Вялічка А.



У першым паўгоддзі знізілася злачыннасць

Аналіз стану злачыннасці сведчыць, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2017 года адбылося зніжэнне як агульнай злачыннасці са 118 у першым паўгоддзі 2016 года да 94 сёлета (мінус 24 злачынствы, або мінус 20,3%), так і зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку з 76 да 59 (мінус 17, або на мінус 22,4%). Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва паменшыўся і склаў 37,5% (мінус 8,6%).

За першае паўгоддзе 2017 года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 5 злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх: прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 1 (плюс 1), разбойныя нападьі — 1 (плюс 1), палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, — 2 (плюс 2), незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі — 1 (плюс 1).