Жэгалік А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ БУДЗЕ ПАБУДАВАНЫ ДЗІЦЯЧЫ ДОМ СЯМЕЙНАГА ТЫПУ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе жыхароў раёна, што сёлета ў райцэнтры будзе пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю дзіцячы дом сямейнага тыпу. Вядзецца падбор кандыдатаў на ролю бацькоў-выхавальнікаў.

ШТО НЕАБХОДНА ВЕДАЦЬ БАЦЬКАМ-ВЫХАВАЛЬНІКАМ

Дзіцячы дом сямейнага тыпу -- гэта сям'я, якая прыняла на выхаванне ад пяці да дзесяці дзяцей-сірот і (або) дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (але не больш за 10, уключаючы сваіх уласных). У межах сям'і муж і жонка выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей на падставе дагавора аб умовах выхавання і забеспячэння дзяцей і працоўнага дагавора.



НАПОЎНІЦЕ СВОЙ ДОМ ЦЕПЛЫНЁЙ ДЗІЦЯЧЫХ СЭРЦАЎ

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Дзятлава" гатова стаць памочнікам у вырашэнні пытанняў, звязаных з усынаўленнем, стварэннем прыёмнай сям'і.

Запрашаем звяртацца да нас нераўнадушных людзей, якіх хвалююць праблемы сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, для атрымання інфармацыі аб парадку стварэння прыёмных сем'яў, усынаўлення.



ПРАФЕСІЯ "ПРЫЁМНЫЯ БАЦЬКІ"

На пачатку 2000 года ў жыццё некаторых сем'яў увайшло паняцце "прыёмнае бацькоўства". Гэты прынцыпова новы сацыяльна-сямейны інстытут і сёння выклікае шмат дыскусій як у спецыялістаў органаў аховы дзяцінства, якія ўдзельнічаюць у стварэнні прыёмных сем'яў, і саміх прыёмных бацькоў, так і ў шырокай грамадскасці. Што гэта -- "дзеці ў арэнду", дабрачыннасць і місіянерства за дзяржаўны кошт або магчымасць для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, жыць у сям'і? Паспрабуем разабрацца ў тонкасцях прыёмнага бацькоўства. Задача няпростая, бо злучыць мацярынства, бацькоўства з працоўнай дамовай і працоўнымі адносінамі па схеме "работнік" -- "наймальнік" дастаткова складана. Тым не менш, паспрабуем.

Прыёмная сям'я ствараецца рашэннем мясцовай выканаўчай і распарадчай улады, у аснове якой ляжыць заключэнне паміж "наймальнікам" і "работнікам" дзвюх дамоваў: тэрміновай працоўнай дамовы і дамовы аб перадачы дзіцяці на выхаванне. У выніку заключэння працоўнай дамовы прыёмная маці атрымлівае работу шляхам арганізацыі працоўнага месца на даму і заработную плату за свае паслугі па выхаванні прыёмнага дзіцяці. Як вынік заключэння дамовы аб перадачы дзіцяці на выхаванне ў прыёмную сям'ю, паміж прыёмнай маці і дзіцём узнікаюць праваадносіны па мадэлі "апякун" -- "падапечны". Значыць, прыёная маці -- гэта апякун дзіцяці-сіраты, які атрымлівае зарплату за выхаванне дзіцяці дома.