Жых Г.



Людская ініцыятыва

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта з'яўляецца арганізацыя работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета. Радуе, што і жыхары мясцовых вёсак разумеюць значнасць гэтай справы.

Так, з ініцыятывы жыхароў вёскі Уланаўшчына тут быў праведзены суботнік. Работнікі зялёнага будаўніцтва сельвыканкама, вяскоўцы і дачнікі навялі парадак на тэрыторыі каля мясцовага возера, якое знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Тут было высечана дзікае кустоўе і спілаваны аварыйныя дрэвы. За актыўны ўдзел у суботніку варта падзякаваць С А. Пруцік і А. Ф. Пруцік, А. I. Баброўскай, Т. У. Аблажэй, С. А. Баброўскай, Ч. В. Болтач, А. М. Мыслівец, I. Б. Шлык, I. М. Мазуру, Г. М. Ціхановіч, Я. В. Літвінскаму, П. I. Ціхановічу.



Адпачынак для душы

Адміністрацыя СВК "Граніт-Афа" шмат увагі надае культурна-спартыўнай рабоце. Нядаўна ў яе рамках адбыліся два мерапрыемствы. У першым удзельнічалі пяць мужчынскіх каманд — будаўнікоў, механізатараў яддзялення "Круцілавічы", спецыялістаў СВК, свінаводчага комплексу, механізатараў яддзялення "Таркачы".

Яны спаборнічалі між сабой у 10 конкурсах — спартыўных, інтэлектуальных, музычных. Майстэрства і навыкі каманд ацэньвала журы — старшыня СВК С. Мазур, старшыня Данілавіцкага сельсавета I. Тарасевіч, намеснік старшыні СВК па ідэалогіі Л. Мядзведзь.

Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымалі механізатары аддзялення "Таркачы". На другім месцы — механізатары аддзялення "Круцілавічы", на трэцім — каманда свінаводчага комплексу. Гэтая каманда заваявала і прыз сімпатыі гледачоў.



Валейбольны турнір у СВК "Граніт-Агра"

Перамогамі мужчынскай каманды будаўнікоў і жаночай каманды адміністрацыі завяршыўся валейбольны турнір СВК "Граніт-Агра".

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 13 каманд вытворчых, кіраўнічых падраздзяленняў сельгаспрадпрыемства і ўстановаў, якія месцяцца на тэрыторыі СВК.

У турніры мужчынскіх каманд за перамогу змагаліся валейбольныя калектывы механізатараў круцілавіцкага і таркачоўскага аддзяленняў, вадзіцеляў, будаўнікоў, заатэхнічнай, інжынернай і агранамічнай службаў, свінагадоўчага комплексу.

Перамаглі будаўнікі. Другое месца занялі вадзіцелі, трэцяе — механізатары круцілавіцкага аддзялення.