рымскай імперыі, які ажыццявіў неймавернае пасля шматвяковай гісторыі ганення дзеянне – хрысціянская вера набыла статус дзяржаўнай рэлігіі Візантыйскай імперыі.



ІААН -- ХРЫСЦІЦЕЛЬ ГАСПОДНІ

Імя пачэснага і слаўнага Прарока Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана, найвялікшага са святых, суровага аскета, прапаведніка пакаяння, бязбоязнага выкрывальніка граху, вылучана ў царкоўным календары адмысловы чынам. Нікога са святых Царква так не называе, як яго. Шэсць разоў у годзе здзяйсняецца ўслаўленне памяці святога Прарока. Здаецца, зусім нядаўна святкавалі нараджэнне Хрысціцеля Гасподня, у народзе вядомае як Купалле, а ўжо 11 верасня ўшанавалі Усячэнне галавы святога Прадцечы.

Бацькі святога Іаана, як апавядае Евангелле, належалі да старажытнага святарскага роду, які бярэ пачатак ад Аарона – першага старазапаветнага святара іудзейскага народа (Лк. 1, 5). Састарэлыя бацькі Прарока вылучаліся праведным жыццём, аднак, нягледзячы на гэта, былі вельмі няшчасныя – яны былі бяздзетныя. Справа ў тым, што ў тыя часы сярод яўрэяў існавала меркаванне, што калі ў сямейнай пары няма дзіцяці, то на іх ляжыць божы праклён за таемны грэх аднаго ці абодвух бацькоў.



МАЛІТВА -- ШАЎКОВАЯ НІТКА, ЯКАЯ ЗЛУЧАЕ НАС З БОГАМ

Калі спытацца ў чалавека, якое месца ў яго жыцці займае малітва, думаю, у многіх пытанне выкліча здзіўленне, разгубленасць і няёмкасць. Між тым, у непасрэдны абавязак кожнага веруючага чалавека ўваходзіць штодзённае здзяйсненне так званага "келейнага" правіла – штодзённага правіла, якое складаецца з чытання малітваслоўяў і Свяшчэннага Пісання. Яго веруючы чалавек здзяйсняе ў хатніх умовах. Аб тым, для чаго неабходна маліцца, што дае малітва чалавеку, якое ўздзеянне аказвае на маральны бок жыцця хрысціяніна – сённяшняя публікацыя.

Усё жыццё хрысціяніна напоўнена малітвай. З яе веруючы чалавек пачынае дзень, працягвае перад тым, як спажываць ежу. Перад выхадам са сваёй кватэры ці дома, пачаткам любой справы на працягу дня і, нарэшце, перад тым як адыходзіць да сну хрысціянінам зноў чытаюцца адмысловыя
малітваслоўі. Па вучэнні Праваслаўнай Царквы, малітва – гэта зварот розуму і сэрца да Бога, сродак стасункаў са сваім Творцам.



ЗАЦВЕРДЖАНА ЯШЧЭ АДНО СВЯТА

Пачынаючы з гэтага года, упершыню ў гісторыі Праваслаўнай царквы 15 верасня будзе адзначацца дадатковы дзень шанавання памяці святых набожных князя Пятра і княгіні Фяўронні, мурамскіх цудатворцаў.

Такое рашэнне прыняў Свяшчэнны Сінод яшчэ ў канцы мінулага года. Яно агучана прадстаяцелем Навагрудскай епархіі, Кіраўніком справамі Беларускага Экзархата, архіепіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем на нядаўна прайшоўшым епархіяльным сходзе духавенства ў Жыровічах.



ЧАКАЮ, ЯК МАННЫ НЯБЕСНАЙ

Часам можна пачуць такі выраз – чакаю, як манны нябеснай. Ён мае біблейскае паходжанне, яго выкарыстоўваюць тады, калі хочуць паказаць нецярплівае чаканне чалавекам чагосьці важнага, адметнага.

У кнізе “Зыход” гаворыцца пра цудадзейнае вызваленне яўрэйскага народа з егіпецкага рабства і саракагадовую вандроўку па пустыні Сін. Няхватка ежы, стомленасць ад доўгага хаджэння, малавер’е ізраільскага народа ў Адзінага Сапраўднага Бога сталі прычынай таго, што прававерныя яўрэі пачалі наракаць на Усявышняга. Гасподзь паабяцаў Маісею: “Вечарам будзеце есці мяса, а раніцой будзеце насычаны хлебам” (Зых. 16, 12). І сапраўды раніцай з вышыні стаў сыходзіць нябесны хлеб. Па смаку ён нагадваў праснак з мёдам.



БЛАГАСЛАВЕННЕ НА ДОБРЫЯ ВЕДЫ

1 верасня пасля доўгіх летніх канікулаў школа зноў сабрала за партамі дзяцей, а калідоры напоўніліся звонкім, вясёлым смехам. Для першакласнікаў упершыню прагучаў школьны званок і адкрылася неабсяжнае святло ведаў. Хвалюючым і напоўненым яркімі ўражаннямі стаў дзень і для старшакласнікаў, вучняў выпускных класаў школ, і бацькоў, якія прыйшлі сюды разам са сваімі дзецьмі.

З верасня навучальны працэс пачынаецца не толькі ў агульнаадукацыйных установах, але таксама ў гімназіях, ліцэях, прафесійна-тэхнічных каледжах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Адчыняюць свае дзверы і прыходскія нядзельныя школы, у якіх кожны жадаючы зможа атрымаць неабходныя хрысціяніну па Біблейскай гісторыі, Катэхізісе, Літургіцы веды.



ПАЛОМНІКІ НАВЕДАЛІ ЛАЎРЫШАВА

Лаўрышаўскі Свята-Елісееўскі мужчынскі манастыр – жамчужына навагрудскай зямлі. Размешчаная сярод шматвяковых соснаў, амываемая ціхай плынню Нёмана, мясціна з’яўляецца прытулкам для некалькіх манахаў, якія і днём, і ноччу моляцца за цэлы свет, за людскі дабрабыт. Спакой і мілата напаўняюць наваколле. Выключэннем могуць быць толькі тыя дні ў годзе, калі сотні людзей з розных куткоў Навагрудскай епархіі прыходзяць Хрэсным ходам, каб ушанаваць памяць прападобнага Елісея Лаўрышаўскага – сына літоўскага князя Трайната, заснавальніка і першага настаяцеля манастыра.

Хрэсны ход праходзіў з благаславення архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага, Кіраўніка справамі Беларускага Экзархата Гурыя.

Пачаўся са Свята-Мікольскага кафедральнага сабора горада Навагрудка пасля Боскай Літургіі ў галоўным храме епархіі і прывітальнага слова ад правячага архірэя. Удзельнікі пешшу, з перапынкі для малебнаў ля паклонных крыжоў і на адпачынак, адправіліся ў паломніцтва да святой мясціны.
Пераадольваючы шлях у трыццаць з лішкам кіламетраў, пілігрымы розных пакаленняў, а таксама больш за трыццаць святароў епархіі, якія ўзначальвалі мерапрыемства, неаднаразова сустракалі на сваім шляху жыхароў вёсак якія віталі паломнікаў хлебам-соллю. Некаторыя з людзей, сустракаючыся з працэсіяй, станавіліся на калені, стараючыся "прайсці пад крыжом". Некаторыя лічаць, што такім дзеяннем не толькі спасылаюцца ўсе даброты, але і прабачаюцца многія грахі. Але гэта далёка не так. (меркаваць так – значыць знаходзіцца ў поцемках язычніцтва). "Праход пад крыжам", па меркаванні Праваслаўнай царквы, гэта пашана святыні, выяўленне нашай набожнасці.