Забеліна І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗЛАЧЫНСТВА І ПАКАРАННЕ

Ці думаў калі-небудзь механізатар-перадавік СВК "Граніт-Агра" Дзмітрый Болтач, што акажацца на лаўцы падсудных. Вядома -- не. Але нездарма ў народзе кажуць: "Ад астрогу няма перасцярогу".

Калі ўпершыню ў галаву прыйшла думка дасягнуць поспеху любым шляхам? Магчыма, калі здаў пазіцыі і не выйшаў на першае месца ў спаборніцтве на жніве. Быць на другіх пазіцыях ён не прывык.

У 2007 годзе за Дзмітрыем замацавалі камбайн "Джон-Дзір". Напачатку механізатар займаў першыя месцы ў гаспадарцы і раёне: больш за ўсіх убіраў палеткаў і намалочваў зерня. Апошнія гады адставаў, шмат часу траціў на рамонт камбайна, займаў трэція месцы, хаця, як лічыў, працаваў не менш за перадавікоў, толькі ў іх былі новыя машыны.



КСН: Ад змен да лепшага да... неналежнага выхавання

ДЗЕЦІ ВЕРНУТЫ Ў СЯМ'Ю

3-за неналежнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў у гэтай маладой сямейнай пары дзеці былі на некаторы час забраны. Двое знаходзіліся ў сацыяльным прытулку, яшчэ адно — у доме малюткі. Адсутнасць дзяцей прымусіла іх бацькоў перагледзець стыль жыцця, пераацаніць яго каштоўнасці, зноў знайсці сябе. У прыватнасці, гэта датычыцца бацькі дзіцяці. Ён мае "залатыя" рукі, умее працаваць. Занятасць на рабоце, дома для яго стала своеасаблівымі лекамі ад алкаголю.
У час адсутнасці дзяцей бацькі спраўна наведвалі іх, тэлефанавалі.

Улічваючы ўсё гэта, камісія па справах непаўналетніх вырашыла вярнуць дзяцей у сям'ю, за якой пэўны тэрмін будзе весціся кантроль.



Не даць прапіць зарплату

Што рабіць, калі муж прапівае зарплату, а за ўласны даход цяжка пракарміць дзяцей, аплаціць камунальныя паслугі? Выхад ёсць! Закон дазваляе ў судовым парадку прызнаць аматара спіртнога абмежавана дзеяздольным. У далейшым яго зарплату атрымлівае папячыцель (як правіла, жонка).

Артыкул 30 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае: грамадзянін, які з-за злоўжывання спіртнымі напоямі ставіць сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасці судом у парадку, устаноўленым грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам.