Жалязоўская В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗАПАЎНЕННЕ ДЭКЛАРАЦЫЙ ДЗЯРЖАЎНЫМІ СЛУЖАЧЫМІ

Згодна з ч.12 арт.10 закона №174-3 дэкларацыі пра даходы і маёмасць за 2013 год павінны быць пададзены дзяржаўнымі служачымі і членамі іх сем’яў да 1 сакавіка 2014 года, гэта значыць – не пазней за 28 лютага 2014 года.

У дэкларацыі ўказваюцца звесткі пра даходы фізічных асобаў, атрыманыя на працягу 2013 года, з крыніц у Рэспубліцы Беларусь, а таксама з крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь. Даходы вызначаны як любыя грашовыя сродкі, у тым ліку займы, а таксама іншая маёмасць, атрыманая фізічнымі асобамі ад грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян, асобаў без грамадзянства, арганізацый. У дэкларацыі пра даходы і маёмасць адлюстроўваюцца звесткі пра даходы фізічнай асобы, атрыманыя ў дэкларуемым перыядзе, як у грашовай, так і ў натуральнай форме. Даходы, належачыя абавязковаму дэклараванню, адлюстроўваюцца ў дэкларацыі незалежна ад таго, з’яўляюцца яны аб’ектам падаткаабкладання або вызваляюцца ад падаткаабкладання згодна з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.



Калі адкрываць разліковы рахунак

Індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны адкрываць у банках бягучыя (разліковыя) рахункі ў наступных выпалках.

Калі штомесячны памер выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслугаў), акрамя выручкі, атрыманай ад ажыццяўлення відаў дзейнасці, па якіх гэтыя прадпрымальнікі плацяць адзіны падатак у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, перавышае суму, эквівалентную 1000 базавых велічыняў, на першае чысло месяца, з якім адбывалася рэалізацыя тавараў (работ, паслугаў). Таксама яны абавязаны гэта рабіць, калі прыём наяўных грашовых сродкаў ажыццяўляецца імі з выкарыстоўваннем касавых рахунковых апаратаў або спецыяльных камп'ютарных сістэм.



Займайцеся рэпетытарствам легальна

Для настаўнікаў аказанне паслугаў рэпетытарства з'яўляецца дадатковай крыніцай даходаў: зразумела, што за навучанне бярэцца пэўная плата. Але хтосьці, магчыма, па няведанні, а хтосьці наўмысна ігнаруе заканадаўства і трапляе ў кагорту правапарушальнікаў. Справа ў тым, што пры аказанні фізічнымі асобамі паслугаў рэпетытарства (незалежна ад памеру атрымліваемага даходу) прадугледжана уплата імі адзінага падатку. Пры гэтым рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка не патрабуецца.

Цяпер створана максімальна простая і даступная сістэма падаткаабкладання рэпетытарскай дзейнасці. Для гэтага неабходна толькі да пачатку аказання рэпетытарскіх паслугаў звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства з заявай пра ажыццяўленне такой дзейнасці. Затым неабходна стаць на ўлік у падатковым органе і заплаціць адзіны падатак за тыя месяцы, у якія займаецеся рэпетытарствам.



Новая квітанцыя для прыёму грошай

Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь зацвердзіла форму квітанцыі аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў (выкананні работ, аказанні паслугаў) без прымянення касавых рахунковых апаратаў і спецыяльных камп'ютарных сістэм, плацёжных тэрміналаў.

Гэтая квітанцыя ўключана ў Пералік бланкаў дакументаў і дакументаў з вызначанай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі, інфармацыя пра якія належыць уключэнню ў электронны банк названых бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі. Ён зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 6 ліпеня 2011 года №912.

Цяпер пры афармленні прыёму наяўных грашовых сродкаў суб'екты гаспадарання могуць выкарыстоўваць квітанцыі формы КВ-1, талон формы 20-ФС, зацверджаныя загадам №311 Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1999 года, а таксама прыходны касавы ордар формы КО-1.



Пра неабходнасць уплаты адзінага падатку

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (частка 1.1, артыкул 12.7) устаноўлена, што занятак фізічнымі асобамі прадпрымальніцкай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, калі ў гэтым няма складу злачынства, цягне за сабой штраф у памеры да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прыналежнасцяў і сродкаў, з дапамогай якіх учынена адміністрацыйнае правапарушэнне, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, а таксама даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, ці без канфіскацыі.