Зенаў А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НАСЕЛЬНІЦТВУ - АБ РАБОЦЕ МІЛІЦЫІ

Аб праведзенай рабоце па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў насельніцтву, якое жыве на адміністрацыйных участках, раскажуць участковый інспектары міліцыі.

Такія сходы ўжо адбыліся 9 лютага — у Данілавіцкім сельскім Савеце, 10 лютага — у Казлоўшчынскім і Войневіцкім сельскіх Саветах, 11 лютага — у Дварэцкім і Мяляхавіцкім сельскіх Саветах.

17 лютага ў 17 гадзін участковы інспектар міліцыі С I. Шпакоўскі выступіць перад жыхарамі Парэцкага сельскага Савета ў мясцовым Доме культуры.



У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - СЯМЕЙНА-БЫТАВЫЯ АДНОСІНЫ

3 пачатку 2014 года на Дзятлаўшчыне зарэгістраваны 9 (на 6 больш, чым летась) злачынстваў. учыненых у сферы сямейна-бытавых адносінаў. адно з іх — з катэгорыі цяжкіх, астатнія — прэвентыўнай накіраванасці.

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны 3 крымінальныя справы, пракуратурай раёна — 4, пракуратурай вобласці - 2. Па 6 справах прынята рашэнне аб спыненні, 1 - накіравана ў суд, 2 — знаходзяцца ў вытворчасці.

Найбольш злачынстваў па ўзбуджаных справах было ўчынена на тэрыторыі Войневіцкага сельсавета (3, адно з іх — цяжкае) і Казлоўшчынскага пассавета (3), па адным у Наваельнянскім пассавеце, Вензавецкім і Парэцкім сельсаветах.



АСЦЯРОЖНА: УГОН!

За 6 месяцаў гэтага года на тэрыторыі вобласці ўчынены 72 злачынствы, звязаныя з угонам транспартных сродкаў (на 32 больш за аналагічны перыяд мінулага года).

27 з азначаных злачынстваў адбыліся ў сельскіх населеных пунктах, 21 — у райцэнтрах, 18 — у абласным цэнтры, 4 — у гарадах раённага падпарадкавання, 2 — па-за тэрыторыяй населеных пунктаў.

26 угонаў учынены з двароў прыватных дамоў, 22 — з вуліц населеных пунктаў, 13 — 3 неахоўваемых стаянак, 7 — з тэрыторыі прадпрыемстваў, 4 — з аўтадарог.



СПАЧАТКУ РАСПУСКАЮЦЬ РУКІ, ПАСЛЯ ХАПАЮЦЦА ЗА ГАЛОВЫ

У народзе кажуць: "П'янаму -- мора па калена". Гэтая народная мудрасць не аднойчы была пацверджана жыццём. Пад уздзеяннем алкаголю нават самыя выхаваныя і інтэлігентныя людзі могуць ператварыцца ў хуліганаў і парушальнікаў грамадскага спакою, што ўжо казаць пра алкаголікаў і дэбашыраў "са стажам".

Як вядома, спыняць п'яныя выхадкі і асацыяльныя паводзіны даводзіцца ахоўнікам правапарадку. На жаль, здараецца так, што міліцэйская форма і пагоны не выклікаюць павагі ў раз'юшанага дэбашыра, а наадварот уздзейнічаюць на яго, як чырвоная ануча на быка. П'яны пачынае лічыць прычынай сваіх непрыемнасцяў не выпіты напярэдадні алкаголь, а канкрэтна тых міліцыянераў, якія яго затрымалі і высвятляюць акалічнасці здарэння.

Толькі ў 2013 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна зарэгістраваны тры выпадкі прымянення сілы супраць работнікаў міліцыі, якія знаходзіліся пры выкананні службовага абавязку. Варта зазначыць, што для парушальнікаў усе яны скончыліся ўзбуджэннем крымінальных справаў.



ЯК ЗНАЙСЦІ ЎПРАВУ НА ХАТНЯГА БУЯНА?

У народзе кажуць: "Милые бранятся -- только тешатся". На жаль, гэтая прымаўка не адпавядае рэчаіснасці. Як сведчыць практыка, пераважная большасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў учыняецца менавіта ў адносінах да блізкіх родных. Звычайна, гэта людзі, якія жывуць разам і вядуць сумесную гаспадарку, незалежна ад адзнакі ў пашпарце. Наогул, калі родныя або закаханыя кідаюцца адзін на аднаго з кулакамі, тут ужо не да ўсмешак і рамантыкі.

Згодна з артыкулам 12 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за цяжкія злачынствы законам прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 12 гадоў, за асабліва цяжкія -- на тэрмін звыш 12 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

За 2013 год з 4 забойстваў, зарэгістраваных на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, 2 былі ўчынены былымі сужыцелем (Вензавецкі сельскі савет) і сужыцелькай (Гезгалаўскі сельскі савет). Разглядаючы абставіны гэтых злачынстваў, варта зазначыць, што яны не адбыліся выпадкова, ім папярэднічалі сямейна-бытавыя канфлікты.



РАЗАМ ЗМАГАЕМСЯ З ПРАБЛЕМАЙ АЛКАГАЛІЗАЦЫІ НАСЕЛЬНІЦТВА

З года ў год праблемы п'янства, алкагалізму, учынення злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення застаюцца актуальнымі для Дзятлаўшчыны. У 2013 годзе на тэрыторыі раёна былі ўчынены 196 злачынстваў (у 2012 годзе -- 244), 55 з іх учынены грамадзянамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення (у 2012 годзе -- 73). Удзельная вага "п'яных" злачынстваў у ліку астатніх склала 36,4%. Ад атручэння алкаголем летась памерлі 3 жыхары раёна.

Міліцыя канфіскавала з незаконнага абароту 1653 літры алкагольнай прадукцыі, 426 з якіх -- самагон, 57 -- спіртаўтрымліваючая вадкасць, 1170 -- самагонная бражка. Таксама праваахоўнікі знішчылі 21 самагонны апарат. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны абарот алкаголю былі прыцягнуты 80 грамадзян.



МІЛІЦЫЯ АДШУКВАЕ ВАДЗІЦЕЛЯ, ВІНАВАТАГА Ў СМЕРЦІ ЧАЛАВЕКА

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па арт. 317 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да невядомага вадзіцеля.

3 кастрычніка ў перыяд часу з 22.00 да 23.30 гадзін невядомая асоба, якая рухалася на неўстаноўленым аўтамабілі па вуліцы Азёрнай у вёсцы Раготна, каля дома №40 наехала на пешахода. Пацярпелы, мужчына 1992 года нараджэння, ляжаў на праезднай частцы дарогі, і не быў абазначаны святлоадлюстроўваючымі элементамі. У выніку наезда пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.



ЦАНА НЯДБАЙНАСЦІ, АБО ЗНОЎ ЦЫГАНЫ

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомага злодзея. Раніцай 18 верасня ў перыяд з 8.30 да 10 гадзін праз незамкнёныя дзверы ў адну з хат вёскі Нагародавічы пранікла невядомая асоба. З-пад матраца на ложку былі скрадзеныя схованыя там кашалёк з 2000 расійскіх рублёў і 800000 беларускіх рублёў. З кашалька з дакументамі, які знаходзіўся пад тым жа матрацам -- 15000 расійскіх і 3700000 беларускіх рублёў, якія належалі грамадзянцы Расіі (жанчына гасцявала ў сваёй маці).

Ва ўчыненні крадзяжу падазраецца цыганка, якую маці пацярпелай бачыла ў двары сваёй хаты, адкуль прапалі грошы.



ЗАМЫКАЙЦЕ ДЗВЕРЫ НА ЗАМОК

3 надыходам восені, калі жыхары вёсак займаюцца ўборкай агародаў, палеткаў, ходзяць у лес па грыбы, актывізуецца супрацьпраўная дзейнасць цыганоў. Яны заязджаюць у населеныя пункты нібыта для таго, каб прадаць тканіну, адзенне. Ставяць машыну ў мала прыкметным месцы, заходзяць да вяскоўцаў. Звычайна іх найбольш цікавяць хаты, дзе дзверы не замкнуты і гаспадары адсутнічаюць. Пасля візіту такіх “гасцей” у людзей знікаюць грошы, рэчы.

Так, 3 верасня 2013 года, каля 8 гадзін раніцы, з хаты жыхаркі вёскі Лугомавічы Іўеўскага раёна былі скрадзены каля 30 мільёнаў рублёў. Злачынцы зайшлі ў хату, калі гаспадары былі дома, адцягнулі іх увагу размовай і ўчынілі крадзеж. Паехалі на чырвонай ашыне.



ЗАМЫКАЙЦЕ ДЗВЕРЫ НА ЗАМОК

З надыходам восені, калі жыхары вёсак займаюцца ўборкай агародаў, палеткаў, ходзяць у лес па грыбы, актывізуецца супрацьпраўная дзейнасць цыганоў. Яны заязджаюць у населеныя пункты нібыта для таго, каб прадаць тканіну, адзенне. Ставяць машыну ў мала прыкметным месцы, заходзяць да вяскоўцаў. Звычайна іх найбольш цікавяць хаты, дзе дзверы не замкнуты і гаспадары адсутнічаюць. Пасля візіту такіх "гасцей" у людзей знікаюць грошы, рэчы.

Так, 3 верасня 2013 года, каля 8 гадзін раніцы, з хаты жыхаркі вёскі Лугомавічы Іўеўскага раёна былі скрадзены каля 30 мільёнаў рублёў. Злачынцы зайшлі ў хату, калі гаспадары былі дома, адцягнулі іх увагу размовай і ўчынілі крадзеж. Паехалі на чырвонай машыне.