Юргілевіч Т.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэраў

У сваім жыцці мы вельмі часта сутыкаемся з сітуацыямі, якія адбываюцца з-за якой-небудзь дробнай памылкі або звычайнай няўважлівасці. Паспешліва збіраючыся на работу, можна недаглядзець за прарванай на кухні трубой. Ды і проста няякасны кран, які лопнуў у ванне, можа ў час вашай адсутнасці нарабіць шмат бедаў.

Былі выпадкі, калі з-за гэтага заліваліся ўсе ніжнія паверхі. I кампенсаваць даводзіцца са сваёй кішэні. А гэта вельмі і вельмі нятанна. Што ж рабіць, калі сямейны бюджэт не можа дазволіць непрадбачаных расходаў? Адказ вельмі просты — страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэраў. Страхавы поліс — гэта "запасныя грошы", пра якія не думает і не ўспамінаеш, пакуль усё добра. Гэта — спакой сёння і заўтра.



Белкаапстрах паклапоціцца пра транспарт

Пытанне: ці можна заключыць дагавор добраахвотнага страхавання транспарту грамадзян у СТАА "Белкаапстрах?"

Адказ: СТАА "Белкаапстрах" ажыццяўляе добраахвотнае страхаванне транспартных сродкау грамадзян. Дагавор страхавання заключаецца па адным ці некалькіх варыянтах страхавання.

Базавы гадавы страхавы тарыф па ўсіх варыянтах страхавання складае 5% ад страхавой сумы. Варта зазначыць, што гэта — самы нізкі тарыф сярод іншых страхавых кампаній у рэспубліцы.



Абараніцеся ад рызыкі і выпадковасці

Не на слухах знаемая сітуацыя жыхарам шматкватэрных дамоў: вечарам вяртаешся дамоў, а ля парога цябе чакаюць раз'юшаныя суседзі з ніжняга паверха, якія патрабуюць кампенсацыі матэрыяльных стратаў за затопленае жыллё.

Прадбачлівыя гаспадары, якія своечасова звярнуліся ў страхавую кампанію, у такіх выпадках аказваюцца ў выйгрышы. Белкаапстрах ажыццяўляе выплаты па страхаванні кватэраў, з якіх пераважная большасць звязана з пашкоджаннем вадой, прасцей кажучы — з затапленнямі. Але пералік рызыкі, які кампенсуе страхаванне, значна шырэйшы. Застрахаваўшы кватэру ў Белкаапстраху, вы абараняеце сябе не толькі ад заліцця, але і ад пажару і іншых няшчасных выпадкаў, а таксама ад стыхійных бедстваў і неправамерных дзеянняу трэціх асобаў.



Страхаванне хатняй маёмасці

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і на ўмовах Правіл СТАА "Белкаапстрах" заключае дагаворы дабравольнага страхавання хатняй маёмасці грамадзян з фізічнымі асобамі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аб'ектам страхавання з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству і звязаны са стратай (гібеллю) або пашкоджаннем хатняй маёмасці, што знаходзіцца ва ўладанні, карыстанні, распараджэнні страхаўніка ці іншага названага ў дагаворы выгоданабывальніка:



У замежную паездку - са страхоўкай

Пытанне: ці ажыццяўляе ФСТАА Белкаапстрах страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хваробы тых, хто выязджае за мяжу?

Адказ: ФСТАА ажыццяўляе добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хваробы на час паездкі за мяжу ў адпаведнасці з Правіламі. Страхавальнікамі прызнаюцца суб'екты грамадзянскага права — дзеяздольныя фізічныя асобы, юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Страхавальнікі — фізічныя асобы заключаюць дагаворы страхавання на сваю карысць (у гэтым выпадку яны з'яўляюцца застрахаванымі асобамі) або на карысць іншых асобаў.



Ваш спакой сёння і заўтра

ФСТАА "Белкаапстрах" прапануе паслугі па страхаванні фізічных асобаў ад няшчасных выпадкаў. Страхавальнікамі могуць быць суб'екты грамадзянскага права: дзеяздольныя фізічныя асобы; юрыдычная асобы любой арганізацыйна-прававой формы; індывідуальныя прадпрымальнікі.

Аб'ектам страхавання з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству і не звязаны з нанясеннем шкоды жыццю або здароўю страхавальніка ці іншай названай у дагаворы юрыдычнай асобы ў выніку няшчаснага выпадку.

Няшчасным выпадкам прызнаецца раптоўная, непрадбачаная і ненаўмысная для застрахаванай асобы падзея, якая адбылася ў перыяд дзеяння дагавору страхавання і суправаджаецца траўмамі, раненнямі, калецтвам або іншымі пашкоджаннямі, у выніку якіх парушаецца часова ці пастаянна здароўе, або надышла смерць застрахаванай асобы.



Крэдыт на вядзенне асабістых падсобных гаспадарак

У чэрвені 2010 года выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №302 "Аб прадастаўленні крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак". Названы дакумент прыняты для стымулявання развіцця асабістых падсобных гаспадарак грамадзян і павелічэння імі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Ён прадугледжвае ў 2010-2011 гадах выдзяленне ААТ "Белаграпрамбанк" крэдытных сродкаў у агульнай суме да 100 мільярдаў рублёў.

Сёння ў Беларусі больш за 1 мільён сельскіх падворкаў, якія займаюцца вядзеннем асабістай падсобнай гаспадаркі. Асабістыя гаспадаркі вырабляюць каля 30 працэнтаў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі і фарміруюць у сярэднім да 50 працэнтаў сямейнага бюджэту сельскіх жыхароў.



Асабісты ПІН

Пры атрыманні банкаўскай пластыкавай картачкі яе ўладальніку выдаецца канверт, у якім знаходзіцца аналаг уласнага подпісу — ПІН. Гэта персанальны ідэнтыфікацыйны нумар трымальніка картачкі.

ПІН уяўляе сабой звычайную чатырохзначную лічбу, надрукаваную на тонкай паперы. Яна змешчана ў спецыяльны непразрысты канверт.

ПІН павінен быць вядомьі толькі трымальніку картачкі. Ён нідзе не захоўваецца ў адкрытым выглядзе — ні на картачцы, ні нават у банку. ПІН выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі трымальніка картачкі ў якасці пароля пры ажыццяўленні аперацый з картачкай.



Выгадны крэдыт - авердрафт

Пры крэдытаванні трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак выкарыстоўваецца авердрафт.

Авердрафт — гэта адна з форм крэдытавання фізічных асобаў, якая прадастаўляецца банкам трымальнікам пластыкавых картак для ажыццяўлення аперацый звыш астатка сродкаў на карт-рахунку.

Авердрафт па сваёй прыродзе з'яўляецца кароткатэрміновым крэдытам на адносна невялікую суму — роўную сярэднямесячнай зарплаце. Іншымі словамі, гэта аналогія такога паняцця, як "перахапіць грошай да зарплаты".