Заяц В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СЛАЎНЫЯ СЫНЫ БЕЛАРУСІ

У жыцці амаль кожнага юнака надыходзіць момант, калі Радзіма прызывае яго на ваенную службу для выканання канстытуцыйнага абавязку. Не стаў выключением і Яўген Уласаў.



ТЫ - У БАЛЬНІЦУ, Я - У ТУРМУ

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна у раённым судзе падтрымана абвінавачанне па крымінальнай справе аб прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў аднаму з жыхароу вёскі Вялікія Шастакі.

Інкрымінуемыя падзеі мелі месца ў кастрычніку 2014 года, калі зламысніца, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, два разы ўдарыла нажом свайго сужыцеля. У час папярэдняга і судовага следстваў устаноўлена, што ўсё пачалося з простай, здавалася б, бытавой сваркі, а скончылася - традыцыйна каларытна: кроў, слёзы, хуткая дапамога, міліцыя, пракуратура, суд...



ЗЛАЧЫНСТВА ЁСЦЬ - БУДЗЕ I ПАКАРАННЕ

Праблема наркаспажывання сярод моладзі вельмі абвастрылася ў вобласці. I, нават нягледзячы на тое, што ўпаўнаважанымі органамі праводзяцца прафілактычныя меры, моладзь ва ўзросце да 18 гадоў становіцца ахвярай наркатычных сродкаў і псіхатропных рзчываў.

Колькасць учыненых непаўналетнімі такіх правапарушзнняў няўхільна расце і складае амаль чацвёртую частку ад агульнай колькасці зарзгістраваных злачынствау - 23,9%.

Цалкам па Гродзенскай вобласці злачынствы па незаконным абароце наркатычных і псіхатропных сродкаў звязаны з імёнамі 49 непаўналетніх, 27 з якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстановаў прафесійна-тэхнічнага навучання.



ТРЭЦЯГА НЕ ДАДЗЕНА

У празаічным творы вядомага французскага паэта Шарля Бойлера “Штучны рай” адным з самых жахлівых і найбольш страшных сродкаў, якім карыстаецца дух цемры, каб вербаваць і прыгнятаць варты спачування чалавечы род, названы псіхатропныя рэчывы. Гэта не пустыя словы: усе наступствы ўжывання наркотыкаў аўтар выпрабаваў на сабе, што і паскорыла яго гібель.

Наркотык вядзе да абавязковай расплаты. Ён на кароткі час падымае чалавека да вяршыняў асалоды — і кідае яго ў пекла, больш страшнае, чым у "Боскай камедыі” Дантэ. Часам дастаткова першай спробы, каб трапіць у палон залежнасці. Амерыканскі пісьменнік Эдгар По, які памёр ад наркотыкаў у 40 гадоў, укладае шчымлівыя ноткі ў горкую споведзь аднаго са сваіх герояў: "Я стаў рабом опію, ён не выпускав мяне з ціскоў, і ўсе мае справы набылі колер маіх сноў".



ЗАБОЙСТВЫ, ЯК ГЭТА НІ СУМНА, УЧЫНЯЮЦЬ І НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ўжо некалькі гадоў запар не спадае крымінагеннае напружанне ў частцы ўчынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць асобы. Статыстыка за першае паўгоддзе 2014 года таксама не радуе: за шэсць месяцаў зарэгістраваны два забойствы і тры замахі на забойствы. Гэта павінна выклікаць трывогу ў суб'ектаў прафілактыкі, бо адна з прыярытэтных задач, якія стаяць перад імі, -- прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў.

Разам з тым, суб'екты прафілактыкі не павінны заставацца адны ў вырашэнні гэтых праблем. Неабходна, каб кожны чалавек "азірнуўся вакол сябе", зазірнуў у свой унутраны свет. Варта ведаць, што ўсё пачынаецца з дробязяў, пра якія людзі пазней нават не ўзгадваюць, разважаючы толькі пра наступствы і пакаранне. Гэта вядзе да таго, што з жыцця вінаватага выкрэсліваюцца дзясяткі гадоў волі, а той, хто стаў ахвярай злачынства, застаецца, як гэта ні сумна, толькі ў памяці.



АБ КАРУПЦЫЙНЫХ ПРАЯЎЛЕННЯX

У першым паўгоддзі бягучага года пры ажыццяўленні нагляднай дзейнасці пракуратурай Дзятлаўскага раёна не пакінута без увагі выкананне заканадаўства у сферы супрацьдзеяння карупцыі, забеспячзння зканамічнай бяспекі раёна.

Чарговы раз адзначана нізкая выніковасць Дзятлаускага РАУС па выяўленні і прыпыненні карупцыйных злачынстваў. Па акце пракурорскага нагляду за ўпушчэнні ў рабоце ў гэтым накірунку віноўныя прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці.



ПАДНЯЎ РУКУ НА МІЛІЦЫЯНЕРА

Прыгаворам суда Дзятлаўскага раёна ад 24 верасня 2013 года за ўчыненае злачынства супраць парадку здзяйснення ўлады і кіравання па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Гвалт або пагроза выкарыстання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў" асуджаны жыхар горада Баранавічы. Яму назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год.

Зламыснік, калі знаходзіўся ў горадзе Дзятлаве, учыніў тут адміністрацыйнае правапарушэнне. Пры дастаўцы яго ў аддзел унутраных спраў, напаў на супрацоўніка міліцыі.



НЕ ВАРТА ЎПУСКАЦЬ СВОЙ ШАНС

6 верасня 2013 года на базе аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама была праведзена прафілактычная акцыя "Не ўпусці свой шанс". У час яе прадстаўнікі наглядных, кантралюючых, а таксама мясцовых органаў улады сустрэліся з раней судзімымі асобамі з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў і дапамагі іх сацыяльнай рэабілітацыі, працаўладкаванню.

У сувязі з зафіксаванымі раней парушэннямі адміністрацыйнага заканадаўства некаторымі асуджанымі на прафілактычным мерапрыемстве пракурор раёна вынес дзесяць афіцыйных папярэджанняў аб недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў у далейшым.



ЗЛАЧЫНСТВЫ СУПРАЦЬ ПАРАДКУ КІРАВАННЯ КАРАЮЦЦА ЗАКОНАМ

Пытанні барацьбы са злачынствамі супраць парадку кіравання маюць вялікае значэнне для стабільнасці ў нашым грамадстве. Правамерная кіраўніцкая дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і кіравання дазваляе нашым грамадзянам не толькі плённа і паспяхова працаваць, але і захоўваць вызначаныя правілы паводзінаў у розных сферах нашай дзейнасці. Устанаўленне крымінальным заканадаўствам адказнасці за парушэнні, якія пасягаюць на парадак вядзення кіраўніцкай дзейнасці, на аўтарытэт дзяржаўнай улады, з'яўляецца той неабходнай мерай, якая служыць гарантыяй нармальнай дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання.



Пачасціліся выпадкі крадзяжоў

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2012 года былі ўчынены 134 злачынствы. Гэта перавысіла паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года, у якім адбыліся 132 злачынствы.

Крадзяжы сталі самымі рас-паўсюджанымі злачынствамі. Усяго зарэгістраваны 79 выпадкаў, што склала 59% ад усіх злачынстваў. I гэта на 9% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Большасць крадзяжоў учынены з пранікненнем у жыллё (43), у тым ліку 42 учынены з кватэраў і ўласных дамоў.