Зінчанка І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ШТО Я МАГУ ЗРАБЩЬ, КАБ БЕЛАРУСКАЯ МОВА ГУЧАЛА?

Ці задумываліся вы, якая багатая і мілагучная родная наша беларуская мова? Яе срабрысты, гаючы струмень праганяе смагу, льецца вясёлай песняй жаўрука ў цёплай вясновай прасторы, абуджае да жыцця і творчасці. Як І кожная мова, беларуская таксама прайшла праз выпрабаванні часу. Але народ любіў і шанаваў тое, што перадалі яму продкі, узбагачаў і перадаваў яе сваім нашчадкам.

Напэўна, кожнаму з нас вядомыя такія словы, як “асілак", "волат”, якія абазначаюць чалавека, што вылучаецца незвычайнай сілай, мужнасцю і розумам. Прыгожае зубраня Волат стала сімвалам Міжнароднага чэмпіянату па хакеі, які праходзіў у Мінску. А як вам словы “абшар" - неабсяжная прастора, участак вялікіх памераў; "лупежнік" -сквапны чалавек (яно ўтворана ад дзеяслова “лупіць”, адно са значэнняў якога “абдзіраць, забіраць апошняе"); “шаршатка" - тоўстая доўгая іголка, якой сшывалі аброць? Першыя вясновыя замаразкі пасля доўгай зімы назывался абзімкам. Цікавае слова "абцас” - цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой. Па ўсёй верагоднасці, яно паходзіць ад назоўніка “абцінак" - адсечаная частка чаго-небудзь.



ХРЭСНЫ ХОД У ЖЫРОВІЧЫ

Праваслаўныя вернікі ўшанавалі святога прападобнага Серафіма Жыровіцкага, духоўнага асветніка і змагара за маральны лад жыцця, памяць якога здзяйсняецца 6 верасня.

Са Свята-Благавешчанскага манастыра мікрараёна Лабазоўка горада Слоніма напярэдадні свята свяшчэнства і набожныя паломнікі Навагрудскай епархіі адправіліся ў хрэсны ход у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.

Адна з мэтаў пешага падарожжа да святога манастыра — гэта пропаведзь словаў Божых, а таксама ўспомніць труды апосталаў і святых, якія пераходзілі ад адной мясцовасці да другой, несучы Добрую вестку, здзейсніць духоўны подзвіг для даравання грахоў самога чалавека. Па хрысціянскай традыцыі хрэсны ход благаслаўляе правячы архіерэй епархіі.



РАЗАМ – СУПРАЦЬ ЗГУБНАЙ ЦЯГІ

У Жыровічах у Доме культуры аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла сустрэча залежных і сузалежных ад алкаголю і наркотыкаў. Яна сабрала каля двухсот прадстаўнікоў рэспублікі, а таксама суседняй Расіі.

Многія, хто прыехаў на дванаццатую сустрэчу залежных і сузалежных, аб’яднала стомленасць ад згубнай цягі, жаданне хутчэй ад яе пазбавіцца, адсутнасць надзеі на вылечванне толькі сваімі сіламі. Шлях да перамогі над сабой у тых, хто пакутуе ад алкагалізму і наркаманіі, пачаўся з літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра, прычашчэння, а пазней -- акунання ў святой крыніцы. Потым арганізатары запрасілі ўдзельнікаў семінара на сустрэчу са спецыялістамі, якія знаёмы з алкагалізмам і наркаманіяй не па чутках.



СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ

СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ

Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных” горада Слоніма протаіерэй Уладзімір Камароў са сваімі памочнікамі нядаўна пабываў у гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і перадаў гуманітарную дапамогу дому-інтэрнату для псіханеўралагічных хворых. Таксама святар наведаў хворых і павіншаваў іх са святам Прэабражэння Гасподня.

МІНСКІЯ ДУХОЎНЫЯ ШКОЛЫ ПАПОЎНІЛІСЯ СТУДЭНТАМІ

На пачатку жніўня ў Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі прайшлі ўступныя экзамены. Па выніках экзаменаў атрымаюць і працягнуць адукацыю ў духоўных школах 116 чалавек.



МОЖНА АТРЫМАЦЬ ВЕДЫ ПА БАГАСЛОЎІ

Летам у Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі будзе працаваць летні багаслоўскі інстытут. Ён прыме кожнага, хто захоча пашырыць свае веды па багаслоўі, Старым і Новым Запаветах, місіялогіі, расколазнаўстве, гісторыі царквы, іншых прадметах, якія вывучаюць студэнты Мінскай духоўнай семінарыі. Праводзіць заняткі будуць выкладчыкі Мінскіх духоўных школаў. Акрамя заняткаў у інстытуце, удзельнікі змогуць і адпачыць належным чынам.

Будуць ладзіцца пасяджэнні “круглых сталоў”, прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем. Напрыканцы заняткаў слухачы курсаў атрымаюць спецыяльны сертыфікат, які пацвярджае іх вучобу ў летнім багаслоўскім інстытуце.



ДЗЕЦІ ПАБЫЛІ Ў ВАНДРОЎЦЫ

На пачатку летніх канікулаў выхаванцы Нядзельнай школы пры храме Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына разам са святаром Георгіем Ярмолічам ажыццявілі паломніцкую паездку па святых месцах Брэстчыны.

У горадзе Бярозе дзеці пабылі ў Свята-Міхайлаўскім храме-помніку, які пабудавалі ў гонар воінаў, загінуўшых у Афганістане. Юныя паломнікі пачулі аповед пра свяшчэннамучаніка Сергія Фларынскага, які служыў у горадзе, мелі магчымасць прыкласціся да іконы святара з частачкай яго нятленных мошчаў.
Насычанай была праграма знаходжання школьнікаў у горадзе Кобрыне. У Свята-Аляксандра-Неўскім саборы дзеці разам з выкладчыкамі, якія іх суправаджалі, памаліліся, падалі запіскі, даведаліся пра гі сторыю храма.



СВЯТАР КЛАПОЦІЦЦА ПРА АСУДЖАНЫХ

Святар Алексій Сцепановіч, настаяцель храма святых набожных князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі, стараецца разнастаіць, зрабіць больш напоўненым штодзённае жыццё жыхароў папраўчай калоніі-пасялення №26, што непадалёку ад пасёлка Гезгалы.

Так, у красавіку ў месца адбывання пакарання тых, хто дапусціў парушэнне законаў, ён прывёз іконы прападобнага Алексія, чалавека Божага, і прападобнай Марыі Егіпецкай з частачкай святых мошчаў, якім маглі пакланіцца ўсе жадаючыя. Затым у Вялікдзень ён павіншаваў жыхароў калоніі са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем, надзяліў кожнага велікодным яйкам.



УЛАДЗІМІР КАМАРОЎ: “КАЛІ НА ПАДЛЕТКАЎ НЕ ЗВЯРТАЦЬ УВАГІ – МАРАЛЬНАСЦЬ БУДЗЕ НА НУЛІ”

У вёсцы Ніз Слонімскага раёна з 9 чэрвеня пачне працаваць духоўна-асветніцкі цэнтр для дзяцей. Якім чынам будзе наладжаны адпачынак дзяцей, чым адрозніваецца цэнтр ад звычайных летнікаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае настаяцель храма “Спаручніца грэшных” горада Слоніма, дырэктар духоўна-асветніцкага дзіцяча-юнацкага цэнтра, протаіерэй Уладзімір Камароў.

-- Духоўна-асветніцкі цэнтр мае назву “У гасцях у бацюшкі”. Гэта назва хатняга летніка, які на працягу сямі гадоў папярэднічаў стварэнню цэнтра. У нас дома, у міні-праваслаўным летніку, адпачывалі 22 дзіцяці нядзельнай школы. За летні перыяд ладзілі 2-3 змены. І гэта, калі не лічыць часу, што ўсёй групай знаходзіліся на моры. Тады і з’явілася назва.



МОЖНА АТРЫМАЦЬ ЗАВОЧНУЮ АДУКАЦЫЮ

Цяпер атрымаць магістарскую адукацыю ў Мінскай духоўнай акадэміі можна будзе і завочна. Праўда, пакуль толькі святарам. Такая магчымасць з’явілася, дзякуючы спецыяльнаму палажэнню аб магістарскай падрыхтоўцы ў Мінскай духоўнай акадэміі.

На працягу трох гадоў студэнты завочнага аддзялення будуць атрымліваць веды на кафедрах царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін, якія будуць уключаць у сябе прадметы, звязаныя з гісторыяй Візантыі і гісторыяй багаслоўя. Ужо цяпер, задоўга да пачатку вучэбнага года, кіраўніцтва навучальнай установы даручыла выкладчыкам падрыхтаваць для студэнтаў-завочнікаў дапаможнікі ў электронным варыянце, а прарэктарам па вучэбнай рабоце і навукова-багаслоўскай рабоце – скласці план магістарскай падрыхтоўкі завочнай формы навучання.



ВЕЛІКОДНАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ ПРАГУЧАЛА НА 18 МОВАХ

У велікодную ноч у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра Евангелле на Літургіі чыталі на 18 мовах.

Правячы архіерэй Навагрудскай епархіі архіепіскап Гурый агучыў Евангелле на грэчаскай мове. Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінары і акадэміі архімандрыт Нікадзім і архімандрыт Павел прачыталі яго на лацінскай і яўрэйскай мове. Протадыякан Андрэй Скробат, рэгент мужчынскага хору і выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі, агучыў Дабравесце на шасці мовах: царкоўнаславянскай, балгарскай, чэшскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай.

У велікодную ноч ад выкладчыкаў і студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі-семінарыі Евангелле таксама прагучала таксама на рускай, украінскай, англійскай, італьяняскай, літоўскай, сербскай, французскай мовах. Духавенства манастыра -- благачынны Жыровіцкага манастыра іераманах Парфірый і духоўнік манастыра ігумен Авель прачыталі Евангелле на польскай і беларускай мовах.