Вольная Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Узнагароджаны лепшыя работнікі пракуратуры

26 чэрвеня адбылося урачыстае мерапрыемства ў Дзятлаўскай раённай пракуратуры, прымеркаванае да 90-годдзя Беларускай пракуратуры.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Мікалаевіч Заяц звярнуўся з прывітальным словам да работнікаў і ветэранаў працы Дзятлаўскай раённай пракуратуры. Ен павіншаваў калег, пажадаў плённай працы, бадзёрасці, добрага настрою.

На мерапрыемстве таксама выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Іосіфавіч Крахмальчык. Ён адзначыў важнасць работы пракуратуры, сёння праца пракуратуры — на годным прафесійным узроўні. Старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне, што работнікі пракуратуры будуць і надалей працаваць плённа і старанна.



Мы разам падарылі вандроўку

У сакавіку-красавіку гэтага года прайшла дабрачынная фотавыстава-дэбют "Лагода. Чатыры пары года" фотакарэспандэнта рэдакцыі газеты "Перамога" Надзеі Трахімовіч. Усе, хто наведаў выставу, змаглі не толькі ўбачыць прыгажосць роднага краю, адлюстраваную на фотаздымках, але і ўнесці свой уклад у развіццё аддзялення "Праменьчык".

Сродкі, якія сабралі з выставы, былі накіраваны для аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Дзякуючы гэтаму, наведвальнікі "Праменьчыка" напрыканцы мая адправіліся ў першую вандроўку да такіх жа хлопцаў і дзяўчат у аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў у гарадскім пасёлку Зэльва. Яшчэ яны пабылі на пазнавальнай экскурсіі па Зэльвенскім раёне, адкуль прывезлі шмат станоўчых уражанняў.



Маладыя - маладым

Маладосць — гэта час, калі кожны з нас мае магчымасць ажыццявіць свае юнацкія мары, умацавацца ў пэўнай прафесійнай сферы, каб паўнавартасна рэалізаваць сябе. А яшчэ — гэта час новых, абгрунтаваных мараў і планаў, якія кожны малады ставіць перад сабою, абапіраючыся на свой першы вопыт. На Дзятлаўшчыне нямала добрых хлопцаў і дзяўчат, якія ўжо чагосьці дасягнулі ў жыцці і з такім настроем крочаць па ім далей. Некаторыя з іх з нагоды моладзевага свята выказалі свае віншаванні-пажаданні такім жа, як і яны, маладым.

ТАЦЦЯНА ПУЙТА, старшы інспектар інспецыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Дзятлаўскім раёне:
— Кожнаму хлопцу і дзяўчыне жадаю быць мэтанакіраванымі, пазітыўнымі. Мець больш планаў, шмат крэатыўных ідэй. А яшчэ — імкнуцца да незалежнасці, самастойнасці: самім зарабляць сабе на жыццё, каб не "сядзець" у бацькоў "на шыі". Імкніцеся рабіць добрыя ўчынкі, і ўмейце прабачаць. Маладым парам жадаю берагчы і цаніць чысціню пачуццяў. А таксама хачу пажадаць, каб у кожнага з вас былі цікавыя і надзейныя сябры!



Буяе зелле, "гуляе" смецце

Рэйд-праверка санітарнага стану аб'ектаў і прылеглых тэрыторый быў праведзены ў Дзятлаве аддзелам ЖКГ Дзятлаўскага райвыканкама, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Мы накіраваліся ў "спальны" раён горада, на вуліцу Навагрудскую. Першае, што кінулася ў вочы, — непакошаная трава каля дома №11, а ля дома №14 на недагледжаным газоне то тут, то там раскідана смецце. Даверху запоўнены урны для смецця.



Вячаслаў Ванькоў: "Хачу стаць камбайнерам"

Працавітасць і добрасумленнасць — гэта, бадай, тыя якасці, якія закладваюцца ў чалавеку яшчэ з матуліным малаком. Вячаслаў Ванькоў, малады работнік СВК "Жукоўшчына", таму прыклад. Яго маці, Ганна Міхайлаўна, адна з лепшых работніц гаспадаркі, працуе даяркай у гэтым жа СВК. 3 малых гадоў прывучала сына да працы, годнага стаўлення да людзей. I цяпер гэтая навука, прывітая з дзяцінства, дае свае станоўчыя вынікі.

Вячаслаў пачынаў працаваць слесарам шэсць гадоў таму. Цяпер у гаспадарцы працуе механізатарам. У свае 26 гадоў гэты хлопец мае яшчэ некалькі спецыяльнасцяў: трактарыста і электрагазазваршчыка. Яшчэ ў Вячаслава ёсць жаданне асвоіць спецыяльнасць камбайнера.



Аддзенне для ўсёй сям'і

Усё часцей людзі выбіраюць адзенне, якое пашыта ў Беларусь. Сучасная прадукцыя айчынных швейных прадпрыемстваў стала куды больш канкурэнтаздольнай: прыгожыя мадэлі з высакаякаснай тканіны і аздобленыя такой жа якаснай фурнітурай, ды і яшчэ па кошце, які дэмакратычны для бюджэту любой сям'і.

Швейная прадукцыя Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва — адзенне для дарослых і дзяцей, пачынаючы ад элегантнай жаночай блузы і заканчваючы зімовымі мужчынскімі курткамі, таксама адпавядае формуле "кошт-якасць".



Без "лыжкі дзёгцю" не абышлося

Чарговы рэйд па праверцы ўтрымання палосаў ля дарог, адеодаў і месцаў для адпачынку быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

У гэты раз мы накіраваліся па маршруце Савічы-Раготна-Казлоўшчына-Дзятлава. Прыемна, што смецце на нашым шляху амаль што не траплялася. Напрыклад, месца для адпачынку "Мядзвінавічы": тут устанавілі новы столік і лавы ля яго, смецце акуратна складзена ў урну. Таксама чысціню мы ўбачылі на ўсіх прыпынках, якія трапляліся на нашым шляху.



Адсвяткавалі

Чарговы рэйд па праверцы ўтрымання палосаў ля дарог і як наводзіцца парадак у рамках месячніка па ўборцы тэрыторый быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Кожны чалавек светлае свята Вялікадня ўспрымае па-свойму. Для кагосьці гэта час урачыстай малітвы, добрых справаў, а для кагосьці — нагода, каб чарговы раз "адсвяткаваць", заоыўшыся на духоўны сэнс хрысціянскіх святаў. Апошняе стала, на жаль, відавочна, як толькі мы накіраваліся на ўскраіну Дзятлава.



Яўген Кармільчык - "Да людзей стаўлюся з павагай"

Часта можна пачуць цяпер: "От, якая моладзь пайшла! Гультайнічае, працаваць не хоча, не тое, што было ў наш час". Гэта меркаванне можа і мае права на існаванне, але яно носіць не больш, чым суб'ектыўны характар, таму што моладзь у любы час бывае розная. Сярод нашага пакалення цяпер ёсць нямала і такіх, кім могуць ганарыцца іх родныя і блізкія.

Ва ўпраўленні спецыяльных работ у горадзе Дзятлаве ААТ "Будкомплекс" працуе менавіта такі малады чалавек — адказны работнік Яўген Кармільчык. За свой невялікі стаж ён ужо зарэкамендаваў сябе як добрасумленны спецыяліст. Да ўсяго ён яшчэ і добры сем'янін.



Праведзены суботнік

31 сакавіка быў праведзены суботнік у горадзе Дзятлава. Пра гэта расказала начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Іванаўна Пацынка.

— Работнікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта пасадзілі дрэвы па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве, а таксама наводзілі парадак у парку каля абеліска Славы, што па вуліцы Слонімскай. На суботнік выйшла большасць арганізацый і прадпрыемстваў Дзятлава.

Актыўна праявілі сябе работнікі Дзятлаўскага РУП "ЖКГ", ДРБУ-119, Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, Дзятлаўскай раённай цэнтральнай бальніцы. Старшыня жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва "Зорны" (60-кватэрны жылы дом па вуліцы Навагрудскай, 21) Аляксандр Іванавіч Андруцэвіч і старшыня ЖБСК "Юнацтва" (20-кватэрны жылы дом па вуліцы Навагрудскай, 10в) Валерый Іосіфавіч Юргель арганізавалі суботнікі на тэрыторыях сваіх жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў. На уборку гэтых тэрыторый выйшла большасць жыхароў, членаў ЖБСК "Зорны" і "Юнацтва". На тэрыторыі было прыбрана смецце, зроблены клумбы.